ФОРУМ РЕГЛАМЕНТ ФОРУМА

Форум // Мнение // Обсуждение: Александр Класковский. ГИПЕРТЕКСТ. Гидра прирастает головами

Обсуждение: Александр Класковский. ГИПЕРТЕКСТ. Гидра прирастает головами

Аляксандар КЛАСКОЎСКІ
07.03.2008 // 20:26
kolik8 пишет:
на мой взгляд, дело не столько в идеологии, сколько в логике функционирования бюрократической системы

Бадай што так.
Саму ідэалёгію высмакталі з пальца, каб аздобіць бюракратычную сыстэму нейкімі лёзунгамі.
"Дзяржава для народу", канешне ж, прыгажэй, чым "Дзяржава для бюракратаў" :)
 
kolik8
07.03.2008 // 16:35
на мой взгляд, дело не столько в идеологии, сколько в логике функционирования бюрократической системы
 
Аляксандар КЛАСКОЎСКІ
05.03.2008 // 22:07
2 Petrov1945
===========
Усё ж наўрад ці тут рука спэцслужбаў :)
Думаю, у іх ёсьць іншыя спосабы папаўненьня дасье.
Тым болей што дзеці будуць пісаць са слоў бацькоў.
Ніводная мама ня скажа: пішы, што хобі -- распаўсюд налепак :)
Найхутчэй што кіраўніцтва школы такім чынам вызначае, каго з бацькоў і як можна "припахать" :)
Мастак -- малюй наглядную агітацыю, сталяр -- рамантуй парты і г.д.
У любым выпадку -- дубова і некарэктна, цалкам з Вамі згодны.
 
Аляксандар КЛАСКОЎСКІ
05.03.2008 // 22:02
Za Belarus! пишет:
калі рэгламентуюць што і як пісаць гэтым правапісам - гэта ўжо, безумоўна, зусім іншая справа, у якую дзяржава лезьці не павінна ў прынцыпе .

Цалкам слушна!
Разам з тым не хацеў бы разгортваць тут дыскусію аб двух правапісах (гэта асобная вялікая тэма!).
Адзначу толькі, што, на мой погляд, меркаваныя афіцыйныя зьмены ў правапісе, на жаль, ёсьць паліятывам, не вырашаюць насьпелых у гэтай галіне праблемаў. Якія найлепей было б вырашаць кампрамісам.
А так выглядае на тое, што ладзіцца пераробка дзеля пераробкі.
 
Za Belarus!
05.03.2008 // 20:29
Аляксандар КЛАСКОЎСКІ пишет:
Вы хочаце сказаць, што наркамаўка ёсьць сынонімам чысьціні, а тарашкевіца -- бруд?


Не, такога я не меў на ўвазе нават блізка. Мабыць не зусім паліткарэктная параль атрымалася, аднак я хацеў давесці перш за ўсё тое, што не кожнае рэгуляванне дзяржавай чаго-небудзь з"яўляецца аўтаматычна дрэнным ды недэмакратычным. Дзяржава на тое і дзяржава, каб імкнулася ўніфікаваць асобныя сферы публічнага жыцця для больш зручнага карыстання ды грамадскай выгоды. Тут можна вызначыць і рэгламентацыю адзінак вымярэння, часу, таго ж правапісу, як і ў якіх адзінках пазначаюцца кошты ў крамах. А вось калі рэгламентуюць што і як пісаць гэтым правапісам - гэта ўжо, безумоўна, зусім іншая справа, у якую дзяржава лезьці не павінна ў прынцыпе . І шмат хто з прыхільнікаў тарашкевіцы ў гэтым выпадку проста падмяняе паняткі.
 
Petrov1945
05.03.2008 // 09:19
КЛАСКОВСКОМУ

Сын принёс из школы тетрадку.

Очерк о маме.

0. Фамилия Имя Отчество.
1. Где родилась
2. Где и на кого училась.
3. Где и кем работает
4. Какое у мамы хобби.
и т.д.

Сие должен написать о родной маме ученик 6-го класса минской школы. Распечатать на принтере и принести классному руководителю-->психологу-->завучу-->директору школы-->XXX???

Журналист нужен - сфоткать тетрадь и выложить в сеть тому, кто не побоится, если Липаю интересно, то на навины, если НН то ей. Если могу на Вас рассчитывать, дайте контакт, лучше сначала списаться по e-mail. Дайте свой, плиз.
 
Аляксандар КЛАСКОЎСКІ
05.03.2008 // 00:12
Za Belarus! пишет:
а ўвогуле наконт "прижать адептов «тарашкевицы» - дзяржава мае права рэгуляваць ПУБЛІЧНАЕ выкарыстанне беларускай мовы, у прыватнасці шляхам заахвочвання выкарыстання літаратурнай нормы беларускай мовы ды дыскрымінацыі варыянтаў неафіцыйных гэтаксама, як яна можа стымуляваць чысціню на вуліцах шляхам увядзення штрафаў за забруджванне.

Вы хочаце сказаць, што наркамаўка ёсьць сынонімам чысьціні, а тарашкевіца -- бруд?
Ня згодны.
Увогуле ж сёньняшні мой артыкул не аб праблеме тарашкевіцы/наркамаўкі (пра гэта там -- два словы між іншым), а пра тое, што чынавенства у многіх выпадках шчыруе зусім ня там, дзе трэба. Хочуць як лепей, а атрымліваецца як заўсёды.
І ў моўным пытаньні, хутчэй за ўсё, толькі дроў наламаюць, пакрыўдзяць тых, хто насамрэч хварэе за мову, заблытаюць навацыямі школьнікаў і г.д. А беларушчыну наўрад ці далёка прасунуць.
І з маральнага гледзішча ня надта прыгожа, калі расейскамаўныя дзеячы шыхтуюць, вучаць "правільнаму языку" сапраўды беларускую паводле духу публіку.
Зазначу пры гэтым, што сам да ліку экзальтаваных апалягетаў тарашкевіцы не належу, выступаю за ўнармаванасьць мовы і прагматызм у пытаньні выбару правапісу.
Свае думкі на гэты конт выкзваў, у прыватнасьці, вось тут:
http://nn.by/index.php?c=ar&i=11821
 
Za Belarus!
04.03.2008 // 20:40
а ўвогуле наконт "прижать адептов «тарашкевицы» - дзяржава мае права рэгуляваць ПУБЛІЧНАЕ выкарыстанне беларускай мовы, у прыватнасці шляхам заахвочвання выкарыстання літаратурнай нормы беларускай мовы ды дыскрымінацыі варыянтаў неафіцыйных гэтаксама, як яна можа стымуляваць чысціню на вуліцах шляхам увядзення штрафаў за забруджванне. На мой погляд у дадзеным выпадку Вы пераблыталі дэмакратыю і павагу да закона з мамай-анархіяй.
 
Za Belarus!
04.03.2008 // 20:31
па аналогіі можна сказаць што і Казулін з Мілінкевічам па тэлевізары "з цэлымі зваротамі выступалі, што існуючы рэжым не каціць", апазіцыйных выказванняў у нас таксама дастаткова: то пікеты, то мітынгі, інтэрнэт-рэсурсы тыя ж, чым не дэмакратыя?
А наконт жалезнай пяты: альбо ты прызнаеш права іншага мець ды выказваць адрознае ад твайго меркаванне, альбо не. І некаторыя ""вялікія дэмакраты"" проста не маюць рэсурсаў дзеля чыстак ды ""пальцаў у дзьверы"". Розніца толькі ў тым, што ў адных ёсць АМАП, а ў другіх яго няма. Рэфлексы адныя і тыя ж.
 
Аляксандар КЛАСКОЎСКІ
04.03.2008 // 16:35
2 Za Belarus!
==========
1. Я, адрозна ад Вас, не настолькі дасьведчаны :), хто там што вычышчае, але выказваньняў "супраць тарашкевіцы" на сайце НН колькі заўгодна. А шаноўны Сяргей Дубавец напісаў цэлы артыкул пра тое, што тарашкевіца "не пакаціла".
2. Ну Вы й параўналі: палемічны імпэт асобных прыхільнікаў тарашкевіцы і жалезную пяту дзяржавы!
 
Za Belarus!
04.03.2008 // 14:58
прижать адептов «тарашкевицы». Конечно, и тот, и другой акт попортят крови крамольникам,
----------------
Ну это Вы напрасно прибедняетесь: сторонники тарашкевицы и сами большие охотники позатыкать рты людям, чья точка зрения невыгодна данным "змагарам за свабоду". Вы там как-то писали про фантасмагорические картины, так я Вам подкину еще одну: Дынько, которому Вацлав Гавел передал премию Эленбонген, старательно вычищает "антитарашкевичную" крамолу на форумах НН. Так что "абое рабое", и есть ли смысл менять одно г.., на такое же, только в другой обертке?
 
 
 
  • 1
Если вы хотите принять участие в обсуждении, вам необходимо авторизоваться или зарегистрироваться.