Другие материалы рубрики «Культура»

  1. Сальвадор Дали и Пабло Пикассо — впервые в Минске в подлинниках
    Выставка скульптуры, керамики и графики величайших испанских художников современности открылась в Национальном историческом музее...
  2. Этно-трио «Троіца» надеется выпустить седьмой студийный альбом уже в этом году
    Как рассказал на концерте в Минске лидер группы Иван Кирчук, для этого придется «еще подсобрать денег»…


Культура

Абвешчаны кароткі спіс літаратурнай прэміі “Залаты апостраф”


Часопіс “Дзеяслоў” абвясціў кароткі спіс намінантаў штогадовай прэміі “Залаты апостраф” за лепшыя публікацыі 2012 года.

У намінаціі “Паэзія” на прэмію вылучаны:

Анатоль Брусевіч (“Позірк у паўзмрок”. Вершы)
Алесь Разанаў (“Столькі і гэтулькі”. Пункціры)
Антон Рудак (“Музыка ў паветры”. Вершы)
Іна Снарская (“Ад сэрца да сэрца — дарога”)
Віка Трэнас (“Голас крыві”. Вершы)

У намінацыі “Проза”:

Сяргей Вераціла (“Чай з мятай, цыгарэта з ментолам”, Апавяданне)
Валеры Гапееў (“Мы нікому пра гэта не раскажам”. Урывак з ненапісанага рамана)
Павел Ляхновіч (“Зялёны дуб”. Аповесць)
Алесь Паплаўскі (Lapido. Аповесць)
Алесь Усеня (“Мой лістапад…” Згадкі)

У намінацыі “Дэбют”:

Зміцер Баяровіч (“З Новым ходам!” Зацемкі)
Юля Бо (“Гэта не пра любоў”, Вершы)
Вераніка Кашкан (“Не пакідай мяне, голас!” Вершы)
Яўгенія Руль (“Два парашуцікі”, Апавяданне)
Марына Яўсейчык (“Казкі лесу”)

Лаўрэатам прэміі можна стаць адзін раз, і таму пераможцы мінулых гадоў не ўключаюцца ў лік намінантаў.

Цырымонія ўганаравання адбудзецца 22 лютага ў кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37А). У вечарыне возьмуць удзел сёлетнія пераможцы (іх імёны будуць абвешчаны непасрэдна на вечарыне), а таксама лаўрэаты мінулых гадоў — Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Віктар Казько, Людміла Рублеўская. Спецыяльны госць — Алесь Камоцкі. Пачатак у 18.30. Уваход вольны.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева