Другие материалы рубрики «Культура»

  1. Беларускі спектакль трапіў у атмасферу ўсерасійскай гістэрыі
    Рэжысёр Андрэй Саўчанка распавёў пра скандал пасля спектакля “Бі-Лінгвы” ў Маскве…
  2. На основе почерка Янки Купалы создали компьютерный шрифт
    «Самой сложной была буква «Ф» и «Ю» большая. Это было настоящее чудо, что мы ее нашли»...


Культура

У Мінску Альгерд Бахарэвіч прэзентаваў новы раман «Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення»

 

22 сакавіка ў Інстытуце імя Гётэ ў Мінску быў прэзентаваны новы раман беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча "Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення", паведамляе БелаПАН.

Як расказаў на прэзентацыі аўтар, у творы ёсць некалькі галоўных герояў. Першы з іх — хлопец, які ноччу вяртаецца пешшу з мінскага мікрараёна Зялёны Луг дадому, у Шабаны. Другая гераіня — Сафія, у якой знік муж. Галоўнымі героямі твору Бахарэвіч назваў таксама ўласна Шабаны і сябе самога.

"Кніга вельмі аўтабіяграфічная. Яшчэ ніколі я не пісаў настолькі аўтабіяграфічную прозу", — прызнаўся аўтар.

Адказваючы на пытанні чытачоў, Бахарэвіч, які ў 2007 годзе разам з жонкай і дачкой з'ехаў жыць у Германію, расказаў, што вельмі хоча вярнуцца на радзіму, але пакуль не можа гэтага зрабіць.

"Я вельмі паважаю людзей, якія засталіся жыць у Беларусі, я захапляюся імі. Я з'ехаў не па грошы, я з'ехаў па свабоду, і з майго боку гэта быў маладушны крок, — прызнаўся пісьменнік. — Калі я з'язджаў, я быў на мяжы знікнення, на мяжы зрыву, самагубства. І гэты зрыў нават адбыўся, усё было вельмі складана, і пра гэта можна напісаць не адну кніжку".

У Германіі Бахарэвіч прапагандуе беларускую культуру і мову, піша кнігі, выступае перад грамадскасцю: "І ў мяне нешта атрымліваецца — усе больш і больш немцаў праз мае кніжкі і выступы даведваецца аб тым, што адбываецца ў Беларусі".

У той жа час Бахарэвіч адзначыў, што не вернецца ў Беларусь, пакуль над краінай не з'явіцца бел-чырвона-белы сцяг. "У той дзень, калі пачвары не стане, я вярнуся ў Мінск", — заявіў пісьменнік.

"Калі ў Беларусі скончацца цёмныя часы, то людзі, якія тут жылі і нікуды не збеглі, будуць радавацца чыстай вялікай радасцю. Гэта будзе іх заслужаная радасць. Я такой радасці перажыць не змагу, таму што буду ведаць, што я ўцёк", — дадаў Альгерд Бахарэвіч.

Оценить материал:
Средний балл - 4.67 (всего оценок: 3)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • "— Калі я з"язджаў, я быў на мяжы знікнення, на мяжы зрыву, самагубства. І гэты зрыў нават адбыўся, усё было вельмі складана, і пра гэта можна напісаць не адну кніжку". Написать, конечно, можно - но нужно ли? Разве что для своих родственников. "Книжек" сейчас завались...