Зміцер Вайцюшкевіч і рэпер Vinsent праспявалі Бураўкіна

Зміцер Вайцюшкевіч і Vinsent пры ўдзеле вакалісткі гурта Apple Tea Сашы Захарык прэзентавалі сумесную песню «Дачакайся, матуля».

Гэта кампазіцыя з новага альбома беларускага турэмнага шансону Змітра Вайцюшкевіча «Варанок», які выходзіць на наступным тыдні.

Натхніў на працу і напісаў большасць тэкстаў да гэтага альбома Генадзь Бураўкін, паведамляе «Арт Сядзіба».