Скандал на прэміі «Дэбют». Як «Паэзія» засталася без пераможцаў

У беларускай літаратурнай прасторы разгарэўся скандал. 23 сакавіка ў Мінску ўручалі прэмію «Дэбют», але намінацыя «Паэзія» засталася без пераможцы.

У беларускай літаратурнай прасторы разгарэўся скандал. 23 сакавіка ў Мінску ўручалі прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча, але намінацыя «Паэзія» засталася без пераможцы. Маладыя паэты лічаць такое рашэнне журы зняважлівым да іх.

Мікіта Найдзёнаў, Алесь Плотка і Анхела Эспіноса Руіз, кнігі якіх увайшлі ў шорт-ліст прэміі, атрымалі заахвочвальныя прызы, але такім вынікам незадаволеныя і патрабуюць усё ж вызначыць пераможцу.

Алесь Плотка апублікаваў у Фэйсбуку адкрыты ліст да старшыні Беларускага ПЭН-цэнтра Андрэя Хадановіча, кіраўніка Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыса Пятровіча і старшыні фонду «Вяртанне» Паўла Бераговіча. Паэта падтрымалі і астатнія шортлістэры, але пад запісам развярнулася гарачая дыскусія.

У каментары для Naviny.by Алесь Плотка адзначыў, што сваім рашэннем не прызначаць пераможцу сярод паэтаў журы парушыла статут прэміі, дзе напісана: ў кожнай намінацыі вызначаюцца пераможца (1 месца) і даюцца два заахвочвальныя прызы.


Фота Беларускі ПЭН-цэнтр

Акрамя таго, адзін з удзельнікаў журы «доўга і дэтальна распавядаў, як прэмія змяніла яго жыццё, як яна важная, якая гэта веха».

«Бадай, атрымаў прэмію і ты — профі. А потым — хоп — і кажа, ну але вам нікому не даем. Заставайцеся, бадай, дзіцячым садком. Гэта было здзекліва», — кажа ён.

Сёлета журы больш маладое, чым звычайна (у яго склад увайшло шмат лаурэатаў прэміі «Дэбют» мінулых гадоў), і паэт лічыць, што «сыграла звычайная цэхавая знявага».

«Таму я звярнуўся да трох арганізатараў, паважаных людзей. Яны ўклалі ўладу ў рукі журы, якое парушыла статут і так выказвае сваю пазіцыю да калегаў. Справядлівасць не мае цаны, проста ёсць статут і ёсць людскасць. Вось і ўсё», — адзначыў Алесь Плотка.

Але ён верыць, што той самы прадстаўнік журы не хацеў абразіць удзельнікаў. «Проста так склалася няўдала, бо нам нават і слова не далі», — патлумачыў паэт.

Сябры журы выпусцілі калектыўны адказ на заяву Плоткі, дзе заявілі, што рашэнне журы перагляду не падлягае.

У заяве таксама адзначаецца, што палажэнне аб правядзенні прэміі, хоць і апісвае працэдуру вызначэння пераможцаў, але не абавязвае журы абіраць першае месца. У намінацыі «Паэзія» сябры журы вырашылі не вызначаць пераможцу, а таму ўвогуле не праводзілі галасаванне па абраных у шорт-ліст кнігах.

Аўтары заявы звярнулі ўвагу на тое, што, паводле п. 3.4, па пытаннях, не ўрэгуляваных палажэннем, журы прымае рашэнні згодна з уласным меркаваннем, «кіруючыся прынцыпамі слушнасці, характарам прэміі і яе падставаў».

«Менавіта таму ў 2011 і 2014 гг. журы прыняла рашэнне падзяліць першае месца ў адной з намінацый паміж некалькімі аўтарамі, у 2013 і 2014 гг. увесці дадатковыя намінацыі, у 2015-м — не ўручаць прэмію ў намінацыі «Пераклад», а сёлета — не вызначаць пераможцу і ўручыць заахвочвальныя прызы ўсім удзельнікам шорт-ліста намінацыі «Паэзія», — гаворыцца ў адказе.

Але пасля сёлетнягя прэцэдэнту плануецца ўнясці змены у документ.

Сябра журы Уладзімір Лянкевіч лічыць, што непрызначэнне прэміі ніводнаму канкурсату — гэта нармальна.


Фота Беларускі ПЭН-цэнтр

«Натуральна, калі паглядзець, як ладзяцца кокурсы і прэміі ў свеце, то гэта звычайная практыка. Напрыклад, глядзіце Пулітцараўскую прэмію за 2012 год, якую за фікшн не атрымала ніводная кніга, — сказаў Лянкевіч у каментары для Naviny.by. — Тым болей, што тройка найлепшых ёсць, то бок журы вызначыла, чые кнігі з доўгага спісу вартыя быць у тройцы. Гэтыя кнігі цяпер на слыху (зрэшты і да гэтага былі), то бок дадатковы піяр маладым аўтарам, што таксама добра».

На думку старшыні Беларускага ПЭН-цэнтра Андрэя Хадановіча, непрысуджэнне прэміі само па сабе — «штука непрыемная», але гэта значыць, што «не ўсё ў парадку сёлета ў каралеўстве маладой паэзіі, і журы гэта афіцыйна прызнае».

«Мабыць, вінаватая тая высокая планка, якую задалі пераможцы папярэдніх гадоў», — адзначыў Хадановіч у каментары для Naviny.by.


Фота Беларускі ПЭН-цэнтр

На яго думку, ў мінулым годзе быў асабліва моцны склад удзельнікаў і высокая канкурэнцыя, і любы леташні шортлістэр мог бы выйграць сёлетнюю прэмію.

«Але, як той казаў, раз на раз не выпадае. І сёлетняе журы мела права ўручыць тры заахвочвальныя прэміі, падкрэсліўшы такім чынам роўнасць кандыдатаў і немагчымасць больш аб'ектыўнага выбару», — падкрэсліў паэт.

 


Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, дабрачынным фондам «Вяртанне» і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Уручаецца за дэбютную кнігу аўтарам да 35 гадоў і даецца за творы ў жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч: паэзія, проза, мастацкі пераклад. Пераможцы прэміі атрымліваюць чэкі ад Фонду «Вяртанне» на суму, эквівалентную 2000 долараў паводле курсу Нацыянальнага банка.



  • Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, дабрачынным фондам «Вяртанне» і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Уручаецца за дэбютную кнігу аўтарам да 35 гадоў і даецца за творы ў жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч: паэзія, проза, мастацкі пераклад. Пераможцы прэміі атрымліваюць чэкі ад Фонду «Вяртанне» на суму, эквівалентную 2000 долараў паводле курсу Нацыянальнага банка. Читать полностью: https://naviny.by/rubrics/culture/2016/03/24/ic_articles_117_191278/ Поэты, блин!... И курс НацБанка уже влез в поэзию... Уступите, наконец, место Пушкину, молодые дарования: Веленью божию, о муза, будь послушна, Обиды не страшась, не требуя венца; Хвалу и клевету приемли равнодушно, И не оспоривай глупца. === ... Так голуби играют в футбол куском вброшенного хлеба, опережая и отталкивая друг друга, не очень представляя, что голубиной жратвы и за пределами скамейки с крошащей батон старушкой - достаточно для всех. Но городским голубям как-то больше импонирует, когда им бросают корм, а то, что в метрах 50-ти, под такой же скамейкой, валяется полбатона - это их не волнует... Ценна рукотворная халява. Надо быть в тусовке и отгонять друг друга от брошенного кусочка хлеба... Вот и вся поэзия, блин. Чем-то на регби похожая. Точнее - её сегодняшняя направленность...
  • Скандал - это хорошо для данной премии. О ней хоть кто-нибудь узнает (кроме участников и членов жюри). Правда, этот кто-нибудь в очередной раз обратит внимание на абсолютную бесполезность никому не известных поэтов и писателей, которым ничего не остаётся, кроме как устраивать разборки в своей микроскопической песочнице.