Дата публикации:
23.02.2015
Адрес страницы
https://naviny.by/rubrics/celebrities/2015/02/23/ic_news_121_454487/

Лявон Вольскі выдаў набор святочных паштовак


Музыка і мастак Лявон Вольскі і кампанія “Будзьма беларусамі!” выдалі набор паштовак “Святы, якія заўжды з табой” — для тых, хто глядзіць на жыццё з гумарам. Патоўкі ўжо можна набыць сталічных кнігарнях і інтэрнэт-крамах.



“Пачынаў я з савецкіх святаў — 23 лютага і 8 сакавіка, — кажа Лявон Вольскі, — А далей пацягнуўся ланцуг — міліцыянты, дэсантнікі, будаўнікі, мытнікі, работнікі гандлю...”

Паштоўкі атрымаліся вясёлыя і сатырычныя — кансерватыўную бабулю з Днём медыцынскага работніка ёй не павіншуеш. Але аўтар упэўнены: з дапамогай набору можна нават сэрца дзяўчыны заваяваць:

“Паштоўкі можна дарыць па прафесійнай прыкмеце — вынаходніка і рацыяналізатара ўшанаваць у ягоны дзень вясёлай карцінкай і пранікнёнымі словамі. А можна і парушаць гэты прынцып! Вось падабаецца табе дзяўчына, і ты хочаш прыцягнуць яе ўвагу. Тады можна метадычна дасылаць ці проста тэт-а-тэт дарыць ёй паштоўкі: "Віншую цябе з днём работніка сельскай гаспадаркі!" — напрыклад. Я думаю, яна ацэніць гэты крэатыўны падыход”.