Другие материалы рубрики «Экономика»

  1. Падение доходов государство хочет продать населению подороже
    Ресурсы домашних хозяйств в первом полугодии 2015 года увеличились в рублях на 1,3 млн, но и уменьшились на 200 долларов.
  2. Бизнес требует отменить постановление Совмина № 666
    Бизнес-сообщество крайне негативно восприняло постановление «О введении государственной санитарно-гигиенической экспертизы на ввозимые товары»...


Экономика

Стары цэментны завод у Крычаве закансэрвуюць. Людзі шукаюць новую працу


Старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Ўладзімер Даманеўскі паабяцаў падтрымку працаўнікам з крычаўскага ўчастку па вырабе цэмэнту мокрым спосабам. Гэты ўчастак не працуе больш за паўгода. Да ўзвядзення пад Крычавам новага цэмэнтнага заводу паводле кітайскіх тэхналёгіяў гэта было асобнае прадпрыемства, якое фармавала бюджэт раёну. Цяпер жа састарэлая тэхналёгія не дазваляе вырабляць на ім канкурэнтаздольную прадукцыю.



Заява кіраўніка абласной вэртыкалі прагучала 1 верасня. Дагэтуль афіцыйных звестак пра крытычную сытуацыю на вытворчым участку не было. Са слоў чыноўніка, аднак, не было зразумела, што ж адбываецца на прадпрыемстве.

«Да мяне даходзяць чуткі, што людзі пасля выбараў застануцца без працы. Сытуацыя на «Цэмэнтнашыфэры», а менавіта на ўчастку, які вырабляе мокрым спосабам, вядомая ўраду, аблвыканкаму, і мы ні ў якім разе не пакінем гэтых людзей без заробку і працы», — запэўніў крычаўцаў кіраўнік абласной вэртыкалі.

Паводле жыхароў Крычава, з комінаў прадпрыемства не відаць белага цэмэнтнага дыму больш за паўгода. Ля прахадных няма звыклай мітусні. На тэрыторыі пануе цішыня.

«Пакуль працуе толькі шыфэрны цэх. Яшчэ з месяц ён пратрымаецца», — апавядае пра сытуацыю адзін з працаўнікоў.

«Сыравіна — азбэст, які закупляецца ў Расеі, — яго на месяц хопіць. А на будучыя закупы грошай няма. Што да вырабу цэмэнту, то нічога не працуе. Стары кар’ер, які абслугоўваў завод мокрага спосабу, стаіць. Плануецца яго закансэрваваць», — зазначае працаўнік.

«Будуць спрабаваць да канца працоўнага кантракту людзей дацягваць, а потым з імі расставацца, — дадае суразмоўца. — Цяпер дзе якое месца ёсць на прадпрыемстве, туды і рассоўваюць людзей. Людзі ні ўва што ня вераць. Наперадзе — туман. Ніхто нічога не разумее і ня ведае, што будзе далей. Цэмзавод — гэта ж было найлепшае месца для працы», — кажа працаўнік прадпрыемства.

Уладзімер Кудраўцаў адпрацаваў на цэмзаводзе больш як сорак гадоў. Жыве за некалькі сот мэтраў ад яго.

«Цяпер завод не працуе. Кажуць, што яго закансэрвуюць, бо дарагі спосаб гэты мокры, нерэнтабэльны», — выказваецца вэтэран цэмэнтнай вытворчасці.

«Завод мог бы яшчэ працягнуць, але, вядома ж, ён састарэў фізычна. Акрамя таго, Бацьку справакавалі на ўзвядзеньне новых цэмэнтных заводаў паводле кітайскай схемы, і ён кінуўся, спадзеючыся, што грошы ад цэмэнту паплывуць. Аднак у суседняй дзяржаве цэмэнт вырабляюць танней, а ў нас выходзіць нерэнтабэльна», — даводзіць сваё бачаньне сытуацыі Ўладзімер Кудраўцаў.

У кіраўніцтве акцыянэрнага таварыства «Крычаўцэмэнтнашыфэр» даведацца пра стан вытворчасці на ўчастку, пра які казаў старшыня аблвыканкаму, не ўдалося. Генэральны дырэктар быў у камандзіроўцы. Іншыя ж прадстаўнікі адміністрацыі казалі, што без яго камэнтаваць сытуацыю ня маюць права.

«Я, вядома ж, мог бы адказаць на вашы пытанні, але я на гэта ня маю права. Нам забаронена пра гэта выказвацца», — адказаў журналісту адзін з прадстаўнікоў адміністрацыі.

Крычаўскі журналіст Сяргей Няроўны ня дзівіцца, што адказныя асобы на прадпрыемстве ўхіляюцца ад камэнтароў. Ён зазначае: пасля суду над былым кіраўніком заводу Леанідам Скоцкім, якога звінавацілі ў карупцыі і асудзілі на дзесяць год калёніі, сьмельчакоў, каб пракамэнтаваць сытуацыю, у адміністрацыі ня знойдзецца.

Што да заявы Ўладзімера Даманеўскага, то журналіст лічыць яе палітычнай.

«Вядома ж, выбары дыктуюць чыноўнікам гаварыць так, каб супакоіць сацыяльную напружанасць, якая ў Крычаве на сёння ёсць. Каб людзі прагаласавалі ці хаця б прыйшлі на выбарчыя ўчасткі», — лічыць Сяргей Няроўны.

«Калі мы тут гаворым з людзьмі, то яны ня вераць абяцанням ужо. Мо і ёсць тыя, хто верыць, але іх няшмат. Абяцанні гэтыя ж ня першыя. Наагул вельмі складаная фінансавая сытуацыя і на новым заводзе. Прыбытку няма дагэтуль. Хоць новае кіраўніцтва цэмэнтнай кампаніі і абяцала выправіць сытуацыю і выйсці на прыбытак».

Паводле Сяргея Няроўнага, крычаўскі цэмэнт на асноўным, расейскім рынку збыту не вытрымлівае канкурэнцыі.

«Тут працуе жорсткая эканоміка. Расея ж сама ў цяжкой фінансавай сытуацыі, і тут не да саюзніцкіх адносінаў, на якія разлічваюць беларусы. У суседняй Бранскай вобласці таксама цэмэнтны завод уведзены, і таксама паводле кітайскай тэхналёгіі. Расея вырашае свае цэмэнтныя пытанні сама і ня будзе чакаць, пакуль нешта прапануе Беларусь».

«Раней крычаўцы казалі: «Ай, паедзем у Расею на заробкі, там заробім». Але там дужа звузіўся рынак. І заробкі ўпалі, цяжэй знайсці месца працы. І цяпер невядома, што будзе ў гэтым Крычаве», — выказваецца журналіст Сяргей Няроўны.

Што да асуджанага Леаніда Скоцкага, то ў ягонай працоўнай біяграфіі значыцца і супраца з кітайцамі. Кіраваў рэалізацыяй беларуска-кітайскага інвэстпраекту — будаваў новую лінію па выпуску цэмэнту. Кіраўніком акцыянэрнага таварыства «Крычаўцэмэнтнашыфэр» Леаніда Скоцкага прызначылі 30 снежня 2011 году.

У 2013 годзе ён прымаў Аляксандра Лукашэнку, які сымбалічна запусціў лінію па вырабе цэмэнту паводле кітайскай тэхналёгіі. Застаўся нібыта задаволены, але праз месяц Скоцкага арыштавалі.

Оценить материал:
Средний балл - 3.33 (всего оценок: 6)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева