Другие материалы рубрики «Культура»

  1. В Минске покажут all that jazz
    В белорусскую столицу съедутся джазмены из США, Бразилии, Израиля, Англии, Германии, Польши, Италии и России...
  2. РАБОЧИЙ СТОЛ. Инна Радаева. Живопись «белорусских стариков» и Jack Daniels
    Продюсер Инна Радаева с мужем Александром коллекционируют живописные полотна белорусских художников «старой закалки»...

Культура

Купалаўскі теэатр рыхтуе да прэм’еры “Местачковае кабарэ”


У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы распачаліся рэпетыцыі спектакля “Местачковае кабарэ”. Аўтар ідэі і рэжысёр-пастаноўшчык — Мікалай Пінігін. Лібрэта да спектакля напісалі Мікалай Пінігін і Ігар Скрыпка. Над спектаклем працуюць: мастак-пастаноўшчык — Алена Ігруша, аранжыроўшчык — Уладзімір Кур’ян, балетмайстар — Наталля Карчэўская, педагог па вакале — Лусінэ Налбандзян. Пераклад песень з польскай мовы на беларускую зрабіла Наталля Русецкая.

Спектакль “Местачковае кабарэ” — гэта рэжысёрская фантазія, спроба ўявіць сабе астравок буржуазнага жыцця, які мог напраўду існаваць у Слоніме, Баранавічах, Гародні ці іншых гарадах і мястэчках Заходняй Беларусі дзе-небудзь у 30-я гады мінулага веку — складаны, зменлівы і насычаны час, поўны адчування шчасця і свабоды.

На думку рэжысёра Мікалая Пінігіна, у беларускім местачковым кабарэ абавязкова спявалі б польскія, беларускія песні, песні на ідыш, штовечар збіраліся б аматары моднага на той час буржуазнага адпачынку. Менавіта таму ў спектаклі выкарыстана шмат твораў польскага паэта, аўтара песень і стваральніка кабарэтных спектакляў Мар’яна Хемара, творы паэта Юльяна Тувіма, музыка італьянскіх кампазітараў Луіджы Дэнца і Джаакіна Расіні, а таксама вядомыя песні Віктара Шалкевіча і народная музыка. Музычныя часткі спектакля злучаюць дасціпныя гісторыі-анекдоты — шмонцэсы.

У спектаклі занятыя народныя артысты Беларусі Віктар Манаеў і Сяргей Журавель, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Зоя Белахвосцік, артысты Ігар Пятроў, Ганна Хітрык, Святлана Зелянкоўская, Аляксандр Казела, Вікторыя Чаўлытка, Павел Харланчук, Юлія Шпілеўская і новыя артысты тэатра Аляксей Яравенка і Марта Голубева.

Прэм’ера запланавана на 31 кастрычніка.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева

Интересные Факты

Загрузка ...