Другие материалы рубрики «Культура»

  1. Георгий Волчек: кто ж сволочь сделает главным героем?
    Говорят, юмористы и пародисты вне сцены вполне серьезные люди. Вот и артист театра и кино, юморист-пародист, автор и исполнитель Георгий Волчек…
  2. Беларускую літаратуру забівае палітычны кантэкст
    У Гомелі 30 сакавіка Беларускі ПЭН-цэнтр зладзіў імпрэзу «Сустрэчы з Гедройцам». Да рэгіянальных чытачоў даехалі лаўрэаты прэміі...


Культура

Пяць аўтараў будуць біцца за «Гліняны Вялес»

 

Нядаўна вызначыліся намінанты на беларускую літаратурную прэмію «Гліняны Вялес», уручэнні якой, мяркуецца, адбудуцца ў Полацку ў сакавіку наступнага года. Змагацца за керамічнага апекуна натхнення і мастацтва будуць празаікі Барыс Пятровіч, Юры Станкевіч і Аляксей Талстоў, а таксама паэты Галіна Дубянецкая і Андрэй Хадановіч.

Таварыства вольных літаратараў заснавала і ладзіць гэтую прэмію з 1993 года. Насуперак усім «чырвоным дарожкам» і «срэбным грамафонам», Вялеса, паганскага бога мастацтваў, тэвээлаўцы вырашылі зляпіць з гліны, гэтым падкрэсліўшы свой нонканфармісцкі настрой і любоў да вясковых вытокаў. Лаўрэат прэміі, якая ўручаецца штогод за мастацкую кнігу, атрымлівае ў падарунак толькі кавалачак магічнай гліны — будзем лічыць, што паэту папросту ніколі не ўзляцець з поўнымі кішэнямі манет.

З 1998 года ўрачыстае мерапрыемства ўжо традыцыйна адбываецца ў Полацкім музеі беларускага кнігадрукавання. Каардынатар прэміі пісьменнік Алесь Аркуш адзначыў, што сёлета скласці шорт-ліст намінантаў было звышскладана, бо год выдаўся вельмі ўраджайным на выданні — выйшла каля дваццаці «вельмі файных» кніжак.

Алесь Аркуш пасаромеўся назваць «Беларускім навінам» сваіх фаварытаў, затое пашкадаваў, што ў шорт-ліст не патрапілі кнігі «Ружоўніца» Валянціны Аксак і «Дзень Бубна» Франца Сіўко (нядаўна, дарэчы, ён яшчэ маркоціўся, што ў чарзе па «Вялес» не стаяць кнігі Аксаны Спрынчан і Сяргея Прылуцкага). У гэтым літаратурным годзе прыемна ўразіла пісьменніка тое, што беларускія літаратары ўзяліся за напісанне раманаў. Яшчэ — тое, што піша моладзь — напрыклад, Бахарэвіч, Талстоў, Вішнёў і Сін. Не забыўся каардынатар узгадаць і старэйшых, хто зараз працуе над эпахальнымі празаічнымі палотнамі, — Арлова, Астраўца і сябе.

Адкрыццём года ў беларускай літаратуры для Алеся Аркуша стала «ўпартае ўзыходжанне Бахарэвіча».

Ён расьце на вачах. Прычым без дапамогі якіх-кольвечы айчынных культурніцкіх медый («НН», «Архэ», «Дзеяслоў»), або літаратурных структур. Ён зрабіў крок па-за нашу рэзервацыю, — сказаў каардынатар прэміі.

Што праўда, Альгерд Бахарэвіч (які, між іншым, якраз сёння раздае аўтографы ў «Акадэмкнізе», а заўтра прэзентуе сваю новую кнігу «Сарока на шыбеніцы» ў галерэі «Подземка») атрымаць «Вялеса» больш не зможа — прэмія гэта, як першае каханне, даецца раз на жыццё, і аўтар «Праклятых гасцей» ужо авалодаў ёй у далёкім 2002-м.

У гэтым жа годзе «Глінянага Вялеса» забярэ сабе адзін з аўтараў сёлетніх кніжных навінак, рэлізы якіх, па іроніі лёсу, ажыццявілі недзяржаўныя выдавецтвы. Сярод пяцёркі, якая склала шорт-ліст намінантаў:

Зборнік вершаў Галіны Дубянецкай «Анадыямэна».

Кніга «Жыць ня страшна» галоўнага рэдактара часопіса «Дзеяслоў» Барыса Пятровіча (Сачанкі), у якую ўвайшлі кароткія навелы, якія маюць падназву «фрэскі».



Кніга «Мільярд удараў» Юры Станкевіча, у які ўвайшлі аповесці, апавяданні і п’еса.

«Бэрлібры» (берлінскія верлібры) сёлета ўжо некалькі разоў пазалочанага (толькі нядаўна ўзнагароджанага «Залатым апострафам» і прызначанага старшынём ПЭН-цэнтру) паэта Андрэя Хадановіча.



Раман «Бег» Аляксея Талстова — самага маладога с сёлетніх намінаваных на «Вялес» аўтараў.

Хто атрымае «гліну» — будзе ясна ўжо на пачатку 2009 года, калі дванаццаць экспертаў (сярод якіх толькі тры прадстаўнікі ТВЛ) вызначаць адзінага лаўрэата.

Да 1997 году фігуры Вялеса выраблялі наваполацкія керамісты Валеры Дунеўскі і Ўладзімер Галеба. Для Разанава і Адамовіча Дунеўскі выканаў узнагароду па эскізах вядомага мастака Сяргея Цімохава. Потым «Вялесаў» рабіў менскі скульптар Аляксандар Шомаў. Пазней былі нават містычныя выпадкі, калі «Вялесы» збягалі ў свае мастацкія далячыні, так і не трапіўшы аўтару ў сінюю ад атраманту руку.

У розныя гады лаўрэатамі «глінянай прэміі» былі:

Вялесы1993. Ігар Бабкоў, за зборнік вершаў «Solus Rex».
1994. Людка Сільнова, зборнік візуальнай паэзіі «Рысасловы».
1996. Алесь Разанаў, за кнігу вершаў «Паляваньне ў райскай даліне».
1996. Славамір Адамовіч, за зборнік вершаў «Каханьне пад акупацыяй».
1997. Лявон Вашко, за зборнік апавяданьняў «Паэты-цары».
1998. Уладзімір Арлоў, зборнік эсэ «Божая кароўка зь Пятай авэню».
1999. Мікола Папека, за зборнік вершаў «Чарнавікі…».
2000. Сяргей Астравец, за зборнік прозы «Цэнзарскія нажніцы».
2001. Віктар Слінко, зборнік вершаў «Штольні вясны».
2002. Альгерд Бахарэвіч, за «Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў».
2003. Пятро Васючэнка, за кнігу «Жылі-былі паны Кульбіцкі ды Заблоцкі». 2004. Алена Брава, за «Камэнданцкі час для ластавак».
2005. Сяргей Дубавец, за кнігу «Вострая Брама».
2006. Валянцін Акудовіч, за кнігу «Код адсутнасьці».
2007. Алег Мінкін, за кнігу «Пэнаты».

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева