Другие материалы рубрики «Культура»

  1. Аляксей Шэін: першая кніга дапамагла нарадзіць трэцяга сына
    Частку наклада “Сямі камянёў”скралі яшчэ з друкарні…
  2. Курейчик снимает фильм за неделю и 5 тысяч долларов
    «ГараШ» — черная комедия против совка, нытья и пошлости…


Культура

Гурт :B:N: прэзентуе новы альбом

 

10 кастрычніка адбудзецца прэзентацыя доўгачаканага альбома беларускага гурта :B:N: "Крок за крокам".

Трэцяя пласцінка папулярнай бярозаўскай каманды была гатовая да выдання яшчэ вясной, але хлопцы вырашылі перачакаць "мёртвы" летні сезон. Альбом складуць 14 кампазіцый ды бонус-трэк – кавер на песню "Песняроў" "Чырвоная ружа". У альбом увайшой дуэт "Нас няма", запісаны разам з Кацярынай Муратавай.

Лідар группы Алесь Лютыч лічыць што і гэты альбом атрымаўся пра каханне, жартуе, што калегі-музыкі называюць стыль, у якім грае каменда, баб-рокам. “Навізна гэтай кружэлкі ў тым, што яна новая! Новыя песні, іншае гучанне.. Такі восеньскі альбом атрымаўся, больш мінорны, чым іншыя, мабыць… Ад нашага выступа ў Мінску, падчас якога мы выканаем як новыя песні, так і любімыя публікай кампазіцыі, чакаю добрай сяброўскай атмасферы, драйвовай публікі і пазітыўнага настрою!” – падзяліўся Алесь Лютыч з інтэрнэт-газетай Naviny.by.

Што да гучання альбома, то :B:N: засталіся вернымі сабе. Некаторыя песні атрымаліся больш лёгкімі, чым у папярэдніх альбомах, некаторыя кампазіцыі наадварот — больш цяжкімі. Тэксты песень для новага альбому бярозаўскага калектыва дапамагаў пісаць Яўген Бузоўскі з гурта IQ-48, а таксама бас-гітарыст :B:N: Аляксандр Зайцаў.

Прэзентацыя "Крок за крокам" адбудзецца ў клубе Re:Public 10-га кастрычніка пры ўдзеле гурта Pananieba.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева