Распачаты збор сродкаў на помнік Рыгору Барадуліну

24 лютага гэтага года споўнілася б 80 гадоў народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну. У сакавіку будзе гадавіна з дня яго смерці. Таму ўвесну плануецца паставіць помнік на магіле паэта ў родных Ушачах на Віцебшчыне. Скульптар Мікалай Байрачны распрацаваў праект помніка, які ўхвалілі сваякі.

Рыгор Бородулин

Саюз беларускіх пісьменнікаў і “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” лічаць, што годна ўвекавечыць памяць Рыгора Барадуліна — справа гонару ўсіх беларусаў, і звяртаюцца да кожнага, хто шануе памяць пра славутага беларускага песняра, выказаць яму сваю любоў і пашану, зрабіўшы свой унёсак на выраб і ўсталяванне помніка.

Далучыцца да гэтай ганаровай справы можна, пералічыўшы грошы на дабрачынны рахунак, адкрыты на імя ўнучкі Рыгора Барадуліна:

ААТ “Беларусбанк” філіял 514 код 614 УНП 100420079
код віда ўклада 9004 (дамова дабрачыннага рахунка №000039)
атрымальнік Кліміна Дамініка Канстанцінаўна
прызначэнне плацяжа — добраўпарадкаванне пахавання

Ажыццявіць плацёж можна ў любым аддзяленні банка і таксама з дамамогай інфакіёскаў і інтэрнэт-банкінга (выбраць “Плацяжы” - “Адвольныя плацяжы” - “плацёж па рэквізітах” - нумар транзітнага рахунка 3819382102369).