ФОРУМ РЕГЛАМЕНТ ФОРУМА

Форум // Мнение // Обсуждение: Александр Класковский. ГИПЕРТЕКСТ. «Незалежнік» на русский не переводится, или Даешь 2-ю Уставную грамоту!

Обсуждение: Александр Класковский. ГИПЕРТЕКСТ. «Незалежнік» на русский не переводится, или Даешь 2-ю Уставную грамоту!

Ahmad_Dai_Denzhat
27.03.2008 // 19:58
Ахвяра_БТ пишет:
а козырная карта про колонию России

Гэта нажаль горкая праўда, варта толькі на вуліцу выйсці і пачуць на якой мове гавораць людзі. Не кажучы ўжо пра продаж Белтрансгазу, Вэлкома "аўстрыйцам" з рускімі прозвішчамі і гэткім жа ўстаўным капіталам :), адмену залатой акцыі пад прыезд Зубкова і адкліканне пасла на наступны дзень пасля "обсуждения отношений с некоторыми западными государствами" з руским царом.

3 мільярды проста так ніхто на вецер шпурляць не будзе тым больш Расея, абстрактным трызненнем пра братэрства і абяцанкамі-цацанкамі "лечь под танки" іх ня вернеш. Даціснуць ці самога Лукашэнку ці сынка (а можа Чаргінца зробяць казлом адпушчэння?) на ўвод рубля а пасля ўводу расейскага рубля працэс стане ўжо незваротным.

Ахвяра_БТ пишет:
возможно было в якобы независимой БНР проводить политические акции против Германии?

Мяркую што для таго каб на гэтае пытанне адказаць трэба арганізаваць сэанс некраманціі каб выклікаць духаў заснавальнікаў БНР :)
Але само вашае пытанне рытарычным я не лічу, іншая справа што як вы самі ведаеце гісторыя не прыемле ўмоўнага ладу...
 
[email protected]
26.03.2008 // 23:04
ГЕОРГИЙ ИЗ МОСКВЫ. Б.Н.Ельцын собирал по 100тысяч человек в Лужниках. Именно в Лужниках власть разрешала проводить митинги. И продолжались они не по 10минут, а по несколько часов. Потому, что было людям что сказать. То , что наболело на душе. И ОМОН не вмешивался. Скажите, что мешало это сделать в Минске 25 марта? Минчане, увидели бы митинг спокойный , по делу-- требующий ПЕРЕМЕН. И на следующий митинг пришло бы ПОЛ--МИНСКА! И власть, увидев это, пошла бы на ПЕРЕМЕНЫ. А куда деваться? А что произошло на самом деле? А произошла страшная, удивительная вещь! МИТИНГА -то в честь ТАКОГО ПРАЗДНИКА И НЕ БЫЛО! ДА ,КТО -ТО КГБ-истский заказ ловко выполнил!
 
Za Belarus!
26.03.2008 // 21:09
Аляксандар КЛАСКОЎСКІ пишет:
А ці ёсьць у Вас нейкія ідэі, як ёй, апазыцыі (не абавязкова менавіта гэтым лідэрам, а ўвогуле тым, хто ня згодны з рэжымам) належыць дзейнічаць тут і цяпер?


Хочаце разбагацець(ці прыйсці да ўлады) - запытайце мяне як! :-)
Канкрэтна ў дадзеным выпадку: якія варыянты святкавання Дня Волі разглядаліся апазіцыяй, ці разглядаліся яны увогулі, і калі разглядаліся - то чаму з усіх магчымых варыянтаў выбралі несанкцыяванае шэсце, якое стопрацэнтна (зыходзячы з рэаліяў ды папярэдняга вопыту) закончыцца мардабоем? Няўжо карцінка для ЕС важнейшая за сімпатыі ўласнага народу? І за каго гэтыя "дэмакратычныя лідэры" усіх нас трымаюць?
На мой погляд быў выбраны(добра, калі свядома, горш - калі проста пайшлі на паваду за радыкаламі з МФ і іже з імі) самы дрэнны варыянт з падставай і кідалавым уласных прыхільнікаў, канешне, маргіналам такі сілавы варыянт падзеяў выгадны, а вось людзям сур"ёзным, ці прэтэндуючым на сур"ёзнасць... Ізноў, у нас не Тыбет, і не Палестына, дзе па свістку прыбяжыць натоўп і тыдзень запар будзе змагацца камянямі ды арматурынамі з узброенай арміяй.
 
Аляксандар КЛАСКОЎСКІ
26.03.2008 // 17:16
2 Za Belarus!
=========
Хібы айчыннай апазыцыі (стратэгічныя, тактычныя, арганізацыйныя) -- гэта таксама(цытую Вас :) "аксіёма".
А ці ёсьць у Вас нейкія ідэі, як ёй, апазыцыі (не абавязкова менавіта гэтым лідэрам, а ўвогуле тым, хто ня згодны з рэжымам) належыць дзейнічаць тут і цяпер?
 
Za Belarus!
26.03.2008 // 15:44
Аляксандар КЛАСКОЎСКІ пишет:
стан дэмакратычных свабодаў, пагадзіцеся, сапраўды ніжэйшы за плінтус


Гэта аксіёма, хто хацеў гэта ведаць - ужо ведае. Ад бясконцага паўтарэння мантры "у Беларусі няма дэмакратыі" нічога ў краіне не зменіцца, гэтаксама нічога не зменіцца ні ад кідання пары соцен актывістаў пад амапаўскія дубіны, ні ад "праходу на Плошчу"(пра што так марыў Баршчэўскі - вось было б нас ў 2 разы болей - прайшлі б : і што далей? сідзелі ўжо тыдзень на плошчы - і дзе тая "Беларусь ужо нікoлі не будзе такой, як да Плошчы?), ні ад распаўсюду карцінак пра "крывавы рэжым" па міжнародных СМІ.
Дзень Волі быў адным з тых днёў, калі можна было паказаць нейкую альтэрнатыву існуючай уладзе, падмацаваную ідэаламі 1918году, а ў выніку прадэманстравалі, што альтэрнатыва рэжыму - гэта кіпка штурмуючых амапаўскія шэрагі адмарозкаў, за якімі ў натоўпе беглі "лідэры апазіцыі"
Дзякуй, такой альтэрнатывы мне не трэба, няхай лепей будзе так як ёсць. Не дай Бог, каб нашай краінай кіравалі баршчэўскія, пазнякі, фінкевічы ды дашкевічы. Апасля іх народ на першых жа дэмакратычных выбарах выбярэ Берыю, які ўсіх пастраляе і забароніць мову з нацыянальнай сымболікай і ідэалогіяй ўвогуле і назусім.
 
Ахвяра_БТ
26.03.2008 // 09:22
2Ahmad_Dai_Denzhat : а козырная карта про колонию России и тому подобное это у какой руки пропагандиста? )))
 
Ахвяра_БТ
26.03.2008 // 09:21
2Ahmad_Dai_Denzhat : я не говорю про немецких шпионов ... я спрашивал возможно было в якобы независимой БНР проводить политические акции против Германии?
 
Ahmad_Dai_Denzhat
26.03.2008 // 01:10
Ахвяра_БТ пишет:
в БНР была бы возможна акция против Германии? )))

Гістарычная даведка - далека ня ўсе зайснавальнікі БНР падтрымалі ліст Скірмунта кайзеру Вільгельму II, і ў знак нязгоды нават распаўся Народны Сакратарыят, з якога ў знак пратэсту выйшлі некалькі міністраў. Так што казаць што ўсе там быоі нямецкімі шпіёнамі і карміліся ад немчуры - проста смеху варта.

NauTiLus пишет:
И чем мы провинились перед западом? Рожей не вышли? Или бендеровцев не любим?


Гаворка не пра вас і вашу рожу. Жывіце і далей на каленях у маскальскай калоніі калі хочаце, пакуль вам дазволяць. Выбар перад Беларуссю просты - калонія з далейшым паглыныннем Расеяй (інакш расейцы проста ня ўмеюць што яны і неаднаразова даказалі) ці які-ніякі культурны, моўны, нацыянальны і часткова эканамічны суверэнітэт у глабалізаваным заходнім свеце. А пужаць "погаными пендосами которые всех скупят" можаце дзетак сваіх перад сном.

Уся справа ў патрыятызме і беларусацэнтрызме будучых уладаў. Пры разумным нацыянальным кіраўніцтве, у Славеніі захавалі значную (30-40%) славенскую долю маемасці і KRKA i Helios i Gorenje.

І да чаго тут бендэраўцы толькі не разумею... Яшчэ як стандартную "казырную" карту пранагадыста сярэдняй рукі ўзгадайце "марши ветеранов СС", ці гей парады ў Таліне :)
 
Аляксандар КЛАСКОЎСКІ
25.03.2008 // 23:47
Za Belarus! пишет:
Асабіста я пераканаўся ў абсалютным маразме т.зв. апазіцыі і яе лідэраў

Ну, у апазыцыю камень ня кідае толькі лянівы.
Грэшны, і я тры грашы уваткнуў вось зараз у сваім блогу на НН:
http://nn.by/index.php?c=ar&i=16060
Але ж стан дэмакратычных свабодаў, пагадзіцеся, сапраўды ніжэйшы за плінтус.
 
pekin
25.03.2008 // 23:32
Ахвяра_БТ пишет:
2pekin : тех кто не акции будете расстреливать или разрешите жить дальше нам убогим?


Похоже, вам очень хочется, чтобы вас расстреляли. Не дождетесь. Пожизненное заключение, которое вы сами себе назначили, гораздо хуже.
 
Za Belarus!
25.03.2008 // 22:31
Аляксандар КЛАСКОЎСКІ пишет:
мы чарговы раз пераканаліся, які сумны ў сучаснай Беларусі стан дэмакратычных свабодаў, дэкляраваных яшчэ заснавальнікамі БНР.


Асабіста я пераканаўся ў абсалютным маразме т.зв. апазіцыі і яе лідэраў, якая нічога лепшага за несанкцыянаванае шэсце на дзень Волі прыдумаць так і не змаглі. Які сэнс праводзіць акцыю, якая 100% скончыцца сілавым разгонам, калі "незалежнікі" не ў стане сабраць хаця б пару тысячаў чалавек, якія на гэтай акцыі змаглі б "пабузіць"? Перагароджаны амапаўцамі ланцугом таўшчыней ў 1 чалавека праспект на "жорсткі разгон" не цягне. За пару дзен да пачатку акцыі быў дазволены іншы маршрут, нармальна б па ім прайшліся, 10хвілінны мітынг - і разашліся. Ну ў некаторых свая логіка: падставіць пад дубіны актывістаў, каб паказаць "звярыны аскал рэжыму"(па дарозе сапсаваўшы тым жа актывістам свята). Святочны дзень банальна ператвораны ў чарговую нагоду патрындзець пра дыктатуру. І затым можна бясконца доўга разважаць: чаму ж ніхто на гэтыя акцыі не ходзіць?
 
Kaval
25.03.2008 // 21:50
Ахвяра_БТ пишет:
ну почему не дорастет

Имелся в виду не Милинкевич, а власть, власть конюха и кухарки.
 
Ахвяра_БТ
25.03.2008 // 21:46
2Аляксандар КЛАСКОЎСКІ: национальная идея для оппозиции всего лишь способ борьбы за власть ... а в БНР была бы возможна акция против Германии? )))
 
Ахвяра_БТ
25.03.2008 // 21:44
2pekin : тех кто не акции будете расстреливать или разрешите жить дальше нам убогим?
 
Аляксандар КЛАСКОЎСКІ
25.03.2008 // 21:42
2 pekin
========
У акадэмічным слоўніку расейскай мовы прапанаванага Вамі варыянту я не знайшоў.
Будзем лічыць аўтарскім нэалягізмам :)
Увогуле ж сэнс майго загалоўку мэтафарычны.
Улада, якая лічыць беларусаў "расейцамі са знакам якасьці", ня можа арганічна ўспрыняць нацыянальную ідэю, нават калі і перахоплівае ў сваіх апанэнтаў асобныя лёзунгі. Вось пра што гаворка.
Што ж да сёньняшняй акцыі (каля ста затрыманых і г.д.), то мы чарговы раз пераканаліся, які сумны ў сучаснай Беларусі стан дэмакратычных свабодаў, дэкляраваных яшчэ заснавальнікамі БНР.
 
pekin
25.03.2008 // 21:26
Пока нормальные люди на акции, пустозвоны резвились. А "незалежніцкія", г-н Класковский, вполне можно перевести: например, "суверенческие". А почему бы и нет?
 
NauTiLus
25.03.2008 // 19:43
Александр Класковский пишет:
а в западный рай грехи не пускают


О загнул... Типа на западе деньги не нужны, как в Чижовском парке - и так нальют. И чем мы провинились перед западом? Рожей не вышли? Или бендеровцев не любим?
 
Ахвяра_БТ
25.03.2008 // 19:26
2Kaval: ну почему не дорастет ... на плечах армии США и Милинкевич может создать новое государство ... и думаю он от этого не откажется ...
 
Ахвяра_БТ
25.03.2008 // 19:24
Явно Милинкевича и Ко они не интересуют ... точнее интересуют как фон для их пиар-интервью западным СМИ ... он даже не может вывести количество людей, равное количеству членов партий, входящих в ОДС ... а завтра будет рассказывать байки про свои успехи как одного из лидеров оппозиции ...
 
Kaval
25.03.2008 // 19:21
Так что до идейных отцов БНР, которых нынешняя власть соизволила снисходительно похлопать по плечу (не забыв упрекнуть в политическом романтизме), на самом деле ей еще расти да расти.
Не дорастет. Хрен -- он в корень тянется.
 
 
 
  • 1
  • 2
Если вы хотите принять участие в обсуждении, вам необходимо авторизоваться или зарегистрироваться.