ФОРУМ РЕГЛАМЕНТ ФОРУМА

Форум // Мнение // Обсуждение: Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Прозвішчы на слыху

Обсуждение: Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Прозвішчы на слыху

Za Belarus!
18.01.2008 // 20:41
...сядзім мы ўсе кропляй атраманту на пяры таго малапісьменнага Фількі, прысланага са свайго Ўрупінску, каб перапісаць новадалучанае да імперыі насельніцтва Беларусі ў расійскія рэвізскія казкі. Як, вы думаеце, запісваў той Філька (ці Сцёпка – оперупаўнаважаны НКВД з двума класамі, як правіла, адукацыі)? З голасу запісваў! “Как фамилиё?” – Алёхна. “Значит, А-ле-хно”...
--------------------
А што замінае беларусам па прыкладу Фількі казаць Алёхна замест Алехно? (перш за ўсё ўладальнікам тых перакручаных прозвішчаў) І Філек ўжо год 20 як няма... Вінныя не столькі Фількі, колькі ўласны пафігізм: ну Алехно, так Алехно, мая хата збоку...
 
Дубавец
17.01.2008 // 21:15
Вы, жэншчына, прам як ня ў цырку. Пакіньце памяшканьне, прысажвайцесь у саатветствуюшчы тралейбус і дзьвігайцесь у обшчым патоку кудата ўдаль. Прабачце за мяккасць.
 
ролдж
17.01.2008 // 00:08
Напісана неахайна (“у сілу законаў беларускай мовы”, “у парадку масавага перапісвання беларусаў”, “дастатак крамных прылаўкаў... клубіцца-туманіцца ў галаве”). Можа, дастатак клубіцца ўсё ж у нейкай іншай частцы цела?
І што вам так даўся гэты “паток брэндаў і слоганаў” (паўторана аж чатыры разы, прычым два разы гэты паток – “бурлівы”)? Здаецца, за савецкім часам у “Литературной газете” на апошняй старонцы рэгулярна абыгрывалася назва-штамп “рамана веку” нейкага аўтара-няздары -- “Бурный поток”.
Прабачце за рэзкасць.
 
 
 
  • 1
Если вы хотите принять участие в обсуждении, вам необходимо авторизоваться или зарегистрироваться.