Зміцер Вайцюшкевіч запрашае 7 студзеня на Калядны канцэрт

7 студзеня Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra дадуць у Мінску святочны канцэрт з праграмай «На Каляды». Музыка запрашае ўсіх прыходзіць сем’ямі.

“Раней мы рабілі такі канцэрт штогод і зараз вельмі хацелася б вярнуць гэтую традыцыю, – кажа Зміцер Вайцюшкевіч. – Будуць лепшыя песні, а таксама святочныя і нават дзіцячыя. Будзе найлепшы святочны настрой нават для тых, каго ён да гэтага абміне. Планую быць на канцэрце разам са сваёй сям’ёй, запрашаю і вас прыходзіць разам з дзеткамі”.

Назву праграме дала песня на словы Уладзіміра Някляева, анімацыйны кліп на якую за два гады сабраў больш за 40 тысяч праглядаў на YouTube. У лістападзе 2017 яна прагучала ў якасці акустычнага біса на аншлагавым юбілейным канцэрце Вайцюшкевіча «25 гадоў на сцэне» ў КЗ «Мінск».