Другие материалы рубрики «Культура»

  1. Финалистов «Еврофеста» объединяет плохой английский
    Финалистов проекта «Еврофест» объединяет душевное исполнение и плохой английский язык, заявил победитель «Евровидения-2009» Александр Рыбак…
  2. «Рок-солидарность» доберется до чиновников и поп-звезд
    Поклонники белорусских групп и исполнителей, которых по политическим мотивам внесли в так называемый «черный список», объединяются под флагом общественной кампании...

Культура

Зміцер Вайцюшкевіч: я нарадзіўся сёння, я нарадзіўся тут

 

Як і было запланавана, Зміцер Вайцюшкевіч адзначыў свой трыццаць трэці дзень нараджэння канцэртам. У зале Дома ветэранаў, дзе Вайцюшкевіч выступаў ужо ня ў першы раз, назіраўся сапраўдны аншлаг. Як падалося, пераважала жаночая частка аудыторыі. На сцэне ж з'явіўся шыкоўны мужчына ў белым касцюме і чырвоным шаліку, і святочная вечарына пачалася.

Першымі павіншавалі Зміцера Рыгор Барадулін і Алесь Камоцкі. Гэтыя паэты, калі пісалі свае вершы, не ведалі, што некаторыя з іх увасобяцца ў песні Вайцюшкевіча, аднак вынік іх, напэўна, задаволіў. Вядомы сваім непаўторным пачуццём гумару, Рыгор Барадулін пажадаў імянінніку "вялік расці, дзевак пасці". Зміцер з павагай называў Барадуліна "дзядзькай Рыгорам" і ў першай частцы канцэрта выканаў восем песень на вершы народнага паэта Беларусі.

Акампаніраваў Зміцеру, вядома ж, "WZ-Orchestra". Дакладней сказаць, гэта быў "W" (ці "Z") Orchestra, бо на сцэне прысутнічала толькі частка калектыву: за раялем — Андрэй Лашчэўскі, з гітарай — Алег Івановіч. Яшчэ двух "аркестрантаў" — Аляксандра Шувалава і Ксеніі Мінчанка — у Мінску ў той вечар не было. Аднак і ў няпоўным складзе музыкі здолелі напоўніць новым гучаннем музычныя па самой сваёй прыродзе барадулінскія вершы.

Зміцеру Вайцюшкевічу, як і многім з прысутных у зале, даводзілася завучваць вершы Барадуліна на памяць яшчэ ў школе. Зараз сітуацыя змянілася: вершы трэба спяваць, аднак у тэкст падглядаць можна. Зміцер паказаў сябе Выканаўцам з вялікай літары, дакладна злавіўшы кожную нотку паэзіі Барадуліна і прапусціўшы праз сваё аўтарскае светаадчуванне лірычны мір твораў "дзядзькі Рыгора". "Чакаю Вас", "Кавярня", "Гаспадыня", "Вясновы дзень" — цяпер гэта таксама й песні.

Натхнёны вакал Зміцера, застаючыся непараўнальным, нагадваў часам то прызнанага майстра Адрыяна Чэлентана, то хамелеёна ад рок-музыкі Бека Хансена. Пасля завяршэння гэтай часткі праграмы Вайцюшкевіч запрасіў публіку прыйсці на вялікі канцэрт, прысвечаны творчасці Рыгора Барадуліна, які адбудзецца ўвосень.

Далей канцэрт працягнуўся ў рэжыме віншаванняў, прычым некаторыя с гасцей называлі Вайцюшкевіча "юбілярам". Кася Камоцкая, Андрэй Плясанаў, Аляксандр Памідораў спявалі, рэжысёр Віктар Корзун падарыў імянінніку свой фільм "Васіль Быкаў. Вяртанне", паэт Зміцер Вішнёў — постмадэрновае чатырохрадкоўе і бутэльку віна.

Асаблівы ажыятаж выклікала з'яўленнне на сцэне трыо ў складзе Зміцер Вайцюшкевіч, Піт Паўлаў і Масуд Талібані. Іранскі бубнач зачараваў публіку выкананнем песні "Нэрым-нэрым" (што ў перакладзе значыць "Легкая паходка") і некалькімі словамі, сказанымі па-беларуску. Піт Паўлаў адзначыў: "Мне вельмі прыемна, што Вайцюшкевіч праяўляе сябе не толькі як музыка, але і як кампазітар і канцэптуаліст".

Акрамя вядомых дзеячоў мінскага шоў-бізу, Зміцер запрасіў на свой канцэрт Віктара Лебядзевіча, з якім ён пачынаў музычную кар'еру ў родным горадзе Бярозаўка. Лідэр гурта "Столле" унёс ў палітру канцэрта новыя фарбы, выканаўшы бадзёрыя кампазіцыі "Тоска" і "Чеченский рок'н'ролл".

Як і заўсёды, арыгінальным быў Лявон Вольскі. "Колькі ўсяго надарылі! Будзеш як Максім Мірны, пяць гадзін разбіраць падарункі", — паспачуваў ён Вайцюшкевічу. Як і "WZ-Orchestra", "Крамбамбуля" ў гэты вечар выступала ўтрох, гэта "творча-хаўтурнае ўтварэнне", па словах Вольскага так і не вырашыла, як ім лепш назвацца: "Сафары", ці "Тонус". Як бы то ні было, хіты "Люблю" і "Госці" музыкі выканалі выдатна.

Напрыканцы цёплай вечарыны на сцэне ізноў з'явіўся Зміцер Вайцюшкевіч, каб разам з залай праспяваць самыя вядомыя свае песні. "Як прыемна бачыць Вайцюшкевіча ў сапраўдным канцэртным стане", — заўважыў пад пачатковыя аккорды галоўнай песні супольнага праекта "Я нарадзіўся тут" Аляксандр Памідораў. Зміцер тры разы выходзіў на біс, выканаўшы ў тым ліку развітальную "Бывайце здаровы".

Пасля канцэрту засталося ўражанне, што менавіта невялікая сцэна Дома ветэранаў, а не буйная пляцоўка "Славянскага базара", які ў той жа час грымеў у Віцебску, з’явілася візітоўкай беларускай музычнай культуры. "Хочацца пажадаць, каб 20 ліпеня не было для ўсіх нас сумным днём", — звярнуўся Вайцюшкевіч да слухачоў. Што ж, прынамсі ў 2004 годзе ў гэты дзень адбыўся цудоўны канцэрт.

P.S. "Сёння ў нас мульцікультурная вечарына", — трапна заўважыў Зміцер Вайцюшкевіч падчас мерапрыемства. Пасля яго заканчэння карэспандэнт "Белорусских новостей", папрасіў падзяліцца ўражаннямі ад убачанага і пачутага замежных студэнтаў, якія прысутнічалі на канцэрте. "Мне было цікава пазнаёміцца з рознымі праявамі беларускай музыкі, — адзначыў француз Бенуа Стро. — Не ўсе песні мне спадабаліся, аднак дзве-тры былі нічога". Яго суайчыннік Умбер Экман убычыў падабенства паміж "WZ-Orchestra" і калектывам з французскай правінцыі Брэтань пад назвай "Tri Yann". Шуджы Іто з Японіі  выказаў думку, што беларускія спевакі, ў параўнанні з музыкамі краіны Узыходзячага сонца маюць вельмі "салодкія галасы". Усе замежныя госці адзначылі, што хоць яны не разумелі словы, пачуцці, выказаныя ў песнях, іх вельмі ўразілі.

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 2)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева

Интересные Факты

Загрузка ...