Другие материалы рубрики «Культура»

  1. GreenFest на Боровой. Papa Roach, «Кипелов» и другие
    Масштабный опен-эйр GreenFest прошел 3 июля на аэродроме Боровая под Минском...
  2. Группа а-ha возвращается в Минск в рамках нового мирового тура
    Популярная норвежская группа a-ha, которая пять лет назад объявила о распаде и попрощалась со своими поклонниками большим туром, возвращается на сцену...


Культура

Першы сольны канцерт Tonqixod пройдзе ў тэатры


20 красавіка ў Мінску адбудзецца першы вялікі сольны канцэрт рок-гурта Tonqixod, сенсацыйнага пераможцы ўзнагарод Experty.by у намінацыях «Найлепшы дэбютны альбом», «Найлепшы рок-альбом», «Найлепшы беларускамоўны альбом».

Трыа Tonqixod тры гады таму стварылі ў Мінску паэт і філолаг Уладзь Лянкевіч (вакал, гітара), інжынер Максім Субач (другі вакал, клавішныя, бас) і лінгвіст Андрэй Аляксеенка (бубны).

Розныя людзі з разнастайным жыццёвым досведам, але з агульнай філасофіяй — не баяцца рабіць незвычайнае. Дэбютны альбом «Прадмова», які выйшаў у снежні 2014 і атрымаў шэраг узнагарод Experty.by па галасах беларускіх і замежных крытыкаў, цалкам пацвярджае гэта.



Калектыў грае арт-рок. Але не стары, стэрыльны і пафасны, а сучасны: дынамічны, іранічны і нават жыццясвярджальны. На беларускай мове і з клавішным басам.

Месяц таму назву Tonqixod збольшага ведалі толькі адмыслоўцы. Зараз ідзе размова пра чарговых «маладых ды дзёрзкіх», якія пакінулі без узнагарод альбомы Лявона Вольскага, Akute, The Toobes. Тым больш адказным будзе першы паўнавартасны сольны канцэрт гурта, які адбудзецца 20 красавіка пры падтрымцы грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі» у межах акцыі «Жывы тузін» — прыз за перамогу ў намінацыі «Найлепшы беларускамоўны альбом».

«Гэта будзе канцэптуальнае дзейства, нешта сярэдняе між паходам у планетарый і збіраннем гербарыю. Дасягаць мэты будзем з дапамогай песень з альбому і не толькі, у кампаніі запрошаных музыкаў і рарытэтных аналагавых сінтэзатараў», — распавядаюць музыкі Tonqixod.

Канцэрт адбудзецца на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44). Пачатак — 19.00.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева