«Трэці шлях» зрабіў падарунак Лукашэнку

30 жніўня ў беларускім сегменце інтэрнэта стартавала акцыя «Падаруй Лукашэнку яго Лунэт!», якая закліканая прадэманстраваць абсурднасць і небяспечнасць патрабаванняў Лукашэнкі зрабіць кантроль за інтэрнэтам у Беларусі больш жорсткім. У гэты дзень каля 50 сайтаў, падтрымаўшых гэтую акцыю, размясцілі ў сябе спецыяльныя банэры, якія вядуць іх наведвальнікаў у Лунэт — правобраз інтэрнэта ў разуменні Лукашэнкі. У прыватнасці, на яго пошукавы сэрвіс Лундэкс, відэа-сэрвіс ЛуТуб, блогі Лу-часопіс.

«Праблема кантролю інтэрнэта датычыць некалькіх мільенаў беларусаў. Таму мы лічым важным і своечасовым узняць гэтую тэму на беларускай і замежнай медыяпрасторах, звярнуць на яе ўвагу палітыкаў, СМІ і грамадзянскай супольнасьці. Нельга дапусціць, каб апошняя апора свабоды ў Беларусі знікла. Настаў час паказаць, што нават ва ўмовах віртуальнага свету мы можам прадэманстраваць рэальную салідарнасць. Мы не павінны дапусціць пераўтварэння Беларусі ў варожы інтэрнэту Кітай!» — заявіў адзін з ініцыятараў акцыі, каардынатар інтэрнэт-супольнасці «Трэці Шлях» Павал Марозаў.

Акцыю арганізавалі беларускія грамадскія ініцыятывы, якія актыўна працуюць у інтэрнэце: Беларускі моладзевы рух Амерыкі, «Паветра», «Трэці Шлях», а таксама іншыя ініцыятывы альянсу Маніфеста «Разам да Перамогі!». Ініцыятыву падтрымаў вядомы беларускі палітык і дысідэнт, бацька беларускай незалежнай дзяржавы Зянон Пазьняк, а таксама офіс «За дэмакратычную Беларусь» у Брусэлі, Камітэт абароны рэпрэсаваных, праект «Наше Мнение», інфармацыйныя агенцыі, больш за 50 сайтаў Байнэта, многія беларускія грамадскія ініцыятывы, а таксама калегі з-за мяжы з Расіі і Украіны.

Пагроза свабоды Байнэта ўзнікла не сення, але абвастрылася на пачатку жніўня 2007 г. Тады, пры наведанні рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия» Аляксандр Лукашэнка заявіў: «Бязуладзьдзе ў інтэрнэце трэба спыняць». Ен прызнаў, што «…беларуская дзяржава ў інтэрнэце прысутнічае нязначна. Сярод дзяржаўных сайтаў няма ніводнага з аўдыторыяй больш за 5 тысяч карыстальнікаў». І параіў, што «калі пачытаць, што там друкуюць, то мы маем масавы рупар — нават не апазіцыі, а рупар варожых нам галасоў і дзяржаў. Тое, што наша апазіцыя стала іх рупарам — гэта факт». Беларускае тэлебачанне падхапіла эстафету ад Лукашэнкі і паказала прапагандысцкі рэпартаж, дыскрэдытуючы свабодны інтэрнэт, а таксама выкананы ў стылі савецкай прапаганды фільм «Сеткавыя войны». У судзе Мінска разглядаецца справа супраць сайта Аб’яднанай грамадзянскай партыі за распаўсюд ілжывай інфармацыі пра сына вядомага чыноўніка, беларускі парламент гатовы восенню прыняць рэпрэсіўнае заканадаўства па кантролю над СМІ і інтэрнэтам. З 2005 года ідзе пераслед аўтараў флэш-анімацыі «Мультклуб», размешчанай у інтэрнэце. Ім інкрымінуецца «паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», супраць іх высунуты абвінавачанні, і іх шукае беларуская міліцыя.


  • Во дзядзькі глумяцца :))) Я як убачыў, ажно ахранеў :))))
  • Такога не пабачыш нават у цырку!!!!!!!!!!!!!!!!!
  • Интересно, какой репертуар будет на Лутюбе?
  • Што на LuTube http://fromlu.net/lutube/, што на http://president.gov.by/ адно і тое ж :)))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))
  • СУПЕРРРРРР!!!!!!!!
  • интересно обсуждали это и на http://myblr.info/