Відэафакт. Алесь Бяляцкі ўсталяваў на свой дом флюгер з «Пагоняй»

Некалькі разоў намінаваны на Нобелеўскую прэмію праваабаронца Алесь Бяляцкі адзначыў 100-годдзе абвяшчэння БНР у Ракаве. 

 

 

Рэжысёры Алег Дашкевіч, Віктар Корзун і аператар Сяржук Кійко зрабілі дакументальны фільм з прыватнай акцыі Бяляцкага з яго сябрамі-паэтамі Эдуардам Акуліным і Сяржуком Сысам. 

«Я прапанаваў такім прыватным чынам адзначыць гэтую важную дату. Першыя разы 25 сакавіка мы адзначалі яшчэ ў 1980-х. У інтэрнатаўскім пакоі крыху выпівалі віна і марылі, што Беларусь стане незалежнай. Мы добра памятаем часы, калі "Пагоня" была дзяржаўным гербам. Рэферэндум 1996 года па змене дзяржаўнай сімволікі быў для нас асабістай трагедыяй», — распавёў грамадскі дзеяч Naviny.by.

Ён удакладніў, што флюгер набыў на будаўнічым кірмашы ва Уруччы. У Ракаве такіх ўжо некалькі.

Бяляцкі лічыць, што 100-годдзе БНР варта адзначаць не толькі 25 сакавіка, але на само святочнае мерапрыемства ён таксама прыйдзе.