Другие материалы рубрики «Культура»

  1. Королева оперетты Виктория Мазур — звезда, которая погасла
    На протяжении трех с лишним десятилетий Виктория Мазур радовала публику своими блистательными выступлениями. В первый день весны ее не стало…
  2. Составлен топ-100 величайших белорусских песен. От «Майского вальса» до «Александрины»
    Музыкальный портал Tuzin.fm составил рейтинг 100 величайших белорусских песен...


Культура

Банк набыў для гістарычнага музея калекцыю амулетаў і крыжоў


Экспазіцыя Нацыянальнага гістарычнага музея папоўнілася калекцыяй паганскіх амулетаў і хрысціянскіх нацельных крыжоў беларускага паходжання Х–XVII стагоддзяў. Усё часцей музеі Беларусі папаўняюць свае фонды, дзякуючы падтрымцы бізнэсоўцаў, а мецэнатства, нягледзячы на крызіс, становіцца модным у Беларусі.

калекцыя крыжоў

Калекцыя складаецца са 168 прадметаў і з’яўляецца адной з самых вялікіх і разнастайных у краіне. Сярод іх ёсць  двухстворкавыя крыжы, якія змяшчаюць мошчы святых ці іншыя сакральныя рэліквіі. Набыць каштоўныя экспанаты музей змог пры падтрымцы «Белзнешэканамбанка».

Адзначым, што першым сумесным праектам музея і гэтага банка стала набыццё ў 2008 годзе аднаго з двух вядомых асобнікаў старадаўняй карты Вялікага Княства Літоўскага канца XVI — пачатку XVII стагоддзяў (так званай «Радзівілаўкі»). У 2009 годзе музею перадалі каштоўныя старадрукаваныя кнігі XVII-XVIII стагоддзяў, а ў 2010 годзе на сродкі банка музей набыў рэдкую срэбраную манету XIV стагоддзя. На пачатку 2011 года завяршыўся сумесны праект па рэстаўрацыі старажытнай кнігі «Апостал».

Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Сяргей Вечар на адкрыцці выставы новых экспанатаў падкрэсліў, што нацыянальная ідэнтычнасць любога народа фарміруецца, перш за ўсё, з яго духоўнай культуры, падмуркам якой з’яўляюцца рэлігійныя ўяўленні. Як гэтыя ўяўленні перадаваліся праз дасканалыя формы амулетаў і абярэгаў, можна ўбачыць, пазнаёміўшыся з новай калекцыяй.

«Набыццё калекцыі значна ўзбагачае збор Нацыянальнага гістарычнага музея, — адзначыў Сяргей Вечар, — дазваляе шматбакова адлюстраваць асаблівасці язычніцкіх вераванняў насельніцтва Беларусі, працэсы яго хрысціянізацыі і тэндэнцыі развіцця мастацкай культуры на працягу Сярэднявечча. Як сама калекцыя ў цэлым, так і асобныя амулеты і нацельныя крыжы, якія ў яе ўваходзяць, з’яўляюцца рухомымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі і прадстаўляюць вялікую навуковую каштоўнасць».

Некаторыя з крыжоў калекцыі адлюстроўваюць уплыў на развіццё традыцый бронзаліцейнага мастацтва на Беларусі варагаў — выхадцаў са Скандынавіі. Так, аб скандынаўскай ролі ў фарміраванні духоўных уяўленняў беларусаў расказваюць нацельныя крыжы «з грубай выявай Распяцця». Многія амулеты і крыжы, наадварот, падкрэсліваюць агульнаеўрапейскі характар беларускага мастацтва.

Намеснік старшыні праўлення «Белзнешэканамбанка» Алег Прохарчык у сваю чаргу падкрэсліў: калекцыя — адлюстраванне беларускай гісторыі ад часоў язычніцтва да хрысціянства, а нацельныя амулеты і крыжы дэманструюць, як развіваліся мастацтва, чым беларусы жылі і ў ва што верылі.

«Для «Белзнешэканамбанка» было вялікім гонарам і адказнасцю дапамагчы Нацыянальнаму гістарычнаму музею папоўніць сваю экспазіцыю менавіта гэтай калекцыяй», — сказаў Алег Прохарчык.

Калекцыя дэманструецца ў музеі да 29 верасня.

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 13)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Печально, что наши музеи не имеют толковой экспозиции. А грабили, я думаю, не ребята из Знешэканамбанка, а некие другие товарищи. Так что приятно, что есть в Беларуси люди с деньгами, которым эта самая Беларусь интересна.
  • на сколько я понял, это преимущественно нательные крестики, которые неразлучно пребывают с крещеным человеком до самой смерти и после. на ум приходит, что эта коллекция не что иное как плод разграбленных могил. печально, что в музей попало награбленное...