Другие материалы рубрики «Происшествия»

  1. «Неделю труп лежит в кладовке, а они сидят и пьют!»
    38-летний житель Речицкого района приговорен к пожизненному сроку за убийство двух человек…
  2. Убил из-за ста тысяч и сел на 23 года
    В Могилеве вынесен приговор местному жителю, жестоко убившему таксиста…


Происшествия

Лявон Баршчэўскі трапіў у дарожнае здарэньне


Раніцай 7 чэрвеня аўтамабіль, у якім старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі разам з кіроўцам, сябрам Партыі БНФ, выпраўляўся спачатку ў Горадню на паседжаньне абласной рады партыі, а потым у Баранавічы на ўшанаваньне бітвы пад Мілавідамі й сустрэчу партыйнага моладзевага актыву Берасьцейшчыны, стаўся міжвольным удзельнікам дарожнага інцыдэнту.

Перад самым выездам зь Менску на скрыжаваньні дарогу аўтамабілю рэзка перасекла машына зь невыразнымі нумарамі і надпісам «таксі». Адбылося сутыкненьне. У выніку Лявон Баршчэўскі патрапіў даехаць маршрутным транспартам толькі ў Горадню.

«Вельмі дзіўнымі падаліся паводзіны кіроўцы «таксоўкі» (у якой, дарэчы, не было пасажыраў). Пасьля прыезду выкліканага намі супрацоўніка ДАІ гэты кіроўца абмяняўся некалькімі фразамі з апошнім, пасьля чаго супрацоўнік аўтаінспэкцыі нават ня стаў распытваць сьведкаў здарэньня, у т.л. і мяне самога, і ад’ехаў», — распавёў Лявон Баршчэўскі партыйнаму сайту.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева