Другие материалы рубрики «Культура»

  1. «Лео смог и ты сможешь». Победа Ди Каприо стала новым мотиватором в соцсетях
    Шуточки про Ди Каприо и его «Оскар» доживают свои последние дни.
  2. Смотреть обязательно: 9 фильмов-победителей «Оскара-2016»
    Предлагаем ознакомиться с картинами, которые собрали на премии главные статуэтки.


Культура

У Магілёве прайшлі Сапегаўскія чытаньні

Грамадскае аб'яднанне "Фонд імя Льва Сапегі" і Польскі інстытут (Менск) правялі ў Магілёве навуковую канфэрэнцыю "Сапегаўскія чытаньні". Акрамя акадэмікаў і грамадзкіх дзеячоў у ёй прыняў удзел і фэрмэр з Глускага раёну Мікола Сапега.

Як паведамляе "Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю", прысьвечаная знакавай постаці беларускай гісторыі канфэрэнцыя адбылася на гэтым тыдні ў Магілёве. Удзельнікамі чацьвертай па ліку навуковай канфэрэнцыі сталі выбітныя навукоўцы, грамадзкія дзеячы, культурнікі. Вядоўцам імпрэзы выступіў гісторык і пісьменьнік Іван Саверчанка, які акрэсьліў у сваім дакладзе дзяржаўную дзейнасьць падканцлера Вялікага княства. Даклад "Палітычныя прыхільнікі канцлера Льва Сапегі" прадставіў супрацоўнік Інстытута гісторыі Польскай Акадэміі навук, прафэсар Анджэй Рахуба, адзін з аўтарытэтных польскіх знаўцаў гісторыі Рэчы Паспалітай і ВКЛ. Дзейнасьць Льва Сапегі, асаблівасьці ягонай эпохі асьвятлілі выкладчык Беларускага інстытуту правазнаўства Андрэй Завадзкі, супрацоўнік Інстытуту Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, доктар Анджэй Гіль, галоўны рэдактар часопіса "Спадчына" і мастацтвазнаўца Аляксей Хадыка.

На канфэрэнцыю быў запрошаны і фэрмэр-прадпрымальнік з Глускага раёну Мікола Сапега, які шмат ахвяраваў часу і ўласных сродкаў на аднаўленьне помніка сапегаўскай спадчыны — замка на беразе Дняпра пад Быхавам. Сп.Сапега спадзяецца, што ягоныя намаганьні знойдуць падтрымку мясцовых уладаў, бо адноўлены помнік можа стаць цудоўным турыстычным месцам і прыцягнуць немалыя сродкі ў бюджэт раёну. //belngo

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева