Другие материалы рубрики «Культура»

  1. «Ляписы» приглашают в Вильнюс на презентацию белорусскоязычного альбома
    Это будет единственный концерт с программой «Грай»…
  2. РАБОЧИЙ СТОЛ. Александра Боярина. Нам нужно научиться хвалить своих!
    Столичный дизайнер интерьера Александра Боярина — завсегдатай светских тусовок. Ее частенько можно увидеть на открытии выставок...

Культура

ПРАЦОЎНЫ СТОЛ. Віктар Марціновіч. Мне не патрэбныя панты!


Вядомага журналіста і папулярнага пісьменніка Віктара Марціновіча часцяком можна сустрэць у кавярнях Мінска, Вільнюса ды іншых гарадоў, куды ён часта вандруе. Прычым Віктар будзе не проста піць каву, а амаль абавязкова яшчэ і нешта пісаць — калонку, артыкул ці чарговы раман. Для жыцця “на колах” таленавіты творца заўжды падрыхтаваны: усё неабходнае для камфортнай працы ў любой кропцы свету ён носіць з сабой у невялікім заплечніку.



Парасон, грэбень, ноўтбук, вінчэсцер з фільмамі, пігулкі ад галавы, электронная “чыталка”, пасведчанне журналіста — вось, бадай, і весь няхітры набор вандроўніка са стажам.

“Калі я на днях паеду ў Вільню, да гэтага камплекту дадасца тры кашулі, пара гальштукаў, некалькі камплектаў бялізны — памер заплечніка значна не павялічыцца. З гэтым наборам рэчаў я праводзіў па пяць-шэсць тыдняў на іншым кантыненце! Відавочна, кожны грам мае значэнне”, — дзеліцца Віктар.

Мы сустрэліся з Віктарам у адной з мінскіх кавярняў, куды ён час ад часу завітвае, і пагаварылі пра змесціва яго заплечніка, пра самае экзатычнае падарожжа ў межах Мінска, пра дзіўную Беларусь, сталічныя позы і панты, а таксама Віктар — упершыню! — паказаў, з чаго нараджаўся “Сфагнум”.


Аўтаномная праца ў кавярнях

Мне вельмі камфортна працаваць у кавярнях. Музыка не перашкаджае. Яна замінае мне нашмат меней, чым наяўнасць іншых людзей побач. У рэдакцыі мне складана працаваць: там шмат людзей, я не магу ў такіх умовах пісаць тэксты. Любыя, журналісцкія — у тым ліку. Канечне, быў час, калі я сядзеў у рэдакцыі штодзень з ранку да вечара, але пры першай жа магчымасці я гэтага пазбег, выдзяліўшы некалькі дзён, калі я працую аўтаномна ў розных месцах, у прыватнасці, у кавярнях.




У Вільню — штомесяц

Я вельмі шмат вандрую. Гаворачы пра наступны тыдзень, тры дні мяне наагул не будзе ў Беларусі. Шмат часу праводжу ў электроннай пошце, у скайпе. Весь астатні час працую дзе давядзецца. У Вільні таксама ёсць шэраг кавярняў, дзе я пішу тэксты. Я пачаў рэгулярна ездзіць у Вільню і працаваць там у 2006 годзе. Зараз я ў месяц праводжу там мінімум тыдзень. Калі я займаў пасаду кіраўніка дэпартамента (Дэпартамента палітычных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. — А.П.), павінен быў наагул штотыдзень кудысьці ехаць. Тады я зразумеў, што ў заплечніку трэба мець пэўны набор рэчаў, якія заўсёды павінны быць з сабой. Нават калі ты на гадзіну выходзіш з хаты. А тым больш, калі едзеш вандраваць.




Рэч нумар адзін

Сярод такіх рэчаў, бадай, першае месца займае парасон. Ён заўсёды са мной. Нават калі я выходжу з дому на гадзіну. Нават калі еду кудысьці на адзін дзень узімку. Час ад часу зімой здараецца мокры снег, а парасон выратоўвае. Ён у мяне вельмі просты, нават месцамі пакоцаны. Не самы лёгкі з усіх магчымых, але самы надзейны. Я за год тры парасоны змяніў, гэты даволі цяжкі — каля кілаграма важыць — але ніколі не ламаецца.




Грэбень і nail clipper

Другая рэч, якую я заўсёды бяру з сабой, гэта грэбень. Таксама вось вельмі цікавая рэч — nail clipper. У чалавека сур’ёзнага можа ўзнікнуць пытанне: чаму я з ім падарожнічаю? Калі правёў месяц ці два, напрыклад, у Тайландзе, весь час пералятаў самалётамі. Браць з сабой нажнічкі немагчыма, і nail clipper выратоўвае. Колькі было загублена нажнічак да таго, як гэта зразумеў… Апошнім часам я вандрую выключна з ручной паклажай.




Самы тыповы Asus

Канечне, заўжды са мной мой асноўны працоўны інструмент — камп’ютар. Вось такі маднявы ў яго футляр. Зараз вельмі шмат людзей ачараваныя магіяй Apple, аднак я хлопец просты, з раёну, таму ў мяне самы тыповы, мабыць, Asus. Ён белы, і гэта адзінае, што нагадвае пра Apple. Чаму беленькі?.. Калі я яго набываў, такога чорнага камп’ютара не было, а акрамя белага, былі дзіўныя колеры кшталту жоўтага ці зялёнага. Вырашыў спыніцца на белым колеры. Трымае батарэю доўгі час, што прынцыпова: за шэсць гадзін можна паглядзець тры фільма падчас вандроўкі. Калі, напрыклад, едзеш у цягніку ў Вільню, можна паспець два фільмы паглядзець. У працы яго хапае прыкладна на восем гадзін.




Фотка з гісторыяй

Некалі на працоўным стале камп’ютара ў мяне быў постар Андрэя Лянкевіча, якога я лічу самым файным беларускім фотамастаком. Зараз у мяне таксама фотка з гісторыяй. Гэта патанулы карабель, які пацярпеў крушэнне недзе ў Антарктыдзе. Вельмі складана было гэты здымак дастаць. Я пабачыў яго ў нейкім пошукавіку ў кепскім пашырэнні і захацеў прыдбаць. Нават хацеў раздрукаваць і павесіць дома, бо гэты пейзаж мне падаўся вельмі прыгожым. Даведаўся, хто аўтар фота, скантактаваўся з ім, і вось цяпер гэты здымак у мяне.




Нябрэндавы заплечнік

Заплечнік у мяне нябрэндавы, набыты ў Вьетнаме за 12 даляраў. (смяецца) Тут замест брэнда — значок ЕГУ. Заплечнік гэты вельмі класны, зручны. Рэч у тым, што я вельмі шмат хаджу. Я не люблю ездзіць за стырном, не люблю карыстацца грамадскім транспартам. Для чалавека, які, бывае, праходзіць па дваццаць кіламетраў за дзень — проста па прыколу па горадзе — прынцыпова, каб заплечнік меў пэўныя ўласцівасці. Напрыклад, паверхню, якая паглынае пот. Раней я вандраваў з сумкай праз плячо. А праз нейкі час зразумеў, што гэта вельмі гламурна выглядае, і што гэта нязручна. А ў гэты заплечнік я магу пакласці гарнітур ці нават паліто і захаваць абедзьве рукі вольнымі.




Жыць трэба не як турыст, а як вандроўнік

Той мінімальны неабходны набор рэчаў, які я нашу ў гэтым заплечніку, ператвае турыста ў вандроўніка. Турыст і вандроўнік — гэта розныя тыпы спажывання іншай краіны. Калі ты турыст, ты тупы, ты не рухаешся нікуды. А калі ты вандроўнік, то шукаеш увесь час новых экспірыенсаў, іначай успрымаеш краіну. І ў рэшце рэшт разумееш адну простую рэч: ты і да жыцця пачынаеш ставіцца як вандроўнік, а не як турыст. Большасць людзей жывуць як турысты, а варта жыць вандроўнікам. Я і сам жыў як турыст, але гэты перыяд скончыўся гадоў пяць таму. Стараюся жыць тут і цяпер, як прапануюць будысты.

 

Патэнцыйны забойца кніжнай індустрыі

Яшчэ адна вельмі важная для мяне рэч — мая чыталка. Я чытаю ўвесь час і вельмі шмат. Я маю сантымент да папяровых кніжак, аднак, з улікам таго, як шмат даводзіцца вандраваць, на жаль, не магу сабе гэтага дазволіць. У мяне ў чыталцы адчынена, мабыць, пяць розных кніг. Зараз чытаю, напрыклад, “Магчымасць выспы” Мішэля Уэльбэка. Каб я гэтыя пяць кніг таскаў увесь час з сабою, гэта было б відавочна нязручна. Дарэчы, я лічу, што вось гэтая рэч, электронная чыталка, мае патэнцыял забіць кніжную індустыю і ўсе прыбыткі пісьменнікаў. Але яна ў стане зрабіць даступнымі ўсе веды на зямлі, таму гэта адно з самых цудоўных вынаходніцтваў.

Дома ў мяне вялікая бібліятэка на чатыры тысячы тамоў, аднак я апошні раз яе абнаўляў гады два таму — ішоў на кірмаш па папяровую кнігу. Вельмі шмат кніг мне дораць. Калі выходзіць нейкая цікавая кніга, я прашу аўтара скінуць мне яе на пошту, каб я змог яе прачытаць у чыталцы. Гэта значна прасцей і хутчэй.




Пашпарт з рэдкай візай

Пашпарт — гэта рэч, якая таксама заўсёды са мной. У ім вельмі шмат візаў. Вось вьетнамская віза, гэта віза Мьянмы — іх у беларусаў вельмі мала. Нават у Расіі няшмат людзей, якія такія візы маюць. Тут папсовы Тайланд… Весь пашпарт, карацей, у штампах. Мяняю яго не кожны год, канечне, але досыць часта.




Самае экзатычнае падарожжа — у Мінску

Самае, відаць, маё экзатычнае падарожжа, звязанае з працай, было ў 2000 годзе. Я зладзіў вандроўку на ўскраек Мінску, у Курапаты, і правёў там прынамсі адну поўную ноч, баронячы гэтае месца разам з тымі, хто зладзіў там намётавы лагер. Я тады быў аспірантам БДУ, і ўсе тыя гісторыі, якія распавялі мне там хлопцы, сярод якіх быў і Павел Севярынец, паказалі мне іншую Беларусь. Я ведаў пра рэпрэсіі, але не так шмат, як яны. Было вельмі халодна — на дварэ стаяў, мабыць, снежань — я адчуў сябе сапраўдным партызанам, зразумеў, што адчувалі людзі, якія стаялі ў вайну ўзімку ў лясах…




Беларусь як прастора антыеўрапейскага

Апошнім часам я пачынаю вельмі цаніць вандроўкі па Беларусі. Свет я ўжо паглядзеў, і маю ўяўленне аб тым, што я, напрыклад, сустрэну ў Кітаі. А вось Беларусь, нейкія маленькія гарадкі кожны раз шакуюць, сустракаеш там тое, аб чым нават падумаць не мог. У гэтым плане Беларусь больш дзіўная за весь свет. Мне падаецца, што для таго, каб зразумець, наколькі ў нас дзіўна і нязвычна, як у нас ненармальна час ад часу і экзатычна, трэба спачатку зразумець, што ёсць норма. Дзеля гэтага людзі едуць у Еўропу, вандруюць па шэнгену, глядзяць, як людзі жывуць там. І пасля, вярнуўшыся ў Беларусь, ужо глядзяць на яе іншымі вачыма, бачаць яе як прастору незвычайнага, антыеўрапейскага, альбо еўрапейскага па-іншаму. Таму я разумею, чаму шмат беларусаў пачынае вандраваць па Беларусі пасля таго, як паглядзяць іншыя краіны…




Адзіная карысць пасведчання журналіста

Пасведчанне журналіста — вельмі важная рэч. Я не памятаю, каб я яго скарыстоўваў па прызначэнні, бо калі прыходзіш з некім рабіць інтэрв’ю, табе не трэба яго дэманстраваць. Адзіная яго рэальная карысць палягае ў тым, што, напрыклад, у Нямеччыне ўсе музеі для журналістаў — бясплатныя. Апошні раз я пасведчанне дэманстраваў год таму ў Берліне супрацоўніцы музея. Я думаў, што яна разгубіцца і пачне патрабаваць англамоўны дакумент, але яна пабачыла беларускія літары і звярнулася да мяне па-беларуску: “Я сама з Пружан, працую вось у музеі старажытнага мастацтва”. (усміхаецца) Час ад часу бываюць такія цікавыя супадзенні.




Запас фільмаў

Тут — мой запас фільмаў, тое, што трэба паглядзець у бліжэйшы час.



Непрыстойны тэлефон

Тэлефон у мяне самы просты, старая “Нокіа”. У мяне няма запісных кніжак, таму для ўсіх гэтых мэтаў я карыстаюся тэлефонам. Мне ўжо шмат хто раіў яго змяніць, бо ён выглядае непрыстойна: стары, падрапаны… Аднак мне гэта нават падабаецца. Я чалавек нетактыльнай эпохі — мне патрэбна, каб былі клавішы, на якія ўтульна націскаць. Калі чалавек піша, тыркаючы па экране тэлефона, ён робіць шмат памылак, і мне гэта не падабаецца: калі ты працуеш з тэкстам, трэба паважліва ставіцца да сваіх словаў.




Як нараджаўся “Сфагнум”

Зараз я вам пакажу адну рэч… Ніколі нікому не паказваў і нават не расказваў. Вось бачыце нататку? З гэтага пачаўся “Сфагнум”. Я проста наляпаў сінопсіс сюжэта. Каб у мяне не было з сабой гэтага тэлефона, я б проста не здолеў напісаць раман. Усё пачалося з гэтай нататкі, якую я зрабіў год ці два таму. Вось варыянты назваў: “Страна закатов”, “Пацанчики”, “Купала” і толькі чацьвёрты варыянт — “Сфагнум”. Каб былі паперкі, усё страцілася б, а так я магу зараз паглядзець і пасмяяцца з таго, як усё пачыналася…




Я — просты хлопец, які не пантуецца

Ведаеце, часта складаецца ўражанне, што маладыя людзі, якія мяне чытаюць, успрымаюць мяне як агента гламура, як чалавека, які сядзіць увесь час у добрых кавярнях… Аднак я хачу падкрэсліць, што гэта не пра мяне. Абіраючы паміж тым, каб быць гламурным, нават аграгламурным, падонкам, ці нармальным пацаном, я больш утульна адчуваю сябе ў якасці простага хлопца, які не пантуецца. Навокал усе проста пантуюцца, увесь час стаяць у нейкіх позах. Чым далей — тым болей. Мінск не перажыў прагі гламура, стылёвасці і гэтак далей. Мне цікава проста жыць, што добра бачна па тых рэчах, якія я прадэманстваў.


Оценить материал:
Средний балл - 4.28 (всего оценок: 26)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Ну, так вот. Я - хочу книгу, на бумаге напечатанную. Дабы я, любя и обожая г-на Мартиновича, книжку, читала.Кота моего, Репея и Михрютку, отгоняя.... Жизни, радуясь! Почему - это не есть возможно?!!!!
  • а ведь я там подробно, ситуацию описала. Квак - и белый экран.... ОАЦ - мысленно вместе.... я помню о вас....
  • Блин! Как так выходит, что комп мои сообшщения, слямзивает?
  • Н Ну, не хочу я в в электронном виде. Не, хочу, и всё тут! Что с меня возмёшь? Я - книгу хочу, на бумаге, напечатанную. Чтобы книжкой была! А г-на Мартиновича, очень люблю, просто,знаю, чтор он - культовый персоналий. Даже, не читая его книг. В силу недоступности. На русском языке, в бумажном варианте. Книгою!!!!!!
  • Дарагая Нашая1, англіская мова таксама незручная для тых, хто ёю дрэнна валодае. Працуйце над сабою і будзе Вам шчасце. Тым больш, што Сфагнум у друкаваным варыянце ёсць толькі па-беларуску. У электронным - па-руску. http://34mag.net/piarshak/post/sfagnum/
  • О! Как я люблю г-на Мартиновича, как, каждое его слово ловлю... Совершенно - культовый персонаж; объект для любви и поклонения. А ведь я - первая, на форуме "БГ", столько лет назад, г-на Мартиновича, писателем назвала. Так - его позиционировала. При том, что тогда, ещё в реале - ни одной книги не было.И, со всем форумом (а тогда он был, на "Белгазете"), обругалась.... И - что? Книга за книгою! Одна - лучше другой. Кхе-кхе. Правда, на одной я не прочитала. Не доступны, они, в продаже.Равно - как и этот текст, сообщения, просто, мышью перекрутила, фотки посмотрела, полюбовалась, а читать, на белорусском языке, увы, мне, как-то сложновато. Этот язык - не для интернета, не - для беглого чтения. Там - надо усилия прилагать, чтобы прочесть и вдуматься. Я хочу книгу! "Сфагнум"!!!! Кто мне её подарит, на русском языке? И - не в электронном виде? Чисто, книжкою? Я так мечтаю. Но, увы. Моё почтение г-ну Мартиновичу. Респект, уважуха и всё такое. Как - мне выразить любовь и обожание?.

Интересные Факты

Загрузка ...