Беларускі перакладчык Сяргей Сматрычэнка атрымаў прэмію Іржы Тайнэра

У межах кніжнага кірмашу «Свет кнігі», які штогод праходзіць у Празе, беларускі перакладчык і багеміст Сяргей Сматрычэнка атрымаў прэмію Іржы Тайнэра, што ўручаецца за значны ўнёсак у папулярызацыю чэшскай літаратуры ў свеце.


Сяргей Сматрычэнка, здымак з facebook

Як паведамляе prajdzisvet.org, прэмія была заснаваная ў 2010 годзе і носіць імя чэшскага эмігранта ў Вялікабрытаніі, шматгадовага галоўнага рэдактара часопіса Index on Censorship, перакладчыка і папулярызатара чэшскай літаратуры Іржы Тайнэра (Jiří/George Theiner).

Лаўрэатамі прэміі Іржы Тайнэра ў мінулыя гады былі выбітны польскі багеміст і журналіст Анджэй Ягадзіньскі (2011 г.), ізраільская пісьменніца і перакладчыца чэшска-габрэйскага паходжання Рут Бондзі (2012 г.) і нямецкі літаратуразнаўца і пісьменнік, даследчык пражскай нямецкамоўнай літаратуры Пэтэр Дэмэтц (2013 г.).