ФОРУМ РЕГЛАМЕНТ ФОРУМА

Форум // Мнение // Обсуждение: Адам Глобус. PLAY.BY. Тэрарыст

Обсуждение: Адам Глобус. PLAY.BY. Тэрарыст

INGAFLY
16.07.2008 // 20:15
Za Belarus!: «П"юць - трэба з п"янствам змагацца, а не з незалежнасцю»

А я і не змагаюся з незалежнасцю.

“галімы парад - ну дык гэта ўжо безгустоўшчына - суверэнітэт краіны тут таксама не прышпіліш”.

Пра парад я наогул не ўзгадвала. Я казала пра тое, што няма нагоды для свята, таму што суверэнітэту няма па вызначэнню, бо, “СУВЕРЕНИТЕТ- полная независимость государства от других государств в его внутренних делах и во внешней политике” (Толковый словарь Ожегова). Мабыць менавіта з-за гэтага дзень незалежнасці і далучылі да другога свята.

А адсутнасць суверэнітэту (Вы ня будзеце пярэчыць, што бюджэт РБ істотна залежыць ад цэнаў на расейскую нафту і газ?) ёсць наступствам эканамічнага разладу, і разумнаму чалавеку зразумела, што цяперашняя ўлада ня здольная вывесці краіну з крызыса. Ад бесперспектыўнасці моладзь уцякае за мяжу, а шмат з тых, у каго такой мажлівасці няма, выратавання шукаюць у чарке. Вось такім чынам п’янства, на маю думку, злучана з адсутнасцю незалежнасці.
 
Za Belarus!
15.07.2008 // 23:51
INGAFLY пишет:
Мабыць п’янства і звычайная рэч паўсюдна ў свеце, але ж ягоныя формы ў нас асабліва дзікія.


Дык незалежнасць тут пры чым? П"юць - трэба з п"янствам змагацца, а не з незалежнасцю, галімы парад - ну дык гэта ўжо безгустоўшчына - суверэнітэт краіны тут таксама не прышпіліш.
А вось вам і кліп на "верш" http://www.youtube.com/watch?v=ip1zsUIosoA
 
INGAFLY
15.07.2008 // 22:18
Za Belarus! :А Вы здольныя ўявіць сабе краіну, пра якую б Макарэвіч напісаў па-іншаму?

Мабыць п’янства і звычайная рэч паўсюдна ў свеце, але ж ягоныя формы ў нас асабліва дзікія. Пойла кшталту “Крыжачка” ў такой колькасці на душу насельніцтва як тутака нідзе больш не вырабляюць, ды і заробкі дазваляюць людзям ў іншых краінах не атручваць сябе “чарніламі”. А самае галоўнае - меньш падставаў для пьянства. Цяжка у нас жыць, ня ведаю тых, хто не адчувае на сябе, што краіна гібее. І ніякія дзяржаўныя святы не пераканаюць ў адваротным. Але ёсць і станоўчае ў такім жыцці – патроху электарат разумнее.

Дзякуй за верш. Будзьма верыць у лепшае!
 
Za Belarus!
15.07.2008 // 15:33
INGAFLY пишет:
Мы как будто расстались с болью,
Вроде каждый обут и сыт,
Но мы все как в дурном бесконечном застолье
Где даже повод забыт…


Нядрэнна, нядрэнна... А Вы здольныя ўявіць сабе краіну, пра якую б Макарэвіч напісаў па-іншаму? Я дык нічога такога і прыдумаць не магу... Фінляндыя? ЗША? Люксембург? Там заўжды памятаюць, за што п"юць)? Сумняваюся...
Working hard to get my fill
Everybody wants a thrill
Paying anything to roll the dice
Just one more time
Some will win, some will lose
Some were born to sing the blues.....
Journey
 
INGAFLY
15.07.2008 // 10:16
Za Belarus! : «Можа давайце адсвяткуем без енкаў ды стогнаў 1 дзень у годзе, а назаўтра загорнем рукавы кашулі і пачнем выпраўляць існуючыя праблемы?»


Мы как будто расстались с болью,
Вроде каждый обут и сыт,
Но мы все как в дурном бесконечном застолье
Где даже повод забыт…

…И за этим даже не помнится
То каким был намечен путь.
Все забыто и лишь бессонница по ночам не дает уснуть.
Андрей Макаревич
 
hlopets33
15.07.2008 // 02:35
Adam пишет:
ікаўка не замінае?


iкаука у мяне ад другога зусiм...
 
Za Belarus!
15.07.2008 // 01:12
INGAFLY пишет:
Але нешта цяжка вынайсці праявы незалежнасці-свабоды (ў звычайным яе тлумачэнні) ў нашым жыцці: у эканоміцы – поўная залежнасць ад вонкавых пазыкаў, за энэрганосьбіты расплачваемся прадпрыемствамі, неўзабаве як у калоніях, нічога свайго не застанецца, у грамадстве – зладжаная сістэма уладных дазволаў-забаронаў кшталту часоў таталітарных рэжімаў, пераслед іншадумцаў і г.д.


Можа не трэба ўсё ў кучу мяшаць: а то камусьці свярбяць правы чалавека, камусьці вонкавыя запазыкі, камусьці адсутнасць "легалайзy" ганджубасy, камусьці апазіцыя ці ўлада - і што, не святкаваць нічога? Можа давайце адсвяткуем без енкаў ды стогнаў 1 дзень у годзе, а назаўтра загорнем рукавы кашулі і пачнем выпраўляць існуючыя праблемы? А то 1е сакавіка - правы чалавека, 1га мая - знешнія запазыкі, Пасха - інфляцыя, Новы Год - энэрганосбіты - так можна і звар"яцець ад смутку ды турботаў.
 
INGAFLY
14.07.2008 // 22:56
Youras: Але першая частка («пафас» пра незалежнасьць i бяспеку «беларускай дзяржавы») ня надта злучана с другой...

Adam: Тэкст пісаўся не адзін дзень, таму і розная стылістыка ў ім прысутнічае, і розныя думкі ўзнікалі ў розны час...

Блытаніна не абмяжоўваецца адно стылямі. Ў артыкуле гаворка ідзе пра свята незалежасці. Звычайна нагодай святкавання з’яўляюцца нейкія дасягненні. У дадзенным выпадку – незалежнасць. Але нешта цяжка вынайсці праявы незалежнасці-свабоды (ў звычайным яе тлумачэнні) ў нашым жыцці: у эканоміцы – поўная залежнасць ад вонкавых пазыкаў, за энэрганосьбіты расплачваемся прадпрыемствамі, неўзабаве як у калоніях, нічога свайго не застанецца, у грамадстве – зладжаная сістэма уладных дазволаў-забаронаў кшталту часоў таталітарных рэжімаў, пераслед іншадумцаў і г.д. Адно існуе незалежнасць улады ад жыхароў краіны, якой яна ўладарыць. Ці гэтую незалежнасць меў на увазе аўтар, калі сцвярджаў: “Адстойваць нашую незалежнасць давядзецца не адзін раз”? Прычым, як бачна з апошніх падзеяў, адстойваюць яе крывёю тых, хто і ведаць ня ведае, што ёсць змагаром за незалежнасць – папросту прыйшоў піва папіць ды бясплатны канцэрт паглядзець. І тут я з аўтарам згодная (“Няўжо паўсотні параненых яшчэ замала, каб задумацца над бяспекаю беларускай дзяржавы?”) – сітуацыя вельмі небяспечная.
 
BelCa
14.07.2008 // 22:39
Adam пишет:
"Ржу не магу" (с)


Считаете, что нету? Что ж, хотелось бы уповать, что Ваш герой не ушел от человеческого правосудия.
 
Adam
14.07.2008 // 14:35
hlopets33 пишет:
бо люблю шчыра парагатаць...


ікаўка не замінае?
 
Adam
14.07.2008 // 14:33
BelCa пишет:
"Но есть и божий суд" (с)


"Ржу не магу" (с)
 
BelCa
14.07.2008 // 02:53
Adam пишет:
А каму?

"Но есть и божий суд" (с)
 
hlopets33
13.07.2008 // 17:31
Adam пишет:
Што за шлях такі? Параўнальна з чым? Не гарадзіце тут фігню, надакучыла...


шлях махатма ганди... неужели никогда не чулi?
я ссылки даю для того, каб по ним щелкали...
параунанне колонизации индии англией...

это от вас кроме фигни я пока ничего не видел... но мне не надакучыла, бо люблю шчыра парагатаць...
 
Adam
13.07.2008 // 17:08
BelCa пишет:
Но этот счет не нам вести...


А каму?
 
BelCa
13.07.2008 // 16:13
Террорист, переучившийся на гинеколога, гораздо лучше дерматолога, переучившегося на террориста. Даже если он не обогатил своим образом мировое искусство. Только вот непонятно, перевесят ли тысячи жизней, которым он помог появиться на свет, те четыре, которые он отнял. Но этот счет не нам вести...
 
Adam
13.07.2008 // 12:47
youras пишет:
Ды не зразумела: дзе меркаванне?
(Здаецца, так называецца гэтая рубрыка.)


Замест фотаробатаў я апісаў тэрарыста, замест пустых развагаў і безпадстаўных абвінавачванняў я паказаў, як дзейнічае перакананы ў сваёй праўдзе тэрарыст. Тэкст пісаўся не адзін дзень, таму і розная стылістыка ў ім прысутнічае, і розныя думкі ўзнікалі ў розны час... Без пафасу пра Дзень незалежнасці пішуць толькі "наёмники"
 
Adam
13.07.2008 // 12:38
[quote="hlopets33"сравнительно бескровным путем...[/quote]

Што за шлях такі? Параўнальна з чым? Не гарадзіце тут фігню, надакучыла...
 
hlopets33
12.07.2008 // 19:53
"За незалежнасць трэба плаціць! Крывёю! Усе народы плоцяць крывёю за сваю незалежнасць. Беларусы не выключэнне. Плацілі, плоцім і будзем плаціць за сваю свабоду жыццямі і крывёю."

вам надо больше "лабудзени" знать... все это можно решить и сравнительно бескровным путем...

"Когда началась вторая мировая война, Ганди, следуя своему учению о ненасилии, не поддержал усилий Англии в войне, хотя искренне сочувствовал борьбе с фашизмом. В 1942 г. Ганди объявил, что наступил решающий этап борьбы за полную независимость Индии. "Я убежден, - писал он, - наступило время полного отделения Индии от Англии. Окончательный и немедленный организованный уход Британии из Индии стал, наконец, реальностью... Я требую бескровного конца противоестественного господства и наступления новой эры" [46].
Одновременно Ганди выдвинул лозунг "Прочь из Индии!"
http://vivovoco.rsl.ru/VV/PAPERS/ECCE/GANDHI.HTM

я, например, перестал ходить в магазины "Marks & Spencer", когда узнал, что вся продукция там из израиля... и знаю, что многие британцы перестали это делать тоже... "M&S" уже много раз были на грани банкротства из-за этого... есть много бескровных способов борьбы с несправедливостью...
 
youras
12.07.2008 // 14:56
Вельмi якасна напiсана, дужа цiкавая гiсторыя пра Карласа, шэраг структурных адпаведнасьцяў...

Але першая частка («пафас» пра незалежнасьць i бяспеку «беларускай дзяржавы») ня надта злучана с другой...

Ды не зразумела: дзе меркаванне?
(Здаецца, так называецца гэтая рубрыка.)
 
 
 
  • 1
Если вы хотите принять участие в обсуждении, вам необходимо авторизоваться или зарегистрироваться.