Вялікі сольны канцэрт гурта “Крама” адбудзецца 28 сакавіка ў клубе Re:public


28 сакавіка легенда айчыннага року гурт “Крама” выступіць з вялікім сольным канцэртам у мінскім клубе Re:public.

Гурт сыграе новы альбом “Белая вада”, а таксама спяе ўсе свае хіты. Таксама, спецыяльна для гэтага канцэрту, “Крама” ўзгадае шэраг песен, якія не выконваліся шмат гадоў.

Альбом “Белая вада” быў прэзентаваны напрыканцы лістапада 2014 года. Гэтага рэлізу прыхільнікі гурта чакалі семь гадоў. Па словах лідэра гурта Ігара Варашкевіча, праца над гэтам альбомам цягнулася агулам дваццаті гадоў.