Культура

«Грунвальдскі фэст» у цэнтры Мінска

 

15 ліпеня на танцпляцоўцы мінскага парка Чалюскінцаў адбыўся трэці штогадовы «Грунвальдскі фэст», прысвечаны бітве 1410 года пад Грунвальдам.

У фестывалі ўзялі ўдзел гурты Rokash (гэты калектыў прэзентаваў альбом «Запалі агонь»), Unia, Омут, Rosy, «Кашлаты Вох», Testamentum Terrae і іншыя.

Суарганізатар фестывалю і бас-гітарыст гурту Rokash Лявон Казакоў: «Толькі ў гэтым годзе фэст выйшаў на вольнае паветра, зараз гэта оўпэнэйр-фэст, на якім, як бачыце, шмат народу, шмат добрай музыкі. А сама ідэя фестывалю ў тым, каб ушанаваць славутую дату беларускай гісторыі — дату Грунвальдскай бітвы. Я рады, што гэту ініцыятыву падтрымалі нашы беларускія рок- і фолк-музыканты».

Госці фестывалю апрача музычных выступленняў маглі ўбачыць рыцарскія баі, паўдзельнічаць у конкурсах і навучыцца сярэднявечным танцам. Наведвальніца фэсту Таццяна Маркава расказала карэспандэнту БелаПАН пра свае ўражанні: «Рухі вельмі падобныя на тыя танцы, якія мы танчым на вяселлях, на святах, і таму лёгка атрымалася навучыцца».

Оценить материал:
Средний балл - 4.27 (всего оценок: 11)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева