Заграница

Беларусы Нью-Ёрка правялі пікет супраць “гандлю з дыктатарам”

Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото


12 мая ў Нью-Ёрку каля 25 беларусаў пікетавалі будынак прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, пратэстуючы супраць планаванага прыезда міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, а таксама патрабуючы ад беларускіх уладаў неадкладнага вызваленьня палітычных вязьняў.

Уладзімір Макей, які знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі, меўся наведаць Нью-Ёрк дзеля ўдзелу ў сустрэчы высокага ўзроўню ААН па пытаньню супрацьдзеяньня гандлю людзьмі. Таксама мелася адбыцца афіцыйная сустрэча з генэральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам.

Аднак у апошні момант сталася вядома пра адмену паездкі міністра, які замест Ню-Ёрка накіраваўся ў складзе працоўнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у Арменію.

Беларусь у Нью-Ёрку прадстаўляе намесьнік міністра Валянцін Рыбакоў, праграма якога, у параўнаньне з планаванай праграмай міністра, скарочная да мінімуму — большасьць сустрэчаў адмененая.

Тым ня меньш, нью-ёркскія беларусы вырашылі выказаць сваю нязгоду з супрацоўніцтвам ААН з беларускім рэжымам. Пікетоўцы скандавалі “Не гандлю з дыктатарам! Не супрацоўніцтву з дыктатарам!”.

У пікеце, які быў арганізаваны арганізацыяй “Беларусы ў выгнаньні”, узялі ўдзел дырэктар гэтай арганізацыі Дзьмітры Шчыгельскі, старшыня Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) Ганна Сурмач, намесьнік старшыні Беларуска-Амэрыканскага Альянса “Пагоня” Яўген Барысевіч ды іншыя асобы.

Фота Дзмітрыя Шчыгельскага

Оценить материал:
Средний балл - 1.80 (всего оценок: 10)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Мне спадабалася:)
  • Хакейнага набачыўся фінала: Пра шайбу меркаваў пры тым нямала. Краіне будзе у сутнасці - 3..14 ц, Калі Яму та ўрэжа - меж яго яец. === Я тут пребываю в некоторых лингвистических сомненьях; я чту, уважаю и понимаю родной язык - як матчыну мову... Я безусловно с ним в контакте. Но повседневно его бегло не использую ...
  • он экономически и психически болен, иначе не стал бы от 10 млн. беларусов верещать... Жорстка так пра рюсскага прэзідэнта РБ, ён хлопчык уразлівы, можа ў іншы раз на лёд не выйсці... Дарэчы, нагадай мне, што твой прэзідэнт пра беларускую мову думае?
  • Ты экономически прав. Но с немаловажной поправкой: Казна, типа "общак" - её доходы и расходы - должны быть до последней копейки доступны запросу любого работника любого предприятия. И тратиться не им лично, но с его согласия. А если тссать, муж только зарабатывает, а жена только бесконтрольно тратит, - то из такого бюджета толку не будет. Будет как с тем инженером с женой - Эллочкой-людоедочкой. Нет экономического стимула - работать "на дядю"...
  • Еще как с работниками... Беларусь продает свой продукт Америке за доллары. Эти доллары появляются потом в "обменниках" и формируют курс рубля. Если дол. много, то они будут достпны и работникам предприятий. Читай "Основы экономики".
  • И вообще, от тупизны своей не понимаю этой агрессии, направленной на какой-то десяток белорусских Ньюйоркцев, составивших за океаном пикет... Злоба, что ль, что их нельзя как местных аборигенов, дубинкой от3.14здить? Допускаю, что моя версия достаточно близка к цели... Можете оспорить - я так... Прогуливаюсь по темам...