Пагоня ў 3D. На Talaka.by пачынаецца збор сродкаў на аб'ёмныя выявы старажытнага беларускага гербу

На краўдфандынгавай платформе Talaka.by 27 кастрычніка пачынаецца збор сродкаў на праект па стварэнню 3D-мадэлі гістарычнага беларускага гербу Пагоня.

Аўтарам праекта з’яўляецца Даніл Барташук, які смадэляваў трохмерную выяву Пагоні, скарыстаўшыся эталонным узорам мастакоў Уладзіміра Крукоўскага і Яўгена Куліка.

Як адзначае Даніл Барташук, прататып будучай статуэткі Пагоні яшчэ патрабуе ўдасканальвання і кансультацый па вупражы і даспехам конніка.

На праект патрэбна 8000 рублёў.