Уладзімір Канаплёў збіраецца ў Японію?


Фота IREX/ProMedia

Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў цяпер задаюцца пытаннем: навошта вiцэ-спiкер Уладзiмiр Канаплёў пайшоў у адпачынак? I сапраўды, да канца чарговай сесii застаецца лiтаральна тыдзень, у пятнiцу 13 снежня ў Палаце пройдуць парламенцкiя слуханнi на тэму "Аб эканамiчным супрацоўнiцтве Рэспублiкi Беларусь i Расiйскай Федэрацыi". Мяркуецца, што ў Мiнск прыедуць такiя ўплывовыя расiйскiя палiтыкi, як Уладзiмiр Лукiн i Генадзь Зюганаў. Падаецца, што вiцэ-спiкер быў бы зацiкаўлены ў сустрэчах з масквiчамi. Але факт ёсць факт — Уладзiмiр Канаплёў афiцыйна пайшоў у водпуск.





I Палата захвалявалася. Пайшлi чуткi, што дэпутаты маюць намер у трэцi раз збiраць подпiсы за адстаўку свайго кiраўнiка — спiкера Вадзiма Папова. Маўляў, за гэтым адчуваецца рука вiцэ-спiкера, але, каб гэта не кiдалася ў вочы, Канаплёў вырашыў пайсцi ў адпачынак.





Аднак, на мой погляд, такая версiя малаверагодная. Бо калi гэта было б сапраўды так, то патаемныя мары i дзеяннi вiцэ-спiкера былi б, як кажуць, шытыя белымi нiткамi. I па-другое, людзi, блiзкiя да Уладзiмiра Канаплёва, упэўненыя, што таго цалкам задавальняе пазiцыя фактычнага, але не юрыдычнага кiраўнiка Палаты. Промахi i няўдачы ў такiм выпадку спiсваюцца на Папова, а паспяховыя дзеяннi заносяцца на рахунак Канаплёва.





Таму, мабыць, тут ёсць нешта iншае. У кулуарах Палаты гавораць пра тое, што вiцэ-спiкер увогуле хоча змянiць месца працы. Распавядаюць, што хутчэй за ўсё Канаплёў пераквалiфiкуецца ў дыпламата i будзе прадстаўляць Беларусь у Японii замест Пятра Краўчанкi. Наколькi гэта верагодна, сказаць цяжка. Але цiкава адно — у 2002 годзе ўпершыню ў гiсторыi Беларусi ўсе новыя амбасадары, якiх прызначылi працаваць у розныя краiны, былi выключна супрацоўнiкамi Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi. Таму альбо прыйдзецца ламаць гэтую традыцыю, альбо Канаплёву дадуць адпачыць, а ў новым 2003 годзе ён i сапраўды паляцiць у Токiо.





Уладзiмiр КОТ, "Народная воля"