ФОРУМ РЕГЛАМЕНТ ФОРУМА

Форум // Культура // Обсуждение: У «Ноч музеяў» Мінск стане горадам сонца

Обсуждение: У «Ноч музеяў» Мінск стане горадам сонца

pawal
12.05.2012 // 00:12
17 траўня
Дабрачынны незвычайны канцэрт у незвычайным месцы "Прамень Сонца".

Усю ноч, да ўзыходу сонца, для вас граюць:

AMAROKA, малады беларускамоўны гурт у амерыканскай панк стылістыцы,

Paprika Korps (PL), адзін з лепшых рэгі гуртоў Польшчы і ўсёй Еўропы,

N.R.M., легендарны беларускі гурт зноў на вялікай сцэне і прэзентуе сваю новую праграму, іх песня "Прамень" - загалоўная кампазіцыя ўсяго мерапрыемства,

DJ Laurel, вядомы беларускі DJ выканае свой адмыслова падрыхтаваны сэт.

Канцэрт з"яўляецца дабрачынным арт-мерапрыемствам і прымеркаваны да "Ночы музеяў-2012", таму пачнецца ў 23.00 і працягнецца да 04.00, а пасля - усе ўдзельнікі разам сустрэнуць УЗЫХОД СОНЦА!

Афішу "Прамень Сонца" адмыслова зрабіў вядомы беларускі мастак і дызайнер Уладзімір Цэслер.

Месца правядзення: Куйбышава, 22, вялікі цэх заводу “Гарызонт”, 2 паверх.
Пачатак: 23.00.

Кошт: 30.000.
Увага! Набывайце квіткі! Сабраныя грошы ад продажу квіткоў пойдуць на музычныя інструменты для дзіцячых дамоў.
Квіткі ва ўсіх галоўных касах Мінску і на Ticketpro: http://www.ticketpro.by/jnp/music/859429-minsk-gorod-ogn9.html

Інфалінія:
+ 375 29 380 00 45
+ 375 29 782 88 81

Падрабязней:
http://vk.com/pramensonca
http://www.facebook.com/events/132722553518659/
 
 
 
  • 1
Если вы хотите принять участие в обсуждении, вам необходимо авторизоваться или зарегистрироваться.