Другие материалы рубрики «Культура»

  1. GreenFest на Боровой. Papa Roach, «Кипелов» и другие
    Масштабный опен-эйр GreenFest прошел 3 июля на аэродроме Боровая под Минском...
  2. Группа а-ha возвращается в Минск в рамках нового мирового тура
    Популярная норвежская группа a-ha, которая пять лет назад объявила о распаде и попрощалась со своими поклонниками большим туром, возвращается на сцену...


Культура

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі: інтэрнэт нам не канкурэнт, а памочнік

 

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі распавёў, чаму на абнаўленне партала бібліятэкі выдзялілі 200 тысяч долараў, што ён думае пра навабуды, за якімі ўжо нябачна будынку “алмаза” і ці былі спробы скрасці кнігі.

Раман Матульскі. Нарадзіўся ў Львоўскай вобласці ў 1961 годзе. Бібліятэкарам вырашыў стаць па прыкладзе бацькі. У 1979 годзе скончыў бібліятэчнае аддзяленне Самборскай культурна-асветніцкай вучэльні, у 1983-м — Мінскі інстытут культуры. Да паступлення ў інстытут не ведаў беларускую мову, але паспяхова яе вывучыў. Пачынаў працу ў Ленінскай бібліятэцы, пасля вярнуўся ў родны інстытут, дзе дайшоў да пасады дэкана факультэта. З 2003 года — дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Доктар педагагічных навук (2003), прафесар (2006). Жанаты, мае двух дзяцей.


“Спецыялісты лічаць, што 200 тысяч долараў на партал бібліятэкі — невялікая сума”

— Раман Сцяпанавіч, нядаўна з’явілася інфармацыя пра тое, што ў Нацыянальнай бібліятэкі будзе абноўлены сайт. Яго распрацоўка каштуе каля 200 тысяч долараў. Гэта сума ўсіх здзівіла. Вы не маглі б патлумачыць, чаму праект каштуе так шмат?

— Інфармацыя ад самага пачатку падавалася некарэктна. Гаворка ідзе не пра змену сайта, а пра змену ўсяго парталу, які ахоплівае некалькі інфармацыйных сэрвісаў. У інтэрнэце шмат тых, хто гатовы крытычна выказацца па любым пытанні. Гэта добра, у нас дэмакратычная краіна. Але трэба ўсё ж звяртацца да спецыялістаў. Дык вось гучалі меркаванні, што гэта невялікая сума за такі аб’ём працы. Нават у каментарах гучала, што гэта ўсяго толькі кватэра ў Мінску.

— Трэба сказаць, нядрэнная кватэра ў Мінску…

— А як вы асабіста лічыце: інфармацыйны рэсурс, які прадстаўляе краіну на ўвесь свет, колькі можа каштаваць?

— Залежыць ад таго, што гэта за рэсурс і якія магчымасці ён будзе прадстаўляць карыстальнікам.

— Справа ў тым, што ўвесь комплекс інфармацыйна-тэхналагічных сістэм ствараўся, калі пачыналася будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі, а гэта было больш, чым 10 год таму. Тое, што тады здавалася прарывам, за гэты час састарэла. Ніхто з нас не карыстаецца мабільным тэлефонам ці камп’ютэрам, якому 10 гадоў, таму і краіна павінна выглядаць адпаведна. Што павінна быць на партале? Вельмі складаныя рэчы. Напрыклад, электронны каталог. Гэта прыкладна 4,5 млн бібліяграфічных запісаў, кожны з якіх мае прыкладна 100 палёў. На партале таксама працуе зводны электронны каталог ўсіх бібіліятэк краіны, электронная дастаўка. Карыстальнік з Беларусі і іншай краіны можа замовіць пэўную літаратуру і пасля онлайн-аплаты атрымаць тэкст у электронным выглядзе. У нас шмат сэрвісаў, я пералічыў толькі некаторыя.

— Ці ёсць ўжо заяўкі ад распрацоўшчыкаў?

— Пра заяўкі стане вядома пасля 28 красавіка. Але я ведаю, што зацікаўленасць ёсць. У мяне была размова з замежнай кампаніяй, якая разглядае гэта найперш як іміджавую працу. Яны гатовыя нават працаваць “па нулях”, каб даказаць, што гатовыя рэалізаваць складаны праект. Спадзяемся, што беларускія кампаніі таксама падключацца. Усё ж партал будзе прадстаўляць краіну ва ўсім свеце.

— Удакладню: грошы на праект выдзяляюцца з бюджэта?

— Вядома ж.

— Ці доўга вам давялося чакаць фінансавання? У краіне зараз складаная фінансавая сітуацыя. І на культуры, здаецца, эканомяць найбольш.

— Гэта сродкі дзяржаўнай праграмы “Культура”. Мы чакалі, што сродкі будуць выдзеленыя крыху раней. Атрымалі іх зараз. І гэта далёка не ўсё, што нам трэба зрабіць, каб мы адпавядалі сусветнаму ўзроўню развіцця.


“Інтэрнэт не канкурэнт для сучаснай бібліятэкі”

— Некалькі месяцаў таму бібліятэкары з Гродзенскай вобласці звярнуліся з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі. Яны скардзіліся на нізкія заробкі — супрацоўніца з вышэйшай адукацыяй і стажам 30 год атрымлівае ўсяго 2,6 млн рублёў у месяц…

— Пра адкрыты ліст не ведаю, але дыскусія такая вядзецца даўно. Калі паглядзець на рэйтынг Міністэрства працы па сярэдніх заробках, то бібліятэкары, на жаль, у канцы гэтага спісу, побач з сацыяльнымі работнікамі. Былі часы, калі заробкі ў іх былі на адным ўзроўні з выкладчыкамі. Гэта адлюстроўвае ўзровень развіцця нашага грамадства. Шкада, што людзі, якія працуюць з жалезам, зарабляюць больш, чым людзі, якія працуюць з людзьмі. І я не толькі бібліятэкараў маю на ўвазе. У Еўропе нашы калегі лічацца сярэднім класам.

— Мяне здзівіла, што на адным з папулярных сайтаў чытачы пісалі, маўляў, і правільна, нават два з паловай мільёны для бібліятэкараў зашмат. Ледзь не дармаедамі іх называлі: ад прыбіральшчыцы карысць ёсць — яна чысціню наводзіць, а якая карысць ад бібліятэкаркі, якая цэлы дзень сядзіць і дэтэктывы чытае. Такіх водгукаў было даволі шмат. Гэта значыць, што пэўная частка грамадства, прычым прагрэсіўнага, сапраўды так думае. Што бы вы адказалі гэтым каментатарам?

— Мне часам падаецца, што ў людзей, якія пішуць каментары на самых розных рэсурсах, вельмі шмат вольнага часу. І яны мне вельмі нагадваюць бабулек, якія сядзяць каля пад’езда і цэлы дзень пра штосьці размаўляюць. Пра што яны гавораць? Ці гучыць там нешта слушнае? Таму я не думаю, што пералічаныя вамі меркаванні можна аднесці да прагрэсіўных. Так думае пэўная частка грамадства, але не ўсе.

— Тыя, хто так думаюць, наогул не разумеюць, навошта нам сёння бібліятэкі.

— Гэта тое самае, што спытаць, а навошта нам самалёты? Дарагія, падаюць, але дазваляюць хутка пераадольваць адлегласці.Чалавек пакуль не ўмее сам лётаць, таму і вынайшлі самалёты. Так і бібліятэка — чалавеку патрэбна інфармацыя. Наш мозг не здольны захаваць і перадаць інфармацыю ў часе, не перакрывіўшы яе. Таму з’явіліся кнігі і бібліятэкі.

— Але пасля з’явіўся інтэрнэт. Наколькі гэта моцны для вас канкурэнт?

— Увогуле не канкурэнт, а сродак, які дапамагае працы і бібліятэк таксама. Меркаванне, што ўсё ёсць у інтэрнэце, нагадвае анекдот пра двух сябровак: “Дзе ты бярэш грошы? — У тумбачцы”. Усё, што слушнае ёсць у інтэрнэце, з’явілася там з бібліятэк.

Не думаю, што можна сказаць пра Германію, што гэта не інфарматызаваная краіна. Але чатыры гады таму ў цэнтры Берліна Свабодны ўніверсітэт пабудаваў бібліятэку, якая працуе з 6 гадзін раніцы да 12 ночы. І ў дырэкатара ёсць толькі адна праблема — як абмежаваць уваход.

Справа ў тым, што ў Еўропе інакш пабудавана сістэма адукацыі. У нас працуе схема, што выкладчык — галоўны. Калі студэнт запісаў ягоную лекцыю, а пасля на экзамене пераказаў, ён здасць іспыт. На Захадзе ж сістэма адукацыі накіравана на самастойную працу. Прынцып такі, што чалавек павінен самастойна шукаць сваю дарогу. І каб знайсці ў гэтай сістэме веды, без бібліятэкі не абысціся. Веды патрэбны не для таго, каб проста здаць залік, а для таго, каб стаць добрым спецыялістам.



“Яшчэ ні адна краіна свету не змагла зарабіць на бібліятэцы”

— У наступным годзе будзе 10 год новаму будынку Нацыянальнай бібліятэкі. Думаю, вы памятаеце, колькі было крытычных заўвагаў, бібліятэка нават трапляла ў рэйтынгі самых выродлівых будынкаў у свеце. Але апошнім часам усё часцей даводзіцца чуць, маўляў, што гэта такое робіцца: будуюць новы жылы квартал, за якім ужо нябачна бібліятэку.

— Гэта значыць, людзі прызналі будынак бібліятэкі як аштоўнасць.

— Як вы асабіста ставіцеся да навабудаў у гэтым раёне?

— Тое, што Мінск актыўна забудоўваецца, безумоўна, станоўчы факт — горад павінен развівацца. Што датычна будынкаў, якія з’явіліся ўздоўж праспекта, і цяпер засланяюць бібліятэку, вядома ж, адмоўна. Я часта чую ад нашых замежных гасцеў нараканні, што па дарозе з аэрапорта ўжо і не бачна Нацыянальная бібліятэка. Як так атрымалася, гэта пытанне да архітэктара горада. Тэрыторыяй за межамі бібліятэкі мы не кіруем і паўплываць на гэта не можам. Хочацца верыць, што гэта была геніяльная задумка архітэктара, і калі комплекс будзе дабудаваны, наш “алмаз” на яго фоне не згубіцца.

— У цэнтры Дубліна знаходзіцца Бібліятэка Марша, якая стала сапраўдным турыстычным аб’ектам. Не толькі дзякуючы рэдкім кнігам, але і незвычайнаму аб’екту — клеткам, у якіх раней закрывалі чытачоў, каб тыя не скралі дарагія кнігі. У Нацыянальнай бібліятэцы, здаецца, вельмі высокая сістэма бяспекі — кантроль на ўваходзе, камеры ў аўдыторыях. Але ці былі выпадкі, калі кнігі знікалі?

— Такіх выпадкаў не было. Не магу сказаць, што гэта наогул немагчыма, нават банкі рабуюць. Былі адзінкавыя выпадкі, калі ў чытачоў знікалі мабільныя тэлефоны. Але ў нас працуе адлажаная сістэма бяспекі, і злодзеяў вельмі хутка затрымлівалі.

— Раней у бібліятэку часта прыязджалі міжнародныя дэлегацыі, у тым ліку прэіздэнты краін. Але пасля таго, як з’явіўся Палац незалежнасці, здаецца, усе знакавыя мерапрыемствы перамясцілі туды. Або да вас таксама прыязджаюць высокія госці?

— У нас па-ранейшаму праходзіць шмат мерапрыемстваў. Часам нават складана знайсці вольнае памяшканне, усё распісана на месяцы наперад. Але да чэмпіянату свету па хакеі пабудавалі шмат атэляў, якія прапаноўваюць правядзенне бізнэс-мерапрыемстваў, таму канкурэнцыя, вядома ж, павысілася.

— Бібліятэка аказвае платные паслугі. Што прыносіць найбольшы даход?

— Адразу хачу адзначыць, што яшчэ ніхто ў свеце не змог зарабіць на бібліятэцы. Гэта не бізнэс-стуктура, а інвестыцыі, якія вяртаюцца праз пакаленні. Пры гэтым мы, як вядома, аказваем пэўныя платныя паслугі. Найбольшую долю займаюць інфармацыйныя сэрвісы і арганізацыя мерапрыемстваў.

— У Беларусі зараз назіраецца абуджэнне цікавасці да нацыянальнай гісторыі і традыцыяў. Ці маглі б вы назваць некалькі кніг, якія, на ваш погляд, варта прачытаць кожнаму беларусу?

— Я лічу, што кніга — вельмі асабістая рэч. Кожны па-свойму глядзіць на сусвет, і агульнага рэцэпта быць не можа. Вось я толькі скончыў чытаць зборнік Андрэя Федарэнкі “Ціша”. Нельга адарвацца: піша пра штодзённыя рэчы, але мова выдатная. Калі раіць, то я проста раю чытаць. Хтосьці кажа, маўляў, пачынаю кнігу і не магу дайсці на канца. Ну, значыць, не твой твор, не зачапіла. Але не трэба спыняцца. “Свая” кніга знойдзе кожнага чытача.

 

Оценить материал:
Средний балл - 4.10 (всего оценок: 10)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Что интересно, макулатурные вопросы имеются и в библиотеках. Не особо знаю что там и как там, но вот пришлось мне в библиотеке поискать одну из специальных книг технического содержания, с которой несколько лет назад работал. Даже еще сохранился цедлик с библиотечными номерами. Увы, эту книгу списали в макулатуру. Ладно уж была бы она политического содержания, когда один идеолог-вождист сменяет второго и уничтожает обезьянными методами следы соперника.
  • В этом смысле, в смысле познания и прощания, Л.Н. Толстой очень хорошо нарисовал образ Андрея Болконского. Я отложил пока эти макулатурные вопросы, но к вечеру дня уже сегодняшнего, мне придётся вынести приговор достаточно увесистому пакету книг... Се ля ви. Дабранач!
  • Благодарю за подсказку! Еще раньше в такой ящик отправил часть книг. Потихоньку отправляю что-то из оставшейся части. Выбрасывать жалко, а выбросил, перегрустил и как омолодился ощущением: и того нет, и того нет...
  • На маёй вуліцы з месяц таму устанавілі спец-сметніцы МАКУЛАТУРА. http://news.tut.by/society/437504.html
  • А у меня около полутонны книг, которые раньше покупал, а теперь не знаю куда их девать. Ну не сжигать же или не сдавать в макулатуру. Хотя потихоньку раздаю в добрые руки, а эти добрые руки их, спустя какое-то время, или в мусорку, или в топку.
  • К слову Е.Н. Чириков, которого называли "белорусским Чеховым"... Я нашёл ряд его произведений в Интернете, но его пьесу "Евреи"... После первой постановки которой дальнейшие попытки - были запрещены царским правительством во всей Империи... Я поискал в свободном доступе, но все распространители эл. библиотек сослались на запрет какой-то пронырливой правообладательницы... Давая возможность видеть обложку книги и первые пару страниц. Я махнул рукой. Через разных дур читатель и через сотню лет обойдётся и без творчества писавшего... Мало ли кто чего из последышей прикарманивает. Но если книга издана сто лет назад, есть в библиотеке, то почему читателю - запрет? Авторское право - штука премерзкая... В наше время... Чергинец классически чего-то пишет. Но я не прочёл ни строчки. Ч. хочет заработать на продаже томов. Но мне - только прочесть. А потом - вернуть на библиотечную полку. Ну, не коплю я печатные издания в квартире, которая не велика... Кстати, у моего ПродМага, на торце моей пятиэтажки, сегодня заметил новаторски раскрашенный контейнер для макулатуры... "60 килограммов макулатуры спасёт одно дерево".... ... В самом деле - идея хорошая... Многие люди сейчас не знают, что делать с огромными библиотеками в квартирах, которые покупали и ставили на полки их старшие... Выбросить на помойку?... Попахивает святотатством... А тут такая целомудренная прорезь. Куда кроме книги не попадёт ведро бытового мусора или случайный окурок. Думаю, что это разумно. У меня у самого - масса когда-то приобретённых книг, за перечтение которых я едва ли возьмусь... Так что отдам в переработку. Выбросить в мусор - рука не поднимается.