Рок-гурт “Крама” рыхтуе новы альбом

Рэліз пад працоўнай назвай Зацменны блюз, у які ўвойдзе дзесяць трэкаў, стане дзявятым альбомам у дыскаграфіі Крамы.

У падтрымку альбома гурт запускае краўдфандынг-кампанію, якая дазволіць кожнаму слухачу спрычыніцца да нараджэння новай кружэлкі.

Апошні альбом калектыва “Белая вада” пабачыў свет пяць год таму.

Гурт “Крама” быў створаны ў 1991 годзе на чале з Ігарам Варашкевічам, які да гэтага, з 1980 года, з'яўляўся лідарам гурта “Бонда”. За 28 год свайго існавання гурт паспеў выдаць восем паўнафарматных альбомаў, паўдзельнічаць у больш чым 15 складанках і супольных праектах, перажыць некалькі зменаў складу і негалосную забарону.

Уладальнікі вялікай “Рок-кароны-1994” і неаднаразовыя пераможцы “Рок-каранацыі” ў намінацыях “За вернасьць жанру”, “Традыцыі ды сучаснасьць”, “Лепшы альбом” (альбом “Хавайся ў бульбу”, 2001), “Блюз-рок выканаўца”, прэміі Rock Profi “За ўнёсак” (2014).