Ілля Лагуценка: нам бы ў Беларусь, хоць бацька не даваў каманды

Падчас выступу на фестывалі «Рок за Баброў» гурт «Мумій Троль» заспяваў па-беларуску...

Падчас выступу на фестывалі «Рок за Баброў» гурт «Мумій Троль» заспяваў па-беларуску.

Ілля Лагуценка першай песняй прэзентаваў свой хіт «Кантрабанды» на беларускай мове.

КАНТРАБАНДЫ

Нам бы ў Беларусь
Хоць бацька не даваў каманды
Закінуць трэба кантрабандай
Гарачых слоў даўгачаканы груз

Сто грамаў музыкі — на рэшту
Прыняць унутар — будзе нешта
Яскравых фарбаў расьпісаць
Такую шэрую і нудную зіму

Уууху, уууху
Такую шэрую і нудную зіму
Уууху, уууху
Такую...

Ты вазьмі зьмяшай
Венеру з Марсам і Юпітэр
Берлін, Варшава, Менск і Піцер
Кактэйль касьмічны п’юць няхай
Давай

Ніхто з дарогі не саб’ецца
І, можа, нават, не сап’ецца
І не забудзе вугалькамі закідаць
Такую шэрую і нудную зіму

Уууху, уууху
Такую шэрую і нудную зіму
Уууху, уууху
Такую...

Глыток — і мы перамаглі

Не зразумеюць — ім жа горай
Чакаем лета кожнай порай
І не пытай — калі

У Ледавітым да Чукоткі
Матляе ветразь нашай лодкі
Сем футаў радасьці яму
І добрым словам прыхапіць такую шчодрую зіму

Уууху, уууху
Такую шэрую, ды шчодрую зіму
Уууху, уууху
Такую шэрую, ды шчодрую зіму
Уууху, уууху
Такую...

На беларускую мову «Кантрабанды» пераклаў паэт Андрэй Хадановіч. Песня выйдзе на пласцінцы «Тузін. Перазагрузка-2» — сумесны праект партала «Тузіна гітоў» і кампаніі «Будзьма».

«Праект «Тузін. Перазагрузка» мы рабілі разам з «Тузіном гітоў» у мінулым годзе. У праекце ўдзельнічалі беларускія музыкі і выступоўцы, якія перапявалі па-беларуску замежныя гурты, — расказвае старшыня Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!» Алена Макоўская. — Наш першы вопыт стаў вельмі паспяховым. Прыемна бачыць, што песні праекта прысутнічаюць у ратацыі на FM-станцыях, што праект мае працяг і жыве сам па сабе. Тады нарадзілася ідэя падрыхтоўкі другога праекта: выйсці за межы Беларусі і запрасіць музыкаў, якія жывуць у Расіі і іншых краінах. Я пакуль што не буду казаць, хто далучыўся да праекта «Тузін. Перазагрузка-2», бо гэта мы трымаем у сакрэце. Прэзентацыя праекта мае адбыцца ўвосені гэтага году».


  • "што песні праекта прысутнічаюць у ратацыі на FM-станцыях" После закрытия "Авторадио" песни на белорусском языке могут присутствовать только на Национальном радио, однако там отсутствует система ротаций, как, впрочем, и на закрытом "Авторадио". Вопрос: о каких ротациях говорит координатор? Для красного словца, авось никто не обратит внимания?
  • МЭЙКОН. Куда ты спрятал свою лысую голову? Твой дед - Герой Советского Союза. Спроси у него. Он эту страну защищал? Вспомни,кто просил тебя постирать носки. И ты, Панк, сделал это. Жду
  • Наши деды и прадеды защищали страну от фашистов. А теперь эти фашисты на наших улицах могут вырезать тебе глаз только за то, что у тебя длинные волосы или серьга в ухе. Изнасиловать девченку только за то, что у нее волосы покрашены в розовый цвет. Убить человека только за то что, он находится ночью на кладбище. Им плевать на то КТО ТЫ - эмо или гот, рокер или панк, байкер или сатанист. Ты не такой как они. И они считают себя вправе решать твою судьбу. Потому что они ФАШИСТЫ. Фашисты,которые жгли людей в газовых камерах, сосали детскую кровь в концлагерях и травили людей собаками. Только за то, что они говорят на другом языке.На том языке, на котором говоришь ты, твой отец, мать, твоя девченка, твой брат и сестра.И если ты не понял, о чем я говорю, дай это прочитать своему другу, а он - своему. И мы станем плечом к плечу и очистим наши улицы от этой вонючей фашистской массы. А если мы погибнем в бою, то придут другие. Потому что им нам - ЛЕГИОН. Это говорю вам я, СЛАВА ЯГУАР.
  • Знайте, фашистские ублюдки. Мы будем рвать ваши глотки зубами, душить вас своими цепями, вырывать ваши сердца и топтать их своими кедами. Потому что вы - одноклеточная масса, мразь, которая отравляет жизнь нашей Родины. А мы - БРАТЬЯ. Имя нам - ЛЕГИОН. И если я погибну в бою, на мое место встанет моя девченка, сестра, мать. И мы будем рвать вас до последней лысой башки, до последней клетки вашего вонючего тела. Потому что имя нам - ЛЕГИОН. Это говорю вам я, СЛАВА ЯГУАР.