Другие материалы рубрики «Культура»

  1. Детское «Евровидение-2010»: от Литвы до Македонии
    После жеребьевки детского «Евровидения» прозвучало мнение о том, что этот конкурс может стать последним...
  2. Богуславская и Капланов тряхнули стариной
    В этом году традиционный концерт дуэта был приурочен к юбилею Нелли Богуславской. Дата серьезная...

Культура

Клуб «Рэактар» запрашае на метал-фэст на Halloween


31 кастрычніка а 18.00 клуб «Рэактар» запрашае аматараў беларускага metal i folk сустрэць Halloween у кампаніі айчынных «цяжкіх» гуртоў Asguard, Znich, Imprudence, LitvinTroll і інш.

Спецыяльным госцем канцэрту стане Asguard — гурт, які надаў беларускаму Hybrid Metal сусветны маштаб. Альбомы гурта ўваходзяць у каталогі буйных лейблаў і дыстрыб’ютараў Амерыкі, Аўстраліі, Японіі і Еўропы. За 11 гадоў існавання на ліку калектыва больш за 200 выступаў і статус «гурта 2002 года ў Беларусі» па апытанню «Музычнага часопіса».

Выступ 31 кастрычніка стане перадапошнім з дзесяці запланаваных у Беларусі ў межах прэзентацыі альбому «Dreamslave ...Awakening». У працэсе яго падрыхтоўкі гурт апынуўся на мяжы распаду, аднак, менавіта гэты альбом стаў прычынай іх з’яднання пасля 1,5 гадовага перапынку.

Znich радуе сваім існаваннем аматараў беларускамоўнага pagan-folk з вясны 1996 года. Сінгл гурта «Адчуванне вясны» трапіў на першы ў Беларусі зборнік цяжкой музыкі Hard life heavy musik, літоўскую Atlantida Vol.9. Зараз у наяўнасці ў гурта 5 альбомаў: «Язычнік Я», «Дух Зямлі», «Адчуване Вясны», «Запаветы Апошняга Старца», «Крыжы-абярэгі» і будучы тур па Расіі і Украіне з беларускамоўнай праграмай.

Imprudence музычныя крытыкі называюць адным з самых «граючых» гуртоў з-за вялікай колькасці выступаў на пляцоўках Беларусі. Узор класічнага death-thrash без аніякіх «модных штучак» прынёс выканаўцам за 7 гадоў напружанай канцэртнай працы альбомы «Bleeding Scars» (2003), «Road To Nowhere» (2005), удзел у запісе «Gods Tower» «Варта Вежы Багоў» і перамогу на «Басовішчы-2005.»

LitvinTroll — маладая каманда, створаная ўдзельнікамі легендарнага гурта сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса». Музыкі граюць беларускую этнічную музыку, сярэднявечную музыку, пост-фальклор і нават рок-музыку з выкарыстаннем дуды. Зараз LitvinTroll рыхтуюць да выхаду свой першы сольны альбом.

Оценить материал:
Распечатать Сохранить Опубликовать в блоге Отправить на e-mail Сообщить об ошибке

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева

Интересные Факты

Загрузка ...