Рыгор Кастусёў: я ліквідую КДБ і Саюзную дзяржаву з Расіяй

Прэтэндэнт на пост прэзідэнта намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў распавёў пра свае падабенства да Аляксандра Лукашэнкі, планы эканоміць на ахове прэзідэнта і ліквідаваць Саюзную дзяржаву...

 

Чарговы наш суразмоўца з ліку прэтэндэнтаў на пост прэзідэнта — намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Ён распавядае чытачам інтэрнэт-газеты Naviny.By пра свае падабенства да Аляксандра Лукашэнкі, пра планы эканоміць на ахове прэзідэнта і ліквідаваць Саюзную дзяржаву.

Рыгор Андрэевіч Кастусёў. Намеснік старшыні Партыі БНФ. Нарадзіўся 17 красавіка 1957 году ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёну Магілёўскай вобласці. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1982), спецыяльнасць - інжынер-механік. Служыў у Савецкай Арміі (1975-1977). Працаваў галоўным інжынерам у саўгасе «Друць» Бялыніцкага раёна (1983-1988), дырэктарам саўгаса «Іскра» Бялыніцкага раёна (1988-1991), дырэктарам Шклоўскага раённага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі (1995-2001). Быў дырэктарам (2002-2004) сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства «Гідрасіла — Белая Русь» у Магілёве. Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых Саветаў. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 году быў даверанай асобай адзінага кандыдата ад АДС Аляксандра Мілінкевіча. Праваслаўны, беларус.
Жанаты, мае трох дзяцей.
У ініцыятыўнай групе Кастусёва — 1306 чалавек.

— Нядаўна Партыя БНФ выступіла з заявай: «ужо сёння можна прадугадаць вынікі выбараў», а таму людзі павінны «выйсці на плошчу». Вы лічыце, што змена ўлады магчыма толькі праз рэвалюцыйныя дзеянні?

— Сапраўдных выбраў у нас не атрымаецца. Папярэднія і прэзідэнцкія, і парламенцкія, і мясцовыя выбары паказалі, што вынікі будуць тыя, якія загадае ўлада. Мы чакаем, што будуць і падтасоўкі, і фальсіфікацыі. Яны, дарэчы, ужо пачаліся: ведаю рэгіёны, дзе яшчэ за месяц да аб’яўлення даты выбараў былі фактычна складзены выбарчыя камісіі. Але мы рыхтуемся адстойваць сапраўдныя вынікі галасавання як у дзень выбараў, так і пасля яго. Мы будзем запрашаць людзей на мірныя акцыі пратэсту. Не абавязкова будзе сцэнарый 2006 года, але штосьці будзе. Таму што людзей дастала нявызначаная сітуацыя ў Беларусі, калі яны не бачаць перспектывы для сябе ў нашай краіне.

— Выбачайце, але навошта ўдзельнічаць у «несапраўдных» выбарах?

— У мяне былі думкі наконт таго, ці варта ісці на выбары, калі ўсё роўна вынікі ўжо вядомыя. Але калі нічога не рабіць, то нічога і не зробіцца. Мы можам хаця б змяніць усведамленне людзей — каб яны выйшлі на тую ж плошчу не з песімістычнымі думкамі пра тое, што ў Аляксандра Лукашэнкі ўсё роўна 51% галасоў, і нічога тут не зробіш. Мы павінны працаваць з людзьмі, каб Лукашэнка па-сапраўднаму не набраў большасць галасоў.

— Дарэчы, колькі галасоў Вы самі можаце атрымаць на выбарах, калі будзеце зарэгістраваны?

— Па-першае, я упэўнены, што мы зробім усё, каб нас зарэгістравалі. Але я рэальна ўсведамляю, што рашэнне ЦВК будзе залежаць ад каманды зверху. І ў тым выпадку, калі ім дазволяць зарэгістраваць Кастусёва, я рэальна магу набраць да 30% галасоў выбаршчыкаў. Сучасны электарат я бачу так: 25-30% выступаюць за Лукашэнка, 25-30% — прыхільнікі дэмсіл, астатнія наогул яшчэ не вызначыліся. Вось апошнія дзве групы — крыніцы галасоў, на якія мы арыентуемся.

— Як Вы ставіцеся да перспектывы вылучэння адзінага кандыдата?

— Я з’яўляюся прыхільнікам таго, каб дэмсілы Беларусі вылучылі адзінага кандыдата. Але, на жаль, не атрымліваецца падыйсці да агульнага рашэння — таму што кожны бачыць сабе тым адзіным, якога мы павінны абраць. А пры абранні адзінага кандыдата трэба сыходзіць з пэўных аб’ектыўных паказчыкаў — напрыклад, колькасць сабраных подпісаў, колькасць сябраў ініцыятыўнай групы, вядомасць у тым ці іншым асяроддзі.

— Тэзісы вашай праграмы мала чым адрозніваюцца ад партыйнай праграмы БНФ. Ды і наогул завецца яна «Перадвыбарная платформа Партыі БНФ» і пачынаюцца са слоў «Партыя БНФ ідзе на прэзідэнцкія выбары...». Ствараецца ўражанне, што Вы не бачыце розніцы паміж чалавекам партыйным і партыяй...

— Мы позна стартанулі — з’езд партыі, на якім вызначыліся з прэтэндэнтам ад БНФ, адбыўся 30 траўня гэтага году. І як асобу Рыгора Кастусёва раскруціць за гэтыя пару месяцаў складана. Таму мы можам спадзявацца толькі на вядомасць Партыі БНФ і рабіць акцэнт менавіта на партыю. Гэта ўжо дае пэўныя вынікі: падчас пікетаў людзі падпісваюцца за мяне, не ведаючы такога палітыка, але падтрымліваючы Партыю БНФ.

Маленькі Рыгор з бацькамі

— У Вашай «перадвыбарнай платформе» Вы абяцаеце ўвесці новую нацыянальную валюту — талер замест рубля…

— Талер — гэта проста назва новай валюты, на якую нам неабходна перайсці, калі мы не жадаем заблытацца ў нулях рубля. Гэта будзе арыентырам для грашова-фінансавай палітыкі краіны. Нам патрэбна цвёрдая валюта, эфектыўная вытворчасць. І галоўнае — не парушаць законаў эканомікі. А паводле іх, чым больш грошай надрукавана, тым менш каштуе рубель. У нас жа зараз што адбываецца? Лукашэнка павысіў пенсіі і заробкі — надрукавана больш грошай. У выніку, хутчэй за ўсё, у наступным годзе ў нас сапраўды будзе сярэдні заробак у 1,5 мільёна рублёў. Толькі адбудзецца гэта з-за таго, што долар будзе каштаваць не тры тысячы, а — з-за абвалу рубля — пяць-шэсць тысяч беларускіх рублёў.

— Я дакладна ведаю, што трэба мяняць у Беларусі, каб краіна стала сапраўднай еўрапейскай дзяржавай, каб нашы людзі маглі жыць не горш за усходне-еўрапейскіх жыхароў. Трэба наладжваць добрыя стасункі з суседнімі краінамі, а таксама мяняць стаўленне да бізнэсу.

— Якім чынам вы плануеце ствараць «вольныя ўмовы для развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва»?

— Трэба дазволіць людзям рабіць у бізнэсе ўсё тое, што не забаронена законам. Калі прадпрымальнік здольны развіваць сваю вытворчасць, гэтага чалавека трэба заахвочваць. І чалавек павінен быць упэўнены, што заўтра да яго не прыйдуць з падатковай і не зачыняць яго бізнэс за тое, што ён не падтрымлівае прэзідэнта.

— Вы заяўляеце, што Ваша перадвыбарная кампанія будзе прынцыпова грунтавацца толькі на беларускіх рэсурсах. Ці не лепей было б выкарыстоўваць усе існуючыя магчымасці для перамогі і ажыццяўлення сваіх планаў?

— Так склалася, што мы працуем на асноўным беларускім рэсурсе — энтузіязме. Дзякуй, ёсць яшчэ ў Беларусі і тыя людзі, што дапамагаюць. Але шмат што я раблю за свае ўласныя, раней зэканомленыя грошы. І мы не адмовіліся б ад замежных спонсараў. Але пры адной умове — што гэтая падтрымка будзе накіраваная на дэмакратызацыю беларускага грамадства, а не на далейшыя ільготы дзеля набыцця беларускай маёмасці. Але хто проста так дасць грошы?

— «Еўрапейскі шлях нашай краіны — гэта не пытанне геапалітычнага хістання паміж Масквой і Брусэлем, а свядомы і асэнсаваны ўдзел у еўрапейскіх структурах у якасці паўнапраўнага боку». Ваш выбар – уступленне Беларусі ў Еўрасаюз?

— Галоўная хіба Беларусі — тое, што чыноўнікаў падбіраюць не па здольнасцях, а па сямейнасці або знаёмству, і, канешне, адданасці гэтаму рэжыму.

— У Беларусі павінны быць добрасуседскія і раўнапраўныя адносіны з усімі іншымі краінамі. І галоўнае — каб не было такіх сітуацый, як сённяшняя, калі расійскія і заходнееўрапейскія палітыкі за нашымі спінамі вядуць перамовы наконт лёсу Беларусі. Лёс Беларусі павінны вырашаць толькі беларусы.

— Дык усё ж куды вядзе Беларусь ейны лёс — у Еўрасаюз?

— Так. Мы павінны працаваць, каб у перспектыве стаць краінай Еўрасаюзу, увайсці і ў Шэнген, і ў Еўразону. Але пакуль нас там не чакаюць, ды і самі мы не падрыхтаваныя...

— А якія адносіны павінны быць паміж Мінскам і Масквой?

Падчас працы ў саўгасе

— Такія ж, як з усімі суседзямі, — добрымі, узаемавыгаднымі. Трэба адкрыта прызнаць, што паводзіны цяперашняга беларускага кіраўніцтва былі, мякка кажучы, не зусім добрымі. Але таксама трэба сказаць праўду пра ня надта добрыя паводзіны Расіі. Бо 16 год гэтая краіна падтрымлівала Лукашэнку, давала сродкі, якія невядома куды ішлі і якія зусім хутка прыйдзецца вяртаць…

— Чаму Вы выступаеце за выхад Беларусі з Мытнага саюзу, Саюзнай дзяржавы?

— Калі ад саюзу няма карысці, а ёсць толькі шкода, трэба запытацца: «Ці патрэбен ён нам?» Ці не маглі б Беларусь і Расія сябраваць паміж сабой і без Саюзнай дзяржавы? Ці не маглі б будаваць узаемаадносіны на рынкавых умовах? Маглі. Так навошта нам уносіць у саюзны бюджэт грошы, якія ідуць на ўтрыманне апарату гэтай дзяржавы, на выкананне праграм, справаздач па якіх не бачна? Тым больш, што саюзнай дзяржавы фактычна ніколі і не існавала — бо ставарался яна не на агульных, а на асобыных інтарэсах.

Што тычыцца моўнага становішча ў нашым грамадстве...

— Мая пазіцыя вельмі простая: беларуская мова павінна стаць адзінай дзяржаўнай мовай нашай краіны. А для пашырэння яе ўжывання першым крокам можа быць увядзенне навучання па-беларуску ў ВНУ. І арганізаваць гэта трэба праз надбаўку для выкладчыкаў, якія будуць вучыць па-беларуску. Пасля такога самі бацькі пажадаюць, каб іх дзяцей і ў школах вучылі на роднай мове. Зразумела, што без рускай мовы не абыйсціся, умовы вывучэння яе будуць захаваныя. Таксама трэба стварыць магчымасці і для вывучэння моваў іншых нацыянальных меншасцяў, а таксама англійскай, нямецкай, іншых замежных. Чым больш моваў нашы дзеткі будуць ведаць, тым лепей.

— Вы заявілі, што збіраецеся ліквідаваць КДБ?

— Галоўная мэта любога прэзідэнта — заслужыць давер свайго народа. Інакш нічога не атрымаецца. Прэзідэнт — проста пасада, сапраўдную вагу ён набывае, калі становіцца лідэрам нацыі.

— Так, гэтая служба, якая прынесла нашай краіне столькі шкоды, павінна быць зліквідаваная. За часы існавання КДБ замучана і забіта шмат людзей. Трэба стварыць новую арганізацыю, якая будзе ахоўваць бяспеку краіны, але ні ў якім разе не будзе займацца палітычным пераследам. І сёння ў КДБ ёсць добрыя і сумленныя людзі, для якіх інтарэсы краіны - не пусты гук. Яны і змогуць стварыць такую структуру.

— Вы абяцаеце паляпшаць дэмаграфічную сітуацыю ў Беларусі праз вылучэнне сродкаў і нават кватэр сем’ям за нараджэнне двух-трох дзяцей. Адкуль возьмеце на гэта грошы?

— Вы ведаеце, сёння ў ахове прэзідэнта аж тры тысячы чалавек? А тое, што у 10-мільённай Беларусі столькі ж міліцыі, колькі паліцыі у 40-мільённай Польшчы? Уяўляеце, колькі сродкаў трэба на іх? Вось і адказ. У бюджэце хапае аналагічных пунктаў выдаткаў, якія можна скараціць і направіць на падтрымку маладых сем’яў.

Рыгор Кастусёў з сям'ёй

— «Шаснаццаць гадоў палітыкі гандлю нацыянальнымі інтарэсамі, якой кіруецца Лукашэнка, паставілі краіну ў літаральным сэнсе на мяжу існавання», — заяўляеце Вы. Няўжо ўсё так блага?

— Ён задушыў бізнэс і наогул прадпрымальніцкую жылку ў тых людзей, хто хацеў і быў здольны гэтым займацца. А самае кепскае — тое, што Лукашэнка перасварыўся амаль з усімі суседзямі.

— Ці ёсць штосьці, за што Вы маглі б падзякаваць Лукашэнку?

— Я станоўча характарызую яго дзейнасць у плане зменаў у эканоміцы ў першыя гады прэзідэнцтва. Добра памятаю, як, дзякуючы навядзенню парадка ў эканоміцы і вытворчасці, у людзей пасля цяжкага пачатку 90-ых з’явіліся нармальныя па нашых мерках зарплаты. Але яму далей трэба было развіваць зацікаўленасць бізнэсмэнаў будаваць свае прадпрыемствы у нас, цікавасць з боку замежных інвестараў. Але гэтага не атрымалася.

Вы, як і Аляксандр Лукашэнка, – можна лічыць, са Шклоўшчыны. Як і ён, Вы былі дырэктарам саўгаса, скончылі Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, таксама маеце траіх дзяцей. Сімвалічна...

— У нас сапраўды ёсць пэўныя падабенствы. Але ў палітычным плане мы прытрымліваемся розных поглядаў. На жаль, ён — прыхільнік вяртання да сітуацыі, якая існавала пры савецкай уладзе. Я быў і застаюся прыхільнікам незалежнасці Беларусі і дэмакратыі. Многія яго дзеянні мне незразумелыя. Таму насуперак яму і вылучаюся кандыдатам і спадзяюся на перамогу.

 

 

Интервью других претендентов на участие в выборах президента
Дмитрий Усс Дмитрий Усс: из-за конфликта с Россией мы теряем миллиарды
Новому белорусскому президенту надо будет срочно ехать к Медведеву и договариваться…
Андрей Санников Андрей Санников: президентская власть нужна для проведения реформ
Претендент в президенты уверен, что стремление Беларуси в ЕС не противоречит стратегическому партнерству нашей страны с Россией...
Николай Статкевич Мікалай Статкевіч: станавіцца годным страшна, але лепш за ўсё
Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Мікалай Статкевіч не баіцца ні турмы, ні расійскай імперыі...
Владимир Некляев Уладзімір Някляеў: я зраблю ўсё, каб у Беларусі запанавала праўда
Лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» распавёў, на чым базуецца крэатыў яго каманды, якімі павінны быць...
ЮРий Глушаков Юрий Глушаков: президентская должность — бремя невероятной тяжести
Претендент на пост президента от партии «Зеленые» хочет ввести мораторий на строительство АЭС и на приватизацию крупных предприятий...
Виталий Рымашевский Віталь Рымашэўскі: дакажу беларусам, што яны моцны і годны народ
Беларусы чакалі ад Лукашэнкі, што ён не будзе іх падманваць. На жаль, не дачакаліся. Цяпер яны чакаюць гэтага ад таго чалавека, які яго заменіць...
Ярослав Романчук Ярослав Романчук: через 15 лет Беларусь войдет в Евросоюз
Я не вижу проблем в том, чтобы отказаться от пустых договоров по Союзному государству, Таможенному союзу и перейти к полноценной либерализации торговли...  
Виктор Терещенко Виктор Терещенко: моя кандидатура — самая подготовленная после Лукашенко
Я единственный из всех кандидатов был депутатом парламента, участвовал в разработке ряда государственных программ, являюсь не просто...
Алесь Михалевич Алесь Михалевич: я поведу Беларусь к неучастию в военных блоках
Претендент на пост президента, лидер союза «За модернизацию» Алесь Михалевич одним из первых заявил о своих президентских амбициях...
Сергей Рыжов Сергей Рыжов: первым делом верну людям украденные у них льготы 
Пойти в президенты витебчанина Сергея Рыжова подтолкнула история с освященными православной церковью консервами для детского питания...
Владимир Провальский Владимир Провальский: главная задача государства — зарабатывать деньги 
На президентские выборы индивидуальный предприниматель из Витебска Владимир Провальский идет без какой-либо программы...
Иван Куликов Иван Куликов: в Евросоюз нужно двигаться вместе с Россией 
«Никаких личных амбиций удовлетворять не планирую. Мне просто хочется, чтобы в Беларуси людям лучше жилось»...