Лідар "Троіцы" збірае грошы на выданне кнігі ў жанры фолк-фэнтэзі

Вядомы беларускі этнограф, фалькларыст і музыкант Іван Кірчук збірае грошы на выданне сваёй новай кнігі "Гарады ўзыходжанняў" — фолк-фэнтэзі пра магію, рытуалы і блуканні Душы.

 

 

"У 2013 годзе я напісаў апавяданне і паказаў яго жонцы Кацярыне. Яна пачытала і прапанавала мне працягнуць пісаць далей і паспрабаваць сябе ў якасці літаратара, — распавядае пра ідэю кнігі Іван Кірчук. — Я пачаў выдумляць рытуалы і абрады, пісаць да іх тэксты. Мяне гэта захапіла і трымала цэлыя тры гады".

Шасцісотстаронкавая кніга складаецца з 12 раздзелаў — 12 гарадоў. Сваіх персанажаў — цароў, іх дзяцей і світы, варажбітоў і іх гісторыі — Кірчук выдумляў у дарозе, падчас шматлікіх гастроляў "Троіцы".

Плануецца, што кніга будзе выдадзеная на рускай мове ў аздабленні рытуальнымі малюнкамі і графікай ад мастака Міраўлада Палачыча.

Этнограф падкрэслівае, што ў сваім фэнтэзі наўмысна не звяртаўся да беларускай міфалогіі, "бо туды ўжо няма чаго дадаць — усё сказана". Гэта дало магчымасць пісьменніку адшукаць сваіх персанажаў і свае прасторы.

Для выдання кнігі Іван Кірчук запусціў краўдфандынгавую кампанію. Падтрымаць аўтара можна на сумму ад 3 рублёў і больш.

Сярод лотаў сама кніга (18 рублёў), персанальная экскурсія ад Івана Кірчука з падарункамі (50 рублёў), выяздны міні-канцэрт музыканта з падарункамі (300 рублёў), гадзінная этна-вечарына з маскамі і унікальнымі кукла (500 рублёў) ды іншае.

Да завяршэння кампаніі засталося дзесяць дзён.

 




Оставьте комментарий (0)