Другие материалы рубрики «Культура»

  1. Концерт «Крамбамбули» переносят из RE:Public в Литву
    «Возврат денежных средств за билеты будет производиться с участием музыкантов группы «Крамбамбуля»...
  2. Шведскі пасол узяў удзел у праекце «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі»
    Для гэтага ж праекта казкі Вітушкі выканалі 11 вядомых беларусаў...

Культура

СБП абвяшчае конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”


СБПСаюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчае конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”.

Гэты год выдаўся на дзіва багатым на юбілеі класікаў беларускай літаратуры: у 2012-м споўніцца 200 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Багрыма, 130 — Якуба Коласа і Янкі Купалы, 125 — Алеся Гаруна і Цішкі Гартнага, 100 — Максіма Танка, 95 — Янкі Брыля, 75 — Міхася Стральцова... Славутым юбілярам Саюз беларускіх пісьменнікаў і прысвячае гэты конкурс .

Да ўдзелу ў літаратурным спаборніцтве прымаюцца:

• Празаічныя творы
• Паэзія
• Драматургія
• Літаратурная крытыка
• Пераклады мастацкіх тэкстаў на беларускую мову
• Пераклады твораў беларускіх пісьменнікаў на рускую мову

Узяць удзел у конкурсе могуць пісьменнікі, літаратурныя крытыкі і перакладчыкі, не старэйшыя за 35 гадоў.

Тэксты на конкурс можна дасылаць да 1 траўня на адрас [email protected], абавязкова (!) пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”. У лісце мусіць быць інфармацыя пра імя, прозвішча, дату нараджэння ўдзельнікаў, іх кантактныя нумары тэлефонаў і e-mail.

У журы конкурса “Экслібрыс” увайшлі Эдуард Акулін, Ірына Багдановіч, Аксана Данільчык, Віктар Жыбуль, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Людміла Рублеўская, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч.

Па выніках літаратурнага конкурсу будзе праведзена вечарына ўзнагароджвання пераможцаў. Творы фіналістаў будуць надрукаваныя ў часопісе “Дзеяслоў” і газеце “Літаратурная Беларусь”, іх аўтары атрымаюць магчымасць наведаць літаратурныя майстар-класы, якія правядуць вядомыя беларускія пісьменнікі. Па сканчэнні конкурсу пры СБП пачне працаваць Школа маладых літаратараў.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева

Интересные Факты

Загрузка ...