Фотафакт. Беларускамоўны міліцыянер даглядаў людзей у судзе па справе Кондруся

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 16 лістапада была выстаўлена ўзмоцненая ахова судзяць удзельніка Плошчы-2010 Уладзіміра Кондруся.

Жадаючых патрапіць на працэс уважліва даглядалі на ўваходзе ў залу. Праваахоўнікі прывезлі мабільную рамку.

Звярнуў увагу на сябе адзін з супрацоўнікаў міліцыі, які размаўляў па-беларуску.

«Калі ласка, пакажыце, што ў вас у заплечніку, — ветліва звяртаўся ён да прэсы. — Калі ласка, можаце праходзіць у залю суда».

Раней такога бачыць у судах не даводзілася, абмяркоўвалі журналісты і актывісты, якія прыйшлі на працэс.

Падчас працэса гэты супрацоўнік міліцыі знаходзіўся ў залі суда.

Фота Сяргея Балая

 

Цікава, што гэты супрацоўнік міліцыі праходзіў па справе аб акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года ў якасці пацярпелага. На здымку з аднаго с судоў па гэтай справе ёе сядзіць у сіняй куртцы сярод іншых пацярпелых супрацоўнікаў АМАПу. 

Фота nv-online.info