Другие материалы рубрики «Культура»

  1. “Адноўленая” Біблія Скарыны — феномен сучаснай культуры
    Naviny.by вырашылі праверыць, наколькі гістарычнай з’яўляецца “адноўленая” Уладзімірам Ліхадзедавым Біблія Скарыны…
  2. «Песнярам» — 45 лет: концерты и трибьюты
    В Беларуси с размахом отпразднуют 45-летие группы, хотя настоящий юбилей бренда «Песняры» будет только через год…


Культура

Творчая вечарына паміж дзвюма юбілеямі


Творчы тандэм кампазітара Дзмітрыя Даўгалёва і паэта Уладзіміра Пецюкевіча стварыў больш за сотню прыгожых лірычных песень. Выконваючы творы гэтых аўтараў, спевакі не аднойчы станавіліся лаўрэатамі і прызёрамі прэстыжных музычных конкурсаў. 29 студзеня ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбылася юбілейная творчая вечарына кампазітара і паэта “Мелодыя сэрца”.

Юбілейныя даты Дзмітрыя Даўгалёва і Уладзіміра Пецюкевіча побач: 28 снежня кампазітар аддзначыў 50-годдзе, а паэту 1 сакавіка споўніцца 70!



“Гаю мой, не кліч” — другая па ліку песня, створанная творчым тандэмам, іх візітоўка. З яе і пачаўся канцэрт.

Вось што распавеў першы выканаўца песні Валерый Дайнэка: “Гэта песня з’явілася на свет вось тут, у метрах трыдцаці ад гэтай сцэны. Цяпер ужо ў далёкім 1986 годзе ў студыю ансамбля “Песняры” прыйшоў Дзмітрый і так сціпла спытаўся, ці не пагаджуся я запісаць песню. Мне трэба было спытаць дазволу ў кіраўніка ансамбля Уладзіміра Георгіевіча Мулявіна, а ён не пярэчыў. Таму першы варыянт гэтай песні быў запісаны на студыі “Песняры”. З яе пачалася мая сольная дзейнасць па-за межамі ансамбля”.

Валерый Дайнэка выканаў яшчэ чатыры песні, тры з якіх — прэмьеры. Калі Дайнэка спявае нават сумные песні, то ўсё роўна на душы вельмі ўтульна ад цеплыні і прыгажосці яго голасу.

Валерый Дайнэка паабяцаў слухачам і аўтарам, что песню “Не кувай, зязюленька” ён возьме ў рэпертуар і як саліст “Беларускіх песняроў”.

Прыхільная сутрэла публіка Пятра Ялфімава, які выканаў арыоза Праметэя з сімфа-рок-оперы “Огонь Прометея” і новую песню “Шчабятунья-ластаўка”.

Саліст “Песняроў” у выгнанні Уладзімір Стамаці прадэманстраваў усю раскошу свайго голаса, калі пеў вельмі прыгожую баладу “Нарач”. Увогулле, балада — адзін з улюбёных жанраў аўтараў.

Аляксандр Ціхановіч паказаў сябе як чалавек з добрым пачуццём гумару, калі віншаваў віноўнікаў свята. Ядзвіга Паплаўская, якую ўсе ведаюць як спявачку, некаторыя — як кампазітара, выступіла перад публікай у новым амплуа — віртуозна акампаніравала на раялі. Дуэт народных артыстаў выканаў дзве песні — “Нябесны раяль” і “Туба”. Туба, калі хто не ведае — духавы музычны інструмент, з дапамогай якога, аказваецца, можна прызнацца ў каханні. Спеціяльна для зорнага сямейнага дуэта Уладзімір Пецюкевіч склаў вельмі прыгожыя вершы.

Завяршала канцэрт Анастасія Ціхановіч з песняй “Мелодыя серца”. У Анастасіі прыгожы моцны голас, якім яна прафесійна валодае, і можна толькі парадвацца, што цяпер яна на сцэне, а не за кулісамі.

У канцэрце бралі ўдзел вядомыя артысты: саліст “Сяброў” Сяргей Герасімаў, Ірына Дарафеева, Алег Сямёнаў, Вячаслаў Ісачанка і маладыя выканаўцы: Анастасія Арцемьева, Вераніка Чарняўская, Вольга Клімовіч, Валянціна Альшанская, Наталля Кірыенка.

Каб атрымалася добрая песня, трэба каб вершы мелі сэнс, а музыка — мелодыю. Менавіта такія песні ствараюць Дзімітрый Даўгалёў і Уладзімір Пецюкевіч.


Аўтограф-сесія Уладзіміра Пецюкевіча перед канцэртам.

Уладзімір Пецюкевіч атрымаў адукацыю у Беларускім інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі і працаваў у будаўнічай арганізацыі. Але творчая натура патрабавал іншай працы, і Уладзімір Генрыхавіч 12 год працаваў у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту. У часопісах ды калектыўных сборніках паэзіі Уладзімір Пецюкевіч друкуецца з 1975 года. Яго першая кніжка “Узняўся белы птах” вышла ў Вільнюсе дзевяць год таму назад, а фундатарам выступіла сястра паэта.

Зборнік вершаў Уладзіміра Пецюкевіча “Струны пілігрыма” выдавец Ігар Віркоўскі прымеркаваў да 70-годдзя паэта.

Дзмітрый Даўгалеў скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па спецыяльнасці “капазіцыя” па класу народнага артыста СССР Яўгена Глебава. Як і настаўнік, Даўгалеў паспяхова працуе у многіх жанрах: піша песні і акадэмічную музыку, у яго творчым багажы сімфа-рок-опера “Огонь Прометея”, музыка да кінафільмаў.

Оценить материал:
Средний балл - 4.00 (всего оценок: 4)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева

Интересные Факты

Загрузка ...