21 верасня ў Вязынцы адзначаць народнае свята «Багач»

 

21 верасня 2013 года Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашаюць у Вязынку адзначыць традыцыйнае восеньскае свята “Багач”.

У беларускім календары “Багач” прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”) і першаму запальванню хатняга агменю — васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года, што прыносіць у дом багацце і шчасце. Гэтыя надзвычай важныя і прыгожыя рэчы і натхняюць на правядзенне свята.

На свяце выступяць спеўныя і інструментальныя гурты "Горынь", Dainava, Guda, "Кудмень", "Рада", "На Таку", для дзяцей і дарослых пройдуць разнастайныя майстар-класы па рамёствах. Таксама будзе працаваць гульнявая пляцоўка, кірмаш.

“Падчас свята можна будзе пакаштаваць стравы традыцыйнай кухні і патанцаваць народныя танцы. Акрамя гэтага, мы плануем арганізаваць да свята шэраг іншых прыемных нечаканасцяў. Нам хацелася б, каб гэтае свята стала для яго ўдзельнікаў і гасцей не толькі месцам выдатнага сямейнага адпачынку на вольным паветры, але і пляцоўкай для жывога творчага ўзаемадзеяння, у працэсе якога толькі і можа захоўвацца і перадавацца традыцыя”, — распавядаюць арганізатары мерапрыемства.