Другие материалы рубрики «Бизнес-новости»

  1. Недельный обзор мировых финансовых рынков 05.12 — 12.12
    Отчеты о состоянии европейской экономики напоминают историю болезни — после острых приступов приходит некоторое...
  2. Разукрась майку и получи 50 на отдых!
    Внимание конкурс! Пополнить свой кэш на отдых теперь проще просто с Holiday.by!

Бизнес-новости

Фестываль AD.NAK! арганізуе рэкламнае шаленства


AdnakСапраўднае «Шаленства ў краіне рэкламы» чакае ўдзельнікаў Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! Зіхаценне сталых зорак рэкламнага бізнесу, парады ад найлепшых майстроў брэндынгу і проста яскравыя эмоцыі — гэта тое, што можна будзе ўбачыць і адчуць 23 чэрвеня.

Менавіта 23 чэрвеня з 11-й да 21-й гадзіны ў Міжнародным адукацыйным цэнтры ім. Ё.Раў па адрасе г. Мінск, пр-т газеты «Праўда», 11, пройдзе шэраг цікавых і карысных і па-добраму шалёных мерапрыемстваў.

Першы модуль фестываля будзе ўключаць семінарскую праграму. З 11-й да 17-й гадзіны будуць паралельна працаваць два семінарскія блокі. У іх будуць прымаць удзел прафесіяналы сваёй справы, у тым ліку, і члены журы сёлетняга фестывалю AD.NAK! Першы семінарскі блок будзе ўключаць даклады пераважна на тэму культурніцкай камунікацыі. Другі будзе прысвечаны асаблівасцям выкарыстання беларускай мовы ў рэкламнай камунікацыі.

А 17-й гадзіне пройдзе прэс-канферэнцыя арганізатараў і партнёраў Другога Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! На ёй журналісты змогуць задаць усе вострыя і няўтульныя пытанні і атрымаць вычэрпныя на іх адказы.

Фінальным акордам асноўнага фестывальнага дня стане цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў сёлетняга фестывалю. У гэтым годзе яна атрымала назву «Шаленства ў свеце рэкламы». Арганізатары не хочуць разгалошваць усе сакрэты, але абяцаюць, што шалёнай натуры ўдзельнікаў фестывалю будзе дзе разгуляцца.

 Праграма фестывальнага дня 

Неабходна адзначыць, што сёлетні фестываль б'е мінулагоднія рэкорды. Летась на конкурсную праграму Фестывалю было пададзена 105 работ ад 59 удзельнікаў, сёлета ён атрымаў ажно ажно 272 заяўкі ад больш чым 100 удзельнікаў!

Бездакорным лідарам сярод усіх намінацыяў можна лічыць рубрыку «Дызайн & Art Direction». Туды было пададзена 86 работ. На другім месцы — намінацыя «Сацыяльная рэклама» з 18 работамі. Па 16 заявак было прыслана ў намінацыі «Інтэрнэт-рэклама (банеры, прома-сайты, інтэрактыйныя праекты і інш.)» і «Грамадска значныя праекты ў галіне мастацтва і культуры».

На сёлетнім Фестывалі пільнаму воку журы будуць прапанаваныя прэзентацыі 15 беларускаарыентаваных рэкламных і камунікацыйных праектаў, 13 работ у сферы тэлевізійнай і кінарэкламы.

На першую антыпрэмію «Каша сувораўская» даслана 11 прыкладаў няўдалай і непісьменнай рэкламы. Столькі ж работ атрымалі арганізатары Фестывалю і ў намінацыі «Рэкламныя, PR-кампаніі, прома-акцыі ды іншыя праекты». У рубрыкі «Друкаваная і вонкавая рэклама», «СМІ альбо медыяпраекты» і «Радыё- і аўдыёрэклама» даслалі 8, 5 і 4 работы адпаведна.

У конкурснай праграме Фестывалю AD.NAK! безумоўным лідарам з’яўляецца конкурс на найлепшы беларускамоўны слоган. Для «Шпаркага дамавіка» 20 канкурсантаў даслалі 121 варыянт слогана. На конкурс рэкламнага фотаздымка AD.NAK ZНЯТА ТАК! свае працы даслалі 44 удзельнікі.

18 постараў даслалі аўтары на конкурс маладых беларускіх рэкламістаў. Конкурс падрыхтаваных канцэптаў і ідэй, якія не знайшлі практычнай рэалізацыі, у гэтым годзе прывабіў 15 праектаў.

А пераагучыць два рэкламныя ролікі па-беларуску змаглі толькі 5 удзельнікаў.

Словам, журы было з чаго выбраць. І ў некаторых намінацыях выявіліся сапраўдныя шэдэўры. Хто стаў пераможцам, вы зможаце даведацца, наведаўшы Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! 23 чэрвеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры ім. Ё. Раў па адрасе г. Мінск, пр-т газеты «Праўда», 11.

Дадатковую інфармацыю аб Фестывалі можна атрымаць на сайце ADNAK.BY, па тэлефонах: +375 29 755-14-34, +375 29 177-01-21, +375 25 978-97-87 альбо праз e-mail [email protected].

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева

Интересные Факты

Загрузка ...