Другие материалы рубрики «Культура»

  1. Сергей Пукст разожжет свой самый большой костер
    На концерте в клубе Tarantino будет сыграно порядка двадцати композиций из репертуара Pukstband, в том числе и из «Последнего альбома»…
  2. Мастацтва і бізнэс: жабрацтва ці партнёрства?
    Беларускі бізнэс і беларускае мастацтва суіснуюць ў розных вымярэннях, не перасякаюцца і не выходзяь на адну арбіту. Яны нават...


Культура

На Be2gether адбудзецца прэзентацыя новага альбома Аліны Арловай

 

Першымі новы альбом вядомай літоўскай спявачкі Аліны Арловай пачуюць гледачы фестывалю Be2gether, які адбудзецца 25-27 чэрвеня каля замка Нарвілішкес з літоўскага боку беларуска-літоўскай мяжы.

"Мне яшчэ не даводзілася прымаць удзел у фестывалі Be2gether. У гэтым годзе вельмі добрая музычная праграма і наогул на гэты момант я б назвала гэты фестываль найбольш перспектыўным у Літве. Зраблю ўсё магчымае, каб і мой выступ на ім быў асаблівым", —гаворыць спявачка.

На фестываль Аліна Арлова прыедзе разам з гуртом, а суправаждаць іх выступ будуць візуалізацыі мастака Рудольфа Лявуліса. Адмыслова для новага альбома, які патрапіць у продаж у ліпені, на відэа зняты людзі і іх эмоцыі. Па словах спявачкі, менавіта гэтыя рэчы з’яўляюцца найбольш істотнымі ў яе творчасці.

"Я зараз якраз еду ў цягніку, слухаю песні з новага альбома і думаю… Адчуванне, як перад іспытам альбо, нават дакладней, перад пачаткам новага этапу. Альбомы не нараджаюцца на адным дыханні, проста зачыніўшыся ў студыі. Гэты альбом ствараўся цягам двух гадоў, увесь час ён быў са мной, быў часткай мяне", — прызналася Аліна Арлова.

У межах фестывалю Be2gether будуць дзейнічаць некалькі дзясяткаў творчых суполак, мастацкіх майстэрняў, адбудуцца тэатральныя імпрэзы, гульні. На двух вялікіх і адной клубнай сцэне выступяць больш за 50 выканаўцаў з розных краін свету. Сярод іх вядомыя Empire Of The Sun, Skunk Anansie, Roots Manuva, Лявон Вольскі, "Рубль" і інш.

Квіткі: групавыя (ад 4 асобнікаў) — 185 тыс.руб., для студэнтаў — 200 тыс. руб. (па пасведчанні), для астатніх — 250 тыс.руб. У продажы ў грамадскіх распаўсюднікаў, а таксама праз сістэму TicketPro. Замова квіткоў і даведка па тэлефонах (029) 6 5555 96, (033) 6 5555 96.

Бясплатныя візы выдаюцца пры падачы дакументаў да 17 чэрвеня. Кожны квіток трэба папярэдне зарэгістраваць на сайце www.b2g.lt. Падрабязная інфармацыя пра візы на сайце http://b2g.soundline.by.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева

Интересные Факты

Загрузка ...