Другие материалы рубрики «Культура»

  1. Невядомы твор Багдановіча знайшлі беларускія музейшчыкі
    Паколькі за апошнія гады новых твораў не знойдзена, гэты фельетон можна назваць знаходкай стагоддзя…
  2. Солодуха на «Минск-Арене» и другие концерты «для милых дам»
    8 марта многие артисты будут бороться за внимание минчанок...


Культура

Памолімся ўсім беларускім светам


Рыгор Барадулін

Глухому не раскажаш, як пяе салоўка, сляпому не пакажаш, як узыходзіць над салаўіным спевам сонца. А духоўна глухому, духоўна сляпому ды яшчэ й бязмоўнаму не давядзеш, што Рыгор Барадулін — гэткі самы цуд, як салаўіны спеў і ўзыход сонца...

Але ёсць, дзякуй Богу, людзі не сляпыя і не глухія.

Ёсць беларусы не бязмоўныя, якія развітваюцца гэтымі днямі з паэтам незвычайнай моцы і красы, з чарадзеем беларускага слова — і разумеюць, з кім яны развітваюцца. Як разумелі гэта беларусы, развітваючыся з Багдановічам, Купалам, Коласам...

Першыя — Купала, Колас, Багдановіч — назаўсёды застануцца імі па праву першых. Ды ўжо сёння відавочна: Барадулін сярод іх — роўны сярод роўных.

Роўных яму няма сярод сучаснікаў. Ён адзіны, хто здолеў, як і першыя, увабраць у сябе ці не ўсю беларускую спрадвечнасць. Увесь народны дух.

Народ, як і паэт, якому ён прыналежыць, роўны сярод роўных толькі на сваёй зямлі з усім сваім. Са сваёй гісторыяй і будучыняй, са сваёй мовай, на якой чуе нас Бог — і ці прымае, ці не прымае нашы малітвы.

Памолімся ўсім беларускім светам за супакой душы вялікага нацыянальнга паэта, аднаго з найгодных сыноў беларускай зямлі і беларускіх нябёсаў...


Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 13)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Першыя — Купала, Колас, Багдановіч — назаўсёды застануцца імі па праву першых. Ды ўжо сёння відавочна: Барадулін сярод іх — роўны сярод роўных. Читать полностью: https://naviny.by/rubrics/culture/2014/03/04/ic_articles_117_184778/ Так! Мы развітваемся з паэтам-Беларусам з вялікай літары! Зямля пухам!

Интересные Факты

Загрузка ...