ФОРУМ РЕГЛАМЕНТ ФОРУМА

Форум // Мнение // Обсуждение: Александр Класковский. ГИПЕРТЕКСТ. Республика Дежавю

Обсуждение: Александр Класковский. ГИПЕРТЕКСТ. Республика Дежавю

Аляксандар КЛАСКОЎСКІ
02.04.2008 // 13:32
2 Za Belarus!
===========
Так, жорсткі і моцны матар"ял.
Дарэчы, фактычна на тую ж тэму: "Рэспубліка Дэжавю" :))
 
Za Belarus!
02.04.2008 // 12:39
https://naviny.by/rubrics/opinion/2008/04/02/ic_articles_410_156370/
Сп Класкоўскі, што скажаце?
I яшчэ : чыталі пра таварыша Сіда? http://www.timesonline.co.uk/tol/news/world/us_and_americas/article3636018.ece
Ніякіх асацыяў не ўзнікае? Праграма "грошы ў абмен на тв-карцінку" напрыклад?
 
Kaval
01.04.2008 // 18:00
завтра мы получим, например, олигархический капитализм густого латиноамериканского замеса
Думаю, уже получили. Весь крупный бизнес в руках спортивно близких, а мелкого скоро совсем не станет. Активное привчечение в страну арабов и азиатов с их деньгами объясняется простотой управления этой публикой. Сидело же все арабское руководство Velcom в "американке" и ничего, не возмущались.
 
Аляксандар КЛАСКОЎСКІ
01.04.2008 // 16:28
2 Za Belarus!
==========
Я не пакрыўдзіўся, а проста ўдакладніў нюансы :)
Заўважце, што з папярэдняй фразы немагчыма зрабіць выснову, наркамаўкай яна напісаная ці тарашкевіцай.
Зрэшты, тое ж (зараз вось перачытаў) тычыцца і другой фразы, і трэцяй :)
Так што нЯ варта драматызаваць адрозЬненЬні :)
 
Za Belarus!
31.03.2008 // 23:09
Сп.Класкоўскі, гэта быў жарт...там нават смайлік ў заканчэнні сказу. Прашу прабачэння, калі нежадаючы таго пакрыўдзіў Bac ці "некарэктна ўплёў". Хутчэй намякаў на Вашую большую дасведчанасць ды пісьменнасць у мове, а таксама "нардзічэскую стойкасць" у абароне матчынай, я у гэтым плане хутчэй канфарміст і песіміст. Ніхто мяне за наркамаўку ніадкуль не выкідваў, клянуся на Канстытуцыі 1994г, аднак цеплыню і сяброўскую падтрымку за карыстанне адным з варыянтаў матчынай адчуваў не аднойчы;-) Пытанні з гэтай падставы ёсць, аднак зусім не да Вас )
 
Аляксандар КЛАСКОЎСКІ
31.03.2008 // 22:36
Za Belarus! пишет:
Сапраўдныя палымяныя змагары з рэжымам ад носу да копчыка не лічаць мову, на якой я тут размаўляю, беларускай. Па іхняму меркаванню - гэта "зрусіфікаваная, знявечаная, прамаскальская наркамаўка". Вось сп. Класкоўскі ў гэтым плане - сапраўдны арыец;)

Думаю, Вы мяне тут ня надта карэктна ўплялі.
Па-першае, я пішу і на тарашкевіцы, і на наркамаўцы, і на "великом и могучем".
Па-другое, я ўжо неяк тлумачыў Вам на форуме, што фанатыкам тарашкевіцы не зьяўляюся.
Па-трэцяе, ня веру, каб Вы прыйшлі ў апазыцыю, а Вас адтуль паперлі за "прамаскальскую наркамаўку". Можаце, дарэчы, праверыць :)
Па-чацьвертае, "сапраўдны арыец" -- ня з той опэры.
Вы самі ведаеце, зь якой.
Мо" абыдземся бяз гэнай тэрміналёгіі?
 
Za Belarus!
31.03.2008 // 21:09
Skier пишет:
А вот здесь скажу: они еще и белорусский язык приватизировали. Как вам-то удается на нем разговаривать?:)
Думаете личным примером переломить логику Системы?


адразу бачна, што з мовай вы не ў ладах:)
Сапраўдныя палымяныя змагары з рэжымам ад носу да копчыка не лічаць мову, на якой я тут размаўляю, беларускай. Па іхняму меркаванню - гэта "зрусіфікаваная, знявечаная, прамаскальская наркамаўка". Вось сп. Класкоўскі ў гэтым плане - сапраўдны арыец;)
А наконт "провластных высказываній на белорусском языке" - дык іх на гэтым форуме можна ўбачыць мабыць толькі "в пьяном угаре" - не забывайцеся пра закусь, а то "крытычна ў адносінах да апазіцыі" зусім не раўняецца "праўладна"
 
alexander
31.03.2008 // 20:13
Господа , прежде чем о чём-то рассуждать , нужно это видеть ( хотя, конечно, свою задницу тяжело от компа оторвать, проще по зомбоящегу глянуть одним глазком, да и дубинал гарантированно не достанет ;)
Когда начинают говорить о "группе политиков, которая находится в оппозиции из-за личной обиды на Лукашенко за изгнание их из власти ..." мне становится просто смешно ... Значит несколько тысяч обиженных политиков по Минску нарезают ? Такое даж по чЭснаму ТВ стесняются говорить :) Прежде всего не нужно забывать о том, что большинство там простые ЛЮДИ - дедушки , бабушки , тёти , дяди , студенты и иже с ними. Более того, большинство и в партии никакой не состоит , а ходит туда потому что считает что им туда нужно, потому что не согласны с тем что происходит в стране, потому что банальным образом некоторым и кушать-то нечего ...
26-го утром ехал в троллейбусе , приведу дословный разговор (лексику оставлю такой, какой она была):
Дедушка: "Схапиу учора амонавец дзеуку возле мяне и цягне у каробку, а я яму "Што ж ты изувер робиш!" , дык ён мне так дубиналам па рэбрах ...".
Бабушка: "И нечава туда хадиць, дык и рэбры цэлыя будуць!"
Дедушка: "А ты маучы , быдла , на мяса грошай ужэ не хватае, жджы пакуль на малако у магазине не хвациць" ...
 
pekin
31.03.2008 // 19:36
А вот мне понравился следующий пассаж: "(со знакомыми действующими лицами да их наследниками, которые уже сами с усами)". Хорошо сработано, Александр.

По поводу провластных высказываний на белорусском языке: в последнее время это наблюдается на многих форумах. Видимо, разнарядка, такая пошла.
 
Skier
31.03.2008 // 18:06
Za Belarus! 31.03.2008 // 17:44

Солидаризуюсь тут с вами.


Za Belarus! 31.03.2008 // 17:07
"многія з прафесійных апазіцыянераў фактычна прыватызавалі(ці імкнуцца гэта зрабіць) самі паняткі дэмакратыі, патрыятызму"

А вот здесь скажу: они еще и белорусский язык приватизировали. Как вам-то удается на нем разговаривать?:)
Думаете личным примером переломить логику Системы?
Это достойно уважения.
Но ситуация-то однозначно персонифицируется сами знаете с кем.
 
Za Belarus!
31.03.2008 // 17:44
Аляксандар КЛАСКОЎСКІ пишет:
Думаю, гэтая "галава" і так ня мае недахопу ў прачуханках :)
Звыш таго, пытаньне пра корань зла такой крытыкай не вычэрпваецца.



Мала, мала ім прачyханкаў) трэба яшчэ, каб варушыліся:) Мне здаецца, што ў нашым грамадстве "корань зла" успрымаецца як нейкая дадзеная звыш канстанта, і тут цікава, ці здолее апазіцыя прыцягнуць да сябе падтрымку і пераважыць гэты "корань" якім сваім коранем ці фруктам. Апазіцыянеры хранічна не ўмеюць канцэнтраваць увагу грамадства на сапраўды балючых кропках ды скарыстоўваць сітуацыю: любая нармальная апазіцыя села б на сітуацыю з "жывым шчытом" як на каня і ездзіла б на ёй некалькі месяцаў запар, пакуль не дамаглася б змяненняў паводзінаў (што запісала б на свой рахунак) альбо бясконца прыцягвала б увагу грамадства да нежадання ўлады змагацца з такімі паводзінамі "органаў". І гэта патрабаванне, з якім салідарызаваўся б любы нармальны чалавек. Тое ж і з БНР, пра якую ўсе забыліся у 15.00 25 сакавіка і пачалі заезжаную пласцінку пра брутальны рэжым. І адсутнасць цалкам вольных СМІ тут не пры чым. У нас выбіраюць нешта такое, што народу па-барабану з-за кіпы болей актуальных праблемаў - і пачынаюць гэта раскручваць, канешне ж безпаспяхова. Трэба навучыцца укручваць лампачкі ды крытыкаваць жывыя шчыты, а затым ужо пераходзіць да плюралізму і актуальныx у аграгарадках кібернэтыкі ды шматпартыйнасці, ці рабіць гэта паралельна.
 
Аляксандар КЛАСКОЎСКІ
31.03.2008 // 17:18
Za Belarus! пишет:
Безумоўна, крытыкаваць шэраговых апазіцыянераў няма за што(ну акрамя "агалтелых і шалудзівых"), а вось гнілую гaлаву апазіцыі - ёсць за што і патрэбна,

Думаю, гэтая "галава" і так ня мае недахопу ў прачуханках :)
Звыш таго, пытаньне пра корань зла такой крытыкай не вычэрпваецца.
 
Аляксандар КЛАСКОЎСКІ
31.03.2008 // 17:14
Ахвяра_БТ пишет:
Господин Класковский, давай сделаем ставки (лучше денежные и большие)

ГуляйЦЕ ў "Супэрлято" :)
 
kon.v.palto
31.03.2008 // 17:10
Ахвяра_БТ пишет:
давай сделаем ставки (лучше денежные и большие)

Так вы, оказывается, богатенький Буратино! И за что же вам дают "преференции"? Уж явно не за выход под дубинки.
 
Za Belarus!
31.03.2008 // 17:07
Аляксандар КЛАСКОЎСКІ пишет:
Апазыцыя на пэрыфэрыі не таму, што ў яе мала крэатыву, а таму, што такая лёгіка Сыстэмы.


А як жа краіны Варшаўскай дамовы канца 80х? Сістэмы там былі о-го-го, куды там параўноўваць з цяперашняй РБ, аднак чаму там большасць жадала асацыяваць сябе з апазіцыяй, а зусім не з брутальнай уладай? Безумоўна, крытыкаваць шэраговых апазіцыянераў няма за што(ну акрамя "агалтелых і шалудзівых"), а вось гнілую гaлаву апазіцыі - ёсць за што і патрэбна, да таго ж многія з прафесійных апазіцыянераў фактычна прыватызавалі(ці імкнуцца гэта зрабіць) самі паняткі дэмакратыі, патрыятызму. Паслухаўшы кіраўніцтва БНФ, АГП, КХП - іхнія партыі і лідэры - ну проста ісціна ў апошняй інстанцыі, усе астатнія - гэб"е, праэкты Масквы, забеларусы, дурны народ, манкурты, хто не на плошчы - той казел і г.д. Здаецца і БТ не гляджу, і СБ не чытаю...
 
BelCa
31.03.2008 // 15:21
Ахвяра_БТ пишет:
Господин Класковский, давай сделаем ставки (лучше денежные и большие) сколько беларусов согласится переехать в Зимбабве и сколько оттуда согласится к нам переехать ...

А давайте лучше сделаем ставки на какую-нибудь Канаду.
Сами себе противоречите, уважаемый, в Зимбабве потому и не рванут, что про нее все и дома видели. А вот в ее соседку ЮАР - только клетку откройте.
Кстати, из всевозможных Зимбабве бегут опять-таки все в ту же Канаду.
 
Ахвяра_БТ
31.03.2008 // 14:42
Апазыцыя на пэрыфэрыі не таму, што ў яе мала крэатыву, а таму, што такая лёгіка Сыстэмы.
Яна разваліцца, калі дазволіць канкурэнтную палітыку.

Как раз в рамках конкуренции развалится вся наша оппозиция ... при полной свободе слова ее побьют новые политики, причем мне кажется это будут политики пролукашенковского толка, но с более лояльным отношением к реформам ...
 
Ахвяра_БТ
31.03.2008 // 14:41
1) Ну многие за выход под дубинки получают различные преференции ... и не надо с этим спорить ...
2) Это не народная оппозиция ... это группа политиков, которая находится в оппозиции из-за личной обиды на Лукашенко за изгнание их из власти ...
3) А сравнение с Зимбабве пусть будет на совести автора ... Господин Класковский, давай сделаем ставки (лучше денежные и большие) сколько беларусов согласится переехать в Зимбабве и сколько оттуда согласится к нам переехать ...
 
Аляксандар КЛАСКОЎСКІ
31.03.2008 // 14:26
Za Belarus! пишет:
Самае сумнае ў гэтым сцэнары - гэта "апазіцыя", якая займае нішу перманентна растучай батвы ды бадылля на перыферыі палітычнага жыцця краіны, гэтакая убогая дэкарацыя палітычнай сцэны, пазбаўленая уласных ідэяў, планаў, варыянтаў:

Я ня зводзіў бы праблему да стратэгічных, тактычных, арганізацыйных хібаў апазыцыі.
Яны відавочныя, і мне таксама не аднойчы даводзілася пра гэта пісаць.
Але, па вялікім рахунку, супраць лома няма прыёму.
Апазыцыя на пэрыфэрыі не таму, што ў яе мала крэатыву, а таму, што такая лёгіка Сыстэмы.
Яна разваліцца, калі дазволіць канкурэнтную палітыку.
І потым, я асабіста аддаю належнае звычайнай чалавечай мужнасьці тых, хто выходзіць пад дубінкі.
Каб мець маральнае права кідаць у іх камень, трэба як мінімум пабыць у іхняй скуры.
 
Za Belarus!
31.03.2008 // 12:56
Самае сумнае ў гэтым сцэнары - гэта "апазіцыя", якая займае нішу перманентна растучай батвы ды бадылля на перыферыі палітычнага жыцця краіны, гэтакая убогая дэкарацыя палітычнай сцэны, пазбаўленая уласных ідэяў, планаў, варыянтаў: ідзе квазідэмакратызацыя - апазіцыя мірна шпацыруе, апелюе да міжнароднай супольнасці; ідзе ментоўская зачыстка - ізноў апазіцыя шпацыруе ды апелюе да міжнароднай супольнасці, толькі ўжо пад свіст рассякаючых паветра дубінак. Зімой і летам - адным цветам;-)
летам - шэры, зімой - белы - было б несумнеўным прагрэсам. Нават ўлада за апошні час здолела скарыстаць новыя лозунгі ды ідэі, раней быццам бы абсалютна для яе непрымальныя. Толькі не апазіцыя. Пакуль што "пасіанарныя змагары" толькі на хваёвы лес і цягнуць.
 
 
 
  • 1
Если вы хотите принять участие в обсуждении, вам необходимо авторизоваться или зарегистрироваться.