Другие материалы рубрики «Культура»

  1. Составлен топ-100 величайших белорусских песен. От «Майского вальса» до «Александрины»
    Музыкальный портал Tuzin.fm составил рейтинг 100 величайших белорусских песен...
  2. Георгий Волчек: кто ж сволочь сделает главным героем?
    Говорят, юмористы и пародисты вне сцены вполне серьезные люди. Вот и артист театра и кино, юморист-пародист, автор и исполнитель Георгий Волчек…


Культура

8 красавіка ў «Акадэмкнізе» — галасы Караткевіча, Геніюш і Барадуліна

 

Аўдыёпрэзентацыя дыску «Галасы Уладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968» адбудзецца 8 красавіка ў кнігарні «Акадэмкніга» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма!» і Блогу Глеба Лабадзенкі.

У імпрэзе прымуць удзел аўтары праекту, паэты Глеб Лабадзенка і Сяргей Панізнік. Кожны, хто прыйдзе на прэзентацыю, атрымае ўнікальную магчымасць пачуць галасы беларускіх класікаў, набыць дыск ды падпісаць яго ў Сяргея Панізніка.

Дыск «Галасы Уладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год» выйшаў у свет 1 красавіка, на ім змешчаны ўнікальныя архіўныя запісы ў аўтарскім выкананні: 5 вершаў і 3 песні Караткевіча, 7 вершаў Ларысы Геніюш, 7 вершаў Рыгора Барадуліна, а таксама 8-хвілінны расповед Сяргея Панізніка пра тое, як запісваліся гэтыя галасы.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева