Другие материалы рубрики «Культура»

  1. Составлен топ-100 величайших белорусских песен. От «Майского вальса» до «Александрины»
    Музыкальный портал Tuzin.fm составил рейтинг 100 величайших белорусских песен...
  2. Георгий Волчек: кто ж сволочь сделает главным героем?
    Говорят, юмористы и пародисты вне сцены вполне серьезные люди. Вот и артист театра и кино, юморист-пародист, автор и исполнитель Георгий Волчек…


Культура

Шорт-ліст прэміі Гедройца стаў нечаканым для... журы

 

11 лютага падчас прэс-канферэнціі ў польскім пасольстве сталі вядомыя імёны шасці беларускіх празаікаў, кнігі якіх выйшлі ў фінал прэстыжнай літарутрнай прэміі імя Ежы Гедройца. Спікеры, сярод якіх былі пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч ды старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, да апошняга моманта адцягвалі інтрыгу.


Прэмія без палітычнай афарбоўкі

Журы прэміі складаецца з беларускага і польскага прадстаўніцтваў. З польскага боку шасцёрку лідараў вызначылі перакладчыца, прамоўтарка беларускай літаратуры ў Польшчы Малгажата Бухалік, дырэктар Польскага Інстытуту ў Мінску Пётр Казакевіч, перакладчык, прэзідэнт Польскага ПЭН-клубу Адам Паморскі. Пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка стаў ганаровым старшынёй польскага журы.

З беларускага боку журы склалі філосаф і эсэіст Валянцін Акудовіч, пісьменнік Уладзімір Арлоў, празаік, лаўрэат прэміі Гедройца за 2011 год Павал Касцюкевіч, літаратурны крытык Ганна Кісліцына, старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў, галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў” Барыс Пятровіч, паэт, перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч.

“Год таму, калі прэмія ладзілася ўпершыню, сустрэча з журналістамі адбывалася ў памяшканні ПЭН-цэнтра, — адзначыў Лёшак Шарэпка. – Аднак сёлета там, як мне паведамілі, іншыя абставіны, таму мы сабраліся тут, у будынку пасольства. Мэта дадзенай прэміі – не толькі ўшанаваць памяць польскага публіцыста, палітыка, заснавальніка і рэдактара парыжскага грамадска-палітычнага часопіса «Kultura» Ежы Гедройца, але і папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру ў Беларусі і Польшчы, а таксама падтрымаць беларускіх празаікаў, паспрыяць выхаду іх творчасці на міжнародны ўзровень. Сёлета на конкурс прыйшло ў два разы больш твораў, чым у мінулым годзе. Я вельмі спадзяюся, што гэта мерапрыемства стане сталым”.

“Гэта літаратурная прэмія не мае палітычнай афарбоўкі, — працягвае Шарэпка. – Мы абралі для ўдзелу ў конкурсе беларускамоўныя творы, бо пра гэту мову трэба больш клапаціцца, чым пра рускую. Галоўным крытэрам для выхаду кнігі ў фінал былі яе мастацкія вартасці. Я жадаю журы плённай працы, а ўсім чытачам — цікавай сустрэчы з беларускай прозай”.

Сакратар прэміі Павел Анціпаў паведаміў, што сёлета на конкурс было даслана 43 кнігі, “што ў два разы больш, чым у мінулым годзе”. “Асаблівы ажыятаж назіраўся ў апошнія дні 2012 году – многія пісьменнікі хацелі выдаць свае кнігу хутчэй, каб паспець заявіць яе на прэмію Гедройца. Сёлета запрацаваў сайт прэміі, на якім мы апублікавалі рэцэнзіі маладых літаратараў на дванаццаць кніг, што ўвайшлі ў лонг-ліст. Такім чынам, атрымаўся баланс паміж маладымі рэцэнзентамі і журы, што склалі людзі больш сталага ўзросту. Калі ўлічыць меркаванні рэцэнзентаў, атрымаецца яшчэ больш аб’ектыўная карціна вынікаў галасавання”.


Нечаканая аб’ектыўнасць

“Я вельмі рады, што прэмія імя Ежы Гедройца становічча агульнабеларускай і аб’ядноўчай, — дзеліцца Барыс Пятровіч. — Журы працавала аб’ектыўна. У лонг-ліст увайшлі кнігі пісьменнікаў з розных саюзаў, а таксама тых празаікаў, якія не ўваходзяць ні ў які саюз. Варта зазначыць, што на конкурс было пададзена вельмі шмат вартых кніжак. Што да шорт-ліста, то ў кожнага сябра журы была свая шасцёрка лідараў. І спісы гэтыя былі вельмі рознымі. Не супаў ніводны. Такім чынам, сума нашых суб’ектыўныўнасцяў дала аб’ектыўнасць, якая для кожнага з нас стала нечаканасцю. Вы даведаецеся спіс фіналістаў і таксама здзівіцеся. Прэмія Гедройца пачынае выконваць свае функцыі. Я думаю, што ў наступных гадах твораў будзе падавацца яшчэ болей, чым сёлета. Лічу, што нам удалося абудзіць літаратурную сітуацыю ў Беларусі. Я хацеў бы, каб польскія выдаўцы звярнулі ўвагу на вартыя беларускія кнігі і паспрыялі іх перакладу і выданню ў Польшчы”.

Андрэй Хадановіч пасля падзяк усім, хто абмяркоўвае прэмію і намінантаў на яе, а таксама ўсім недабразычліўцам і зласліўцам, якія пакідаюць здзеклівыя, злосныя, іранічныя каментары наконт прэміі ў блогах і сацыяльных сетках, падзяліўся з прысутнымі, што “шасцёрку фіналістаў прэміі не ўгадаў ніхто”. “Толькі лянівы не рабіў сваіх прагнозаў у блогах. Прэмія існуе не для таго, каб сябры журы задаволілі нейкія свае індывідуальныя густы, а для таго, каб распавесці чытачам у Беларусі і за яе межамі пра добрых беларускіх празаікаў”.

Такім чынам, шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца склалі наступныя кнігі:

Сяргей Балахонаў «Зямля пад крыламі Фенікса», Альгерд Бахарэвіч «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча», Адам Глобус «Сказы», Уладзімір Някляеў «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без», Людміла Рублеўская «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега», Юры Станкевіч «Шал».

Пераможца прэміі будзе абвешчаны 1 сакавіка, у сусветны Дзень пісьменніка.

Оценить материал:
Средний балл - 3.84 (всего оценок: 13)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева