ФОРУМ РЕГЛАМЕНТ ФОРУМА

Форум // Общество // Обсуждение: Гадания на Святки: «Приди, мой суженый, приди, ряженый…»

Обсуждение: Гадания на Святки: «Приди, мой суженый, приди, ряженый…»

Guess
11.01.2015 // 12:09
Варажба на Каляды
07.01.2010
Сьвяточны цыкл Калядаў, які мы перажываем цяпер, вядомы яшчэ тым, што ў гэты час прынята па традыцыі варажыць. Гэтыя дні лічацца спрыяльнымі для прадказаньня лёсу, асабліва што тычыцца шлюбаў, сужонстваў. Гэтая традыцыя надалей жывая ў народзе, але яна зьмяняецца пад уплывам сучасных умоваў жыцьця. З хрысьціянскай традыцыяй народная традыцыя варажбы не перакрыжоўваецца, але суіснуе.
Традыцыя варажбы падчас сьвяточнага каляднага цыклу існуе ў Беларусі здаўна. Гэта ў большасьці дахрысьціянская традыцыя. Формаў варажбы вельмі шмат. Сёньня гэтыя звычаі пачалі зьмяняцца, у сувязі з тым, што большасьць насельніцтва жыве ў гарадах, а ня ў вёсцы, як было яшчэ пяцьдзесят гадоў таму. Вядома, што ў горадзе не паварожыш так, як у вёсцы. Але пытаньні, якія задаюць сучасныя варажбіты й варажбіткі, тыя самыя, датычаць сужонства. Больш падрабязна пра традыцыю каляднай варажбы ў Беларусі распавядае Іван Крук, кіраўнік катэдры этналёгіі й фальклёра Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры й мастацтва.

Іван Крук: Традыцыя захоўваецца, толькі трансфармуецца. У вёсцы будзе адзін варыянт, у горадзе іншы. У вёсцы, напрыклад, дзяўчаты гадалі, прыносячы ў хату бярэмя дроў. Іх клалі ля пячы й лічылі, колькі паленцаў. Калі цотная колькасьць, значыць, у пары быць, калі няцотная, то год заставацца без пары. У горадзе такі варыянт не праходзіць, у гарадах цяпер у асноўным карыстюцца сподачкамі, посудам, куды дзяўчаты складаюць розныя атрыбуты: завушніцы, пярсьцёнак і т.д. Потым накрываюць хусьцінай і цягнуць. Што выцягнуў, прадказвае тое, якім будзе муж, зь якой сям"і й т.д. Пасьля калядаў пачынаецца мясаед - самы спрыяльны час напрацягу году на правядзеньне вясельляў. Таму калядны час быў зарыентаваны на гаданьне на сужанага. Дома рабіліся розныя рэчы, якія былі скіраваныя на іншы пэрыяд. Гэта рабілі матулі. Напрыклад, перавязвалі ногі ў стала, за які сядала сям"я ў першы калядны дзень. Дзеля таго, каб скаціна не адбівалася ад хаты і не нарабіла шкоды. Гэта ўжо не варажбы былі, гэта было рытуальна-магічным дзеяньнем, скіраваным на тое, каб сытуацыя была кантралюемай цягам году. Гэта традыцыя дахрысьціянская. У хрысьціянстве апорай была малітва на сьвятых, або да тварца з просьбай аб дапамозе.

Супраць варажбы на Каляды выступае сёньня ў Беларусі Праваслаўная царква, якая лічыць гэтую зьяву “грахом і цемрашальствам, згубную для душы паасобных людзей і грамадзтва ў цэлым".

У самім грамадзтве стаўленьне да гэтай традыцыі больш стрыманае. Народ за доўгія гады свайго існаваньня выпрацаваў пэўны непісаны закон пра тое, калі можна варажыць, а калі не. У большасьці выпадкаў народныя традыцыі й хрысьціянскія не зьмешваюцца, а суіснуюць паралельна. Распавядае Вольга Басько, супрацоўніца Беларускага дзяржаўнага інстытуту праблем культуры, спэцыялістка па каляндарных святочна-абрадавых традыцыях.

Вольга Басько: У грамадзтве да гэтага ставяцца вельмі спакойна. Справа ў тым, што традыцыя народная й хрысьціянская шмат у чым ідуць паралельна, адно з адным ня зьмешваюцца. У некаторых вёсках ніколі не варожаць на першую куцьцю, постную куцьцю, а толькі пад новы год. Існуе такі непісаны закон, які вызначае, калі можна, а калі не дазваляецца гуляць. Бо гэта постны, святы дзень. Сам народ выпрацаваў. У сьвядомасьці людзей няма такога, што гэта лічылася б грахом. Самімі носьбітамі традыцыі. Ёсьць крытыка. Людзі веруючыя варажбу не прызнаюць, а ў большасьці дзьве традыцыі ідуць паралельна. Як усё, дарэчы.

Калядны сьвяточны цыкл завершыцца па традыцыі 19 студзеня, на Вадохрышча. Да гэтага яшчэ чакае нас Стары Новы год - ноч з 13 на 14 студзеня, якая лічыцца найбольш спрыяльнай для варажбітаў. Прадказанае ў гэты час збываецца.
Юры Ліхтаровіч
 
Danis
11.01.2015 // 04:01
Я прикольнулся, но в принципе, в этом мире многое и по-всякому до нас задумано. Я только как бы зеркало, которое нейтрально повторяет многое из того, что - дежа вю...
 
Danis
11.01.2015 // 03:53
Девицы мучаются дурью.
А мужиков сомненья гложут:
Похоже, что средь дев печальных -
Я буду лишь половичком в прихожей...

Во предназначенном нам мраке бытия,
Шурша нарушенною девственною плевой...
Почувствую, что, типа, я свинья.
И при удобном случае - потопаю налево.
 
 
 
  • 1
Если вы хотите принять участие в обсуждении, вам необходимо авторизоваться или зарегистрироваться.