Другие материалы рубрики «Культура»

  1. На основе почерка Янки Купалы создали компьютерный шрифт
    «Самой сложной была буква «Ф» и «Ю» большая. Это было настоящее чудо, что мы ее нашли»...
  2. В Гомеле музыкантов не пустили на открытие выставки
    Чтобы «не портили картинку телевидению» своими бородами и тату…


Культура

Прэзентацыя кнігі Сяргея Дубаўца «Як? Азбука паводзінаў» адбудзецца 16 верасня

 

Прэзентацыя новай кнігі пісьменніка, журналіста, выдаўца і шматгадовага аўтара «Радыё Свабода» Сяргея Дубаўца «Як? Азбука паводзінаў» адбудзецца 16 верасня ў Малой зале імя Рыгора Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Новая кніга належыць да серыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе», у яе ўвайшлі бясстрашныя эсэ пра мадэлі этыкі для аўтарытарнага грамадзтва. Замест звыклых запытаў «Хто вінаваты?» і «Што рабіць?», аўтар шукае адказ на магічнае пытаньне «Як?».

«Кніга адрасаваная ўсім, і прачытаць яе мусіць кожны, — адзначыў Сяргей Дубавец у інтэрв'ю БелаПАН. — Выславіць я спрабаваў тое, што разам з эпохамі змяняецца і ўяўленне пра мараль, пра дабро і зло. Напрыклад, сёння прадаць сябра, здрадзіць свайму слову, падмануць — не такое ўжо злачынства, як раней. І гэта кепска. З іншага боку, умець прыстасоўвацца, быць багатым ці арыстакратычным раней лічылася за страшны грэх, а сёння гэта доблесць. І гэта добра. Мараль выяўляецца ў паводзінах і патрабуе штодзённага сцвярджэння таго, што добра, а што дрэнна. Інакш яна фантом. І я браў прыклады паводзінаў людзей палітыкі, бізнеса, культуры і разглядаў, што ў іх фантомнае, а што сапраўднае...»

У праграме прэзентацыі — выступы вядомых прадстаўнікоў беларускай культурнай прасторы, камернага хору пад кіраўніцтвам Кірылы Насаева, выстава графікі «Беларускі шрыфт». Прысутныя атрымаюць новую кнігу ў падарунак. Пачатак у 18.00. Уваход вольны.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева