ФОРУМ РЕГЛАМЕНТ ФОРУМА

Форум // Мнение // Обсуждение: Кася Камоцкая. ШОУ-БІЗ. Салідарны з рок-н-ролам?

Обсуждение: Кася Камоцкая. ШОУ-БІЗ. Салідарны з рок-н-ролам?

ViMar
18.08.2008 // 03:01
О, мо ўсё ж прасьцім Касю за пэсымізм, а каго цікавіць іншая думка пра "Be Free", сардэчна запрашаем сюды:
http://belmusic.org/news/byc-volnym-udaleczyni-ad-doma.html
 
hlopets33
18.08.2008 // 02:51
"з гэтым трэба проста пагадзіцца. Альбо граць іншую музыку."

можа і не так дрэнна, что я толкам не размауляю на мове, бо б толькі пагАдзіўся :-)
 
hlopets33
18.08.2008 // 02:44
"Двойчы рок-князёўна"

oh, dear
http://www.youtube.com/watch?v=KzGA5SC5FdI

рок-князеуна маяго дяцінства:
http://www.youtube.com/watch?v=lk6kvVGPURA

мая цяперашняя рок-князеуна:
http://www.youtube.com/watch?v=hoqOz_CkdzE&feature=related
 
ViMar
18.08.2008 // 02:43
Даруйце, што встряну ў вашую гутарку. Дзякую за спасылку на артыкул Касі Камоцкай. Жах проста!
Здаецца, што Кася проста стамілася ад жыцьця ды піша ахінею: “Так, у нас, як у кожнай малой нацыі, вядомасьць прыходзіць з-за мяжы” (ой мы маленькія, хілыя й нябогія, нас усяго толькі 10 000 000, вось толькі колькі вугорцаў, нарвэжцаў, фінаў, якія ня скардзяцца на сваю нягегласць?), “Але мне не зразумела, у каго і што яны, фэсты абуджаюць і фармуюць?” (а што фармуюць мільярды людзей, якія толькі засіраюць плянэту Зямля? Іхняя КУЛЬТУРА патрэбна не птушкам, не жывёлам, не жамяры, а толькі ім самім), “Навошта пераконваць ужо перакананых?” (бедная Кася, ёй мала проста жыць і радавацца жыцьцю, як людзі ў Львове, а яна ўсё некага пераконвае ва ўласным пэсымізму), “Як паказвае тое ж «Басовішча», людзі проста махаюць сьцягамі, каб адарвацца. І крычаць «Жыве Беларусь!» проста так, каб адарвацца” (а хіба трэба ня проста, а ціпа віртуозна махаць сьцягамі? І крычаць: «Я вас фсех барал!»), “Сёньня фэсты-мітынгі ўжо немагчымыя. А, можа, нават і непатрэбныя” (так можна дадумацца, што й музыка ўжо непатрэбная, бо яна даўно створаная), “Але калі з беларускага року прыбраць палітычны складнік, ад гэтай музыкі амаль нічога не застанецца. На жаль. Яна цікавая, пакуль носіць палітычную афарбоўку” (бедная Кася, ахвяра сусьветнага мас-культу і ґлябалізму. А мо проста стомлены ад жыцьця пэнсыянэр), “Ня трэба думаць, што калі ў Польшы ёсьць праект «Салідарны з Беларусью», ён зацікаўлены ў беларускай музыцы” (Не, Кася: ня трэба думаць, што сонца кожны дзень узыходзіць, каб асьвятляць нам жыцьцё. Трэба проста карыстацца ягоным сьвятлом на сваю карысць, а ня жміндзіць пра сваё расчараваньне), “Украінцы таксама салідарныя не зь беларускай музыкай” (ужж-жас! Але ж затое зь беларускай музыкай салідарныя тыя, хто паехаў туды за тысячу кілямэтраў, хто ў Львове нарэшце знайшоў дыскі і кнігі, якіх не купіць у Рэчыцы, Гомлі, Гародні або Віцебску).
Ну а канчатковыя высновы ў Касі зусім нейкія перадсьмяротныя. Але яна там зусім ня мае рацыі. Маўляў, на фэсьце ніхто нічога ня слухае. Скажу пра сябе: менавіта там я задумавўся над дзіўнай памылкай Кульлінковіча: “Памыліўся сапёр ня раз, а два”. Гэта ж проста няўмелае асэнсаваньне устойлівых ідыёмаў: пасьля першай памылкі наўрад ці знойдуць нават ґузік сапёра, дык як і дзе ён мог памыліцца двойчы? А Кася толькі піва піла і шкадавала аб марнасьці жыцьця. Не, Кася, гэта не журналістыка і нават не сацыялёґія, як цябе там гучна прадставілі. Гэта брэд сівой экс-зоркі.
 
browar
18.08.2008 // 02:07
Артыкул зьдзівіў трохі. Бадаў усе наведвальнікі ці ўдзельнікі БіФроў, што пісалі нешта аб фэсьце ў Інэце, дзяліліся станоўчымі водгукамі, чаго нельга сказаць пра які іншы фэст - бо каментары заўсёды падзяляліся на крытыку і ўхвалу. Зь БіФры было інакш. Магчыма, тым, хто прысутнічаў, не было чаго сказаць супраць? Якасны быў фэст, суперскі. І варта было так далёка паехаць.
 
orage
18.08.2008 // 00:22
А я проста хачу Вам пакланіцца, Кася, як сфармаваная.. :)
 
katechizis
17.08.2008 // 19:56
Міжнародны раскручаны вялікі "Be2gheter" з зоркамі сусьветнага маштабу, афігіцельнай рэклямай, афіцыйнай падтрымкай польскага й летувіскага ўрада ды зусім "іншым" бюджэтам па словах арганізатараў сабраў 10 тысяч. І BeFree з "аматарскай" арганізацыяй, мінімальным бюджэтам і арганізатарамі ў колькасьці 4 чалавекі сабраў за два дні толькі сцэне ў парку, па словах львівскай міліцыі, сабрам разам мінімум 10 тысяч. Не кажучы ўжо пра Рынкавую Плошчу.
Думаю не памылюся, калі больш нічога не скажу )))
 
katechizis
17.08.2008 // 19:47
3.14..ць - не мяшкі цягаць.
 
maria.sadovskaya
17.08.2008 // 19:42
http://www.euroradio.fm/by/573/reports/22521/ - а вось і плошча рынак :)
 
maria.sadovskaya
17.08.2008 // 19:38
http://www.anri.com.ua/wp-content/uploads/2008/08/img_2777.jpg
http://www.flickr.com/photos/slaver/2757827940/sizes/o/in/set-72157606690379598/

- гэта ілюстрацыi да таго, як "мала" народу сабраў "Тартак" на Be Free.

Да таго - Нейра Дзюбель: http://www.flickr.com/photos/29251336@N04/2756493846/sizes/m/


Я разумею, калі нехта, хто _быў_ на Бі Фры дае свае ацэнкі настрою публікі, колькасці людзей, атмасферы і "заангажаванасці" (або і не) фэсту. А вось _не быць_ і так падрабязна апісаць пакуль змаглі толькі дзве асобы: спадарыня Вікторыя Папова ("СБ") і спадарыня Кася Камоцкая.

Ці патрэбна стварыць бард-сцэну, каб спадарыня Камоцкая прыехала і на ўласныя вочы і пабачыла, што такое Львоў і каму патрэбная беларуская музыка? :) Ці можа, проста лепей пакінуць ацэнкі фактаў тым, хто гэтыя факты перажыў? :)

З павагай,

Марыя Садоўская
Be Free
 
 
 
  • 1
Если вы хотите принять участие в обсуждении, вам необходимо авторизоваться или зарегистрироваться.