Літаратурная прэмія «Гліняны Вялес-2011» уручана Аляксандру Лукашуку

 

6 чэрвеня ў кнігарні "Логвінаў" у Мінску адбылося ўручэнне літаратурнай прэміі "Гліняны Вялес-2011" аб'яднання "Таварыства вольных літаратараў". Прэмію атрымаў Аляксандр Лукашук за кнігу "Палёт матылька. Освальд у Менску".

Літаратурная прэмія "Гліняны Вялес" заснавана ў 1993 годзе. Яна прысуджаецца за найлепшую мастацкую беларускамоўную кнігу года. Сярод яе лаўрэатаў — Ігар Бабкоў, Алесь Разанаў, Уладзімір Арлоў, Сяргей Дубавец, Уладзімір Някляеў.

 

Фота Яўгена Ерчака